Загрузка страницы

"Крамбамбуля" - Турысты (2004)

Неяк мы паехалі туды адпачываць,
Дзе заўсёды свеціць сонца, а пра снег і не чуваць.
Неяк мы паехалі адпачываць туды,
Дзе заўсёды многа неба і салёнае вады.

З раніцы пайшлі на дэгустацыю віна,
А назаўтра ўсё ляжалі: галава балела нам.
Потым напіліся мы нясвежае вады,
А назаўтра ўсё ляжалі, бо балелі жываты.

Прыпеў:
Давай, давай, адпачывай-вай-вай!
Ту-ту-турысты-авантурысты.
Усё прыемна, усё карысна.
Ту-ту-турысты-авантурысты.
Марскія выспы, Buena Vista.

Мы паехалі ў экскурсійнае бюро,
Ды экскурсія праходзіла па барах і бістро.
Мы палезлі ў горы, дзе аблокі і арлы;
МЧСы нас з табой праз два дні адтуль знялі.

Потым нам цыганкі нагадалі добры лёс:
Ручку так пазалацілі, што шкада было да слёз.
Потым напаткалі мы ў бары дзвюх жанчын,
А назаўтра ўсё ляжалі: не пайшоў нам клафелін.

Прыпеў.

Вось і завяршылася курортнае жыццё.
Толькі мора не пабачылі, а так цудоўна ўсё.
Пачакай, вось мы ад адпачынку адпачнем
І з падвоенаю сілаю адпачываць пачнем!

Прыпеў.

Видео "Крамбамбуля" - Турысты (2004) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
17 декабря 2009 г. 6:47:17
00:03:23
Яндекс.Метрика