Загрузка страницы

Бяспечныя буслянкі на слупах ЛЭП

Белыя буслы часта робяць гнёзды на слупах ЛЭП, таму што асобных прыдатных дрэваў застаецца ўсё менш, а на сучасных дахах умацаваць гняздо ўвогуле немагчыма. Але гнёзды на слупах ЛЭП небяспечныя. Можа здарыцца кароткае замыканне, і вёска застанецца без электрычнасці. Акрамя таго, старое гняздо звычайна важыць некалькі цэнтнераў, і штогод буслы паднаўляюць яго, дадаючы 60-100 кг – а слупы не разлічаныя на такую нагрузку. Не кажучы пра тое, што саму птушку можа забіць токам.

Дзякуючы мясцовым актывістам з Баранавіцкага раёна, праблеме буслянак на ЛЭП надалі ўвагу на дзяржаўным узроўні.

На заказ ДВА “Белэнерга” ААТ “Белсельэлектрасетбуд” адмыслова распрацавала патрэбную канструктарскую дакументацыю для апор ЛЭП, бяспечных для буслоў. Першыя чатыры такія слупы з'явіліся ў аграгарадку Мілавіды. Там адразу зладзілі гнёзды буслы!

У многіх краінах выкарыстоўваюць штучныя буслянкі на ЛЭП, але, паводле нашых энергетыкаў, нідзе няма афіцыйнай тэхнічнай дакументацыі на іх. У Беларусі яна цяпер ёсць. Таму, калі ў тваёй вёсцы або гарадку існуе праблема з гнёздамі буслоў на слупах ЛЭП, звяртайся да энергетыкаў, каб у вас усталявалі такія слупы.

Падрабязней пра новыя слупы пад буслянкі чытай тут: https://ptushki.org/news/704450.html.

Спадабалася відэа - падпішыся на наш канал!

Відэа: Аляксандр Вінчэўскі, Аліса Матавілава.

#лэп #буслянка #буслы

Видео Бяспечныя буслянкі на слупах ЛЭП канала Дзікая прырода побач
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
23 июня 2021 г. 20:05:44
00:01:00
Яндекс.Метрика