Загрузка страницы

Зміцер Вайцюшкевіч - Бярозавы сок / Прэм'ера з Х'юстана

БЯРОЗАВЫ СОК

Музыка В. Басьнера, Словы М. Матукоўскага,
Дапасоўка Сержука Сокалава-Воюша
З кінафільма "Мировой парень".

Як толькі пралеска... Прагляне ізноў
Як неба шугне навальнічнай загрозай
Зьяўляюцца кроплі на станах камлёў
То плачуць бярозы, то плачуць бярозы.

Як часта схмялеўшы ад сонца ў вясьне
Я йшоў як у сьне наўздагадлівым крокам
І шчодра Радзіма паіла мяне
Бярозавым сокам, бярозавым сокам.

Вада ці вагонь, а ці трубная медзь
Праб’емся як продкі да мэты адзінай
Мы служым з табою каб жыць каб умець
На славу Радзіме, на славу Радзіме.

Да прышлых туманаў, да новай вясны,
Дзе вольна бярозы над плынямі гнуцца
Мы мусім з табою бяз шораў маны
Аднойчы вярнуцца, аднойчы вярнуцца

Давер нам, Айчына, прасторы свае,
Таемныя нетры давер нам няўрокам
Спатоль як калісьці, бо моцы стае,
Бярозавым сокам, бярозавым сокам.

Видео Зміцер Вайцюшкевіч - Бярозавы сок / Прэм'ера з Х'юстана канала Todar Wajciushkewich
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
5 марта 2023 г. 0:45:43
00:03:33
Яндекс.Метрика