Загрузка страницы

Андрэй Хадановіч: Разбуры турмы муры! \ Andrew Hadanovich: Destroy the prison walls!

Andrew Hadanovich first sang the Belarusian version of "The Wall" on frosty Square-2010. This is a translation of one of the hits of the Polish "Solidarity" by Jacek Kaczmarski.
------------------------------------
Андрэй Хадановіч упершыню прасьпяваў беларускую вэрсыю «Муроў» на марознай Плошчы-2010. Гэная песьня. нагадаю, ёсьць перакладам аднога зь гітоў часоў польскай «Салідарнасьці» у выкананьні Яцка Качмарскага.

У сваю чаргу, песьня Качмарскага была перасьпевам песьні на каталонскай мове Люіса Льяка, якая была гімнам змаганьня з дыктатурай Франка.

Беларускі перакладчык і выканаўца гэнай песьні мяркуе, што яна пасуе й да іншай гісторычнай падзеі — падзеньня Берлінскай сьцяны. 9 лістапада споўнілася 25 рокоў з таго дня, як тая сьцяна ўпала. «Мяркую, што з гэным фактом варта павіншаваць усіх беларусоў», — зазначыў Андрэй з нагоды прэм’еры cтудыйнай вэрсыі гэнай песьні.

Песьня была запісаная на берасьцейскай студыі «Паветра». Да запісу трэка спрычыніліся: Віталь Эпоў і Любоў Эпава (клавішы і аранжыроўка), Андрэй Еўдакімоў (гітара), Аляксандар Буцько (акардэён), Андрэй Багданаў (запіс, зьвядзеньне, майстарынг).

Андрэй Хадановіч запісаў на ўласныя пераклады Яцка Качмарскага цэлы дыск, які нядаўна выйшаў у Польшчы. Ягоная прэзентацыя адбылася 12 лістапада ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ».

Муры

Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песьняй, што блізка сьвятло.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае сьвет стары!

І запальвалі сьвечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалі за ім:

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае сьвет стары!

Ведалі словы на памяць — і сьпеў
Несьлі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае сьвет стары!

Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім сьвеце старым…
А ён усё граў і сьпяваў.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае сьвет стары!

Так паўстаў шматтысячны рух,
Воіноў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разбіраць.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае сьвет стары!

Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто не з намі — той супроць нас!..
Сьпявак быў сам па сабе.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае сьвет стары!

Глядзеў, як шчыльныя рады
З ягонай песняю ідуць,
А песьня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае сьвет стары!

фота Плошчы-2010: Юрась Навіцкі
Зьміцер Вайцюшкевіч: Муры. Поўная вэрсыя запісу:
https://www.youtube.com/watch?v=NIAlr1YtzU4

Видео Андрэй Хадановіч: Разбуры турмы муры! \ Andrew Hadanovich: Destroy the prison walls! канала Юрась Навіцкі
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 ноября 2014 г. 19:31:38
00:04:47
Другие видео канала
"Это сейчас что было?!" Соловьева возмутило заявление Лукашенко"Это сейчас что было?!" Соловьева возмутило заявление ЛукашенкоАртур Пирожков - Алкоголичка (Премьера клипа 2019)Артур Пирожков - Алкоголичка (Премьера клипа 2019)Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей ЦіханоўскіПоўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей ЦіханоўскіЗміцер Вайцюшкевіч & РСП - "Валёначак святога Мікалая"Зміцер Вайцюшкевіч & РСП - "Валёначак святога Мікалая"Разбуры турмы муры! Співає Андрэй Хадановіч. Поўны тэкст песні, вершы.Разбуры турмы муры! Співає Андрэй Хадановіч. Поўны тэкст песні, вершы.Mury (Walls)Mury (Walls)Разбуры турмы муры - Беларуская песняРазбуры турмы муры - Беларуская песняСяргей Ціханоўскі  «Разбуры турмы муры» / Сергей Тихановский «Разрушь тюремные стены»Сяргей Ціханоўскі «Разбуры турмы муры» / Сергей Тихановский «Разрушь тюремные стены»Разбуры турмы муры | Стены рухнутРазбуры турмы муры | Стены рухнутPawa - "Я свабодны" (беларускі кавер на КИПЕЛОВ)Pawa - "Я свабодны" (беларускі кавер на КИПЕЛОВ)Паланез. Развітаньне з Радзімай. Polonaise.Palanez.Паланез. Развітаньне з Радзімай. Polonaise.Palanez.Досыць Муры! (на матыў "Разбуры турмы муры" / "Стены рухнут") | Беларусь 2020 выбары пратэсты песьняДосыць Муры! (на матыў "Разбуры турмы муры" / "Стены рухнут") | Беларусь 2020 выбары пратэсты песьняАНЖЕЛИКА Агурбаш - "Наўздагон" ВМЕСТЕ МЫ СИЛА! ВЕРЮ! НАДЕЮСЬ! ЛЮБЛЮ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! 🤍❤🤍АНЖЕЛИКА Агурбаш - "Наўздагон" ВМЕСТЕ МЫ СИЛА! ВЕРЮ! НАДЕЮСЬ! ЛЮБЛЮ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! 🤍❤🤍Новинка года - БУКЕТ РЯБИНЫ - Валерий ПалаускасНовинка года - БУКЕТ РЯБИНЫ - Валерий Палаускасказачьи песниказачьи песниПикет в Минске (финальная песня)Пикет в Минске (финальная песня)Андрэй Хадановіч: «Адбываецца нешта неймаверна душэўнае»Андрэй Хадановіч: «Адбываецца нешта неймаверна душэўнае»Гимн Италии - "Il Canto degli Italiani" ("Песнь Итальянцев") [Русский перевод / Eng subs]Гимн Италии - "Il Canto degli Italiani" ("Песнь Итальянцев") [Русский перевод / Eng subs]Sasha Mad feat. Ksenia - Раствориться (премьера клипа, 2018) Рэп про любовьSasha Mad feat. Ksenia - Раствориться (премьера клипа, 2018) Рэп про любовь
Яндекс.Метрика