Загрузка страницы

Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі

Поўны запіс песні ў mp3-фармаце і тэкст да яе знойдзеце тут: https://t.me/symbalby/2742

Глядзіце кліп на беларускамоўную версію песні «Разбуры турмы муры», спяваюць Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Kosmas. Дадалі ў відэа словы, каб прасцей было падпяваць.

25 траўня на стрыме ў Слуцку Сяргей Ціханоўскі расказаў, што на студыі запісаў у сваім выкананні па-беларуску песню «Разбуры турмы муры», а таксама заклікаў, каб людзі вучылі яе словы і разам спявалі на беларускіх плошчах падчас выбарчых пікетаў, акцый салідарнасці і палітычных мітынгаў.

Аказалася, што ён запісаў тады толькі прыпеў і не паспеў куплеты. І вось у гэтыя выходныя на мітынгах Святланы Ціханоўскай нарэшце загучала поўная версія гэтай песні па-беларуску, там дарэчы апошнія куплеты новыя і канкрэтна пра Беларусь.

Пераклад песні зрабіў Андрэй Хадановіч, cловы ў апошніх куплетах напісалі Alexander Kiss і Сяргей Kosmas.

Тэкст:

Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блізка святло.

І запальвалі свечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалі за ім.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!

Ведалі словы на памяць — і спеў
Неслі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.

Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
А ён усё граў і спяваў.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!

Па усёй Беларусі падняўся народ
Свабоду сваю адстаяць.
Адзiнаю мэтай узняўся наш дух
Цемру святлом разганяць.

Браты-афіцэры, мы — адзіны народ.
Мы разам жывем на зямлі.
Зрабіце ж сумленны выбар свой.
Ня хочам мы гэтай вайны.

Прачніцесь, сябры, мы да праўды ідзем,
Імкнемся да шчасця свайго.
І мара народа ў краіне жыцця
Проста — как добра было.

Моцны грукат нястомленых рук
Рады ідуць і ідуць.
Мы — беларусы, мы з мірам ідзем
У светлы і сонечны пуць.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!

Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:

https://instagram.com/symbalby/
https://facebook.com/symbalby/
https://t.me/symbalby
https://twitter.com/symbalby
https://vk.com/symbal_by
https://ok.ru/symbalby
https://youtube.com/symbalbybelarus
https://tiktok.com/@symbalby

Видео Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі канала symbal.by
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
29 июля 2020 г. 17:18:17
00:04:31
Другие видео канала
Яндекс.Метрика