Загрузка страницы

Настасся Блоцкая | Асвета дзяцей для аховы Палесся

Настасся Блоцкая, каардынатарка адной з трох палескіх груп захавальнікаў дзікай прыроды, правяла за 2020 год больш за 150 заняткаў экалагічнага напрамку ў мясцовых школах.

Хто такія захавальнікі дзікай прыроды і як да іх далучыцца, чытай тут: https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/terytoryi-vazhnyya-dlya-ptushak-tvp-i-ih-zahavalniki.

Настаўніца па фізічнай падрыхтоўцы, яна распрацавала пазакласны курс для мясцовых школьнікаў пра птушак, пра рэдкія віды і віды, якія знікаюць, пра каштоўнасць прыроды. Гэты курс яна назвала ”Азбука арніталогіі”. Заняткі адбываюцца з трыма рознымі групамі ў дзвюх школах раз на тыдзень.

Настасся жыве разам са сваёй сям’ёй ў Тураве ўжо каля дзесяці гадоў, і нават за такі кароткі перыяд яна заўважыла шматлікія змены ў прыродзе гэтых мясцінаў. Яе непакоіць недахоп ападкаў, які прывёў да паніжэння ўзроўню вады ў палескіх рэках і балотах. Нават яе сын-школьнік, што ходзіць у малодшыя класы, заўважае, што снегу ўзімку з кожным годам усё менш і менш. Уражаная хараством Палесся, Настасся заахвочвае людзей вакол сябе цікавіцца прыродай свайго краю і ахоўваць яе.

Даведайся больш: https://wildpolesia.org, https://www.youtube.com/watch?v=Sl_T4heCV8g&t=83s

Відэа Акселя Варнштада, упершыню апублікавана ў студзені 2021 года на канале Франкфурцкага заалагічнага таварыства https://www.youtube.com/channel/UCPhry62XAOAldXbR3UM3YMQ.

#Палессе #Полесье #Тураў

Видео Настасся Блоцкая | Асвета дзяцей для аховы Палесся канала Дзікая прырода побач
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
18 января 2021 г. 23:45:02
00:01:01
Яндекс.Метрика