Загрузка страницы

«ШТОРМ: палаючы ліст». З 27 кастрычніка ў кінатэатрах Беларусі!

«ШТОРМ» у кінатэатрах па-беларуску!
Прыгодніцкі гістарычны фільм «Шторм: палаючы ліст» выходзіць на беларускія кінаэкраны з 27 кастрычніка. Гэтая нідэрландская стужка 2017 года ў захапляльны спосаб распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны. Аб чым жа кіно?
Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб'ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.
Акрамя захапляльнага сюжэта, які адначасова спадабаецца і дзецям, і дарослым (а гэта робіць стужку ідэальнай для сямейнага прагляду), фільм адметны тым, што выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Фільм агучаны найлепшымі беларускімі акцёрамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам».
У гледачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць задавальненне ад сюжэта, але і даведацца больш пра два вялікія юбілеі гэтага году: 500-годдзе Рэфармацыі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і Бібліі Францыска Скарыны. На прэм’еры фільма кожнаму гледачу абяцаюць падарункі. А таксама будзе магчымасць надрукаваць «палаючы ліст» уласнымі рукамі разам з Францішкам Скарынам!
Прэм’ера фільма адбудзецца 27 кастрычніка ў кінатэатры «Масква».

Видео «ШТОРМ: палаючы ліст». З 27 кастрычніка ў кінатэатрах Беларусі! канала Кінаконг - кіно па-беларуску
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
28 сентября 2017 г. 12:06:48
00:01:39
Яндекс.Метрика