Загрузка страницы

Зміцер Вайцюшкевіч - Неверагоднасць / прэм'ера кліпа!

Слухаць на лічбавых пляцоўках: https://band.link/noRO5

«Гэтыя верш і песня — спроба выказаць захапленне адважнымі дзяўчатамі і жанчынамі Беларусі, - кажа аўтар тэксту Мікіта Найдзёнаў. - Тут закладзены вобразы канкрэтных асоб, але ў 2020-м з’явілася столькі неверагодных постацяў, што гераінямі можна лічыць большасць беларусак».

Галоўнай гераіняй кліпа стала мадэль і стылістка Аляксандра Вараб’ёва, фотаздымак затрымання якой на жаночым маршы ў 2020 годзе параўноўвалі з працамі часопіса Vogue.

У кліпе прысутнічаюць вобразы яшчэ дзвюх жанчын, якія сталі сімвалам беларускай неверагоднасці — Ніны Багінскай і Марыі Калеснікавай. Аўтары кліпа — рэжысёр Андрэй Грынько і аператар Аляксандр Алейнікаў — перадалі іх праз гульню акторкі Наталлі Гарэлкінай і мадэлі Дар'і Навумавай.

Ёсць нешта такое — у ейных вытоках:
высокасць натуры і проста высокасць.
І смеласць скразная: у рухах і жэстах,
нібы гераіня мастацкіх сюжэтаў.

Калі шпацыруе ці проста гуляе,
то ўсё, што вакол, раўнавагу губляе.
І ў ейнай прысутнасці чынам чароўным
усё раптам робіцца бела-чырвоным.

Учынкі яе рвуць любыя шаблоны.
Хто ўзяў у палон, сам навечна палонны.
І будзеш сустрэчы чакаць, як прысуду,
і ўзгадваць памаду яе і фрызуру.

І мусіш прызнаць, нібы цуд, яе годнасць
І ведаць, што гэта ўсё — неверагоднасць.
І словаў шукаць і мелодый схапленне,
каб выказаць неяк сваё захапленне.

Падпісвайцеся на Змітра Вайцюшкевіча:
Telegram: https://t.me/wajciushkewich
Instagram: https://www.instagram.com/wajciushkewich
Facebook: https://www.facebook.com/zmicer.wajciushkewicz
VK: https://vk.com/vajciuskievic

Видео Зміцер Вайцюшкевіч - Неверагоднасць / прэм'ера кліпа! канала Todar Wajciushkewich
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
15 января 2021 г. 15:42:44
00:04:21
Яндекс.Метрика