Загрузка страницы

Вялікае падарожжа містара Блю

Знаёмся – гусь-піскулька містар Блю.

Так назвалі яго вучоныя-арнітолагі, якія пазначылі гэтую рэдкую птушку перадатчыкам і сочаць за яго міграцыяй.

Папуляцыя піскулек страшна скарацілася за стагоддзе. Зараз у Фенаскандыі іх налічваецца ўсяго каля сотні. Гэты від пад пагрозай знікнення ў свеце. 😔

Але канец жніўня прынёс выдатныя навіны! Арнітолагі зафіксавалі рэкордную колькасць маладых піскулек – 83 асобіны. Гэта рэкордная колькасць за ўсю гісторыю маніторынгу на Валдацкіх балотах у Нарвегіі.

Містар і місіс Блю выгадавалі чатырох гусянят. 🐣

Усяго налічылі 137 гусей-піскулек.

Гусь-піскулька ляціць на зімоўку праз Беларусь. На жаль, яна лёгка можа трапіць пад стрэлы паляўнічых: гэты від вельмі падобны да белалобай гусі, на якую дазволена паляваць. Ды і страляючы птушку ў палёце, цяжка вызначыць від дакладна.

Пазычым містару Блю і ўсім піскулькам шчаслівага, бяспечнага падарожжа ў Грэцыю!🤞❤️

Мультфільм створаны Літоўскім арніталагічным таварыствам https://www.youtube.com/@lietuvosornitologudraugija5586
Агучка – Gavarun.by https://www.youtube.com/@gavarun-cartoons
Субтытры – ТАА “Дзікая прырода” https://birdingbelarus.by/

Видео Вялікае падарожжа містара Блю канала Дзікая прырода побач
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
18 сентября 2023 г. 18:21:53
00:02:43
Яндекс.Метрика