Загрузка страницы

47 ронінаў — беларускі трэйлер

Чарговая экранізацыя знакамітай японскай легенды пра 47 ронінаў, што коштам свайго жыцця адпомсцілі за смерць гаспадара. Гэтым разам у "магічнай" галівудскай версіі і з Кіану Рыўзам у якасці дадаковага героя.
Фільм траскуча праваліўся ў амерыканскім (і сусветным) пракаце. Нягледзячы на дарагія спецэфекты, бліскучыя катаны, містэра "Нэа" Андэрсана, магію і самураяў (здавалася б, бязпройгрышнае спалучэнне) пры бюджэце ў 175 мільёнаў зборы склалі менш за 85 мільёнаў. Гэты фільм добра б глядзеўся на кінаэкранах ў 80-х гадах. Кардонны сюжэт, лялечныя самураі і відавочны канфлікт паміж жорсткасцю арыгінальнай гісторыі і ванільнасцю галівудскай традыцыі парадзіў пустышку. На кіно можна схадзіць адзін раз і нават сям'ёй, бо нават калі героі робяць сэпукку (рытуальнае самазабойства) ў кадры не паказваецца ані кроплі крыві. Не чакайце, што фільм нешта пакіне для галавы -- толькі для вачэй.
Ісці: калі ў вас дзеці-падлеткі, а на "Хобіта" вы ўжо схадзілі. Ці калі вы настолькі любіце Кіану Рыўза, што не прапускаеце ніводнага фільма з ягоным удзелам.
Не хадзіць: калі вас не задавальняе перспектыва выдаткаваць 2 гадзіны на абсалютна прахадны фільм.

Видео 47 ронінаў — беларускі трэйлер канала Кінаконг - кіно па-беларуску
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 января 2014 г. 21:05:36
00:02:33
Яндекс.Метрика