Загрузка страницы

Перапахаванне Кастуся Каліноўскага | Перезахоронение Кастуся Калиновского

Калі 22 лістапада не можаце быць у Вільні на перапахаванні Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863–1864 гг. – глядзіце "Белсат". "У нас можна будзе пабачыць больш, чым на месцы", – кажа Аляксей Дзікавіцкі. Намеснік дырэктара тэлеканалу кіруе рыхтаваннем трансляцыі цырымоніі, якую "Белсат" пакажа праз спадарожнік і ў інтэрнэце. Гэты жывы эфір будзе адным з найдаўжэйшых у гісторыі тэлеканалу. https://belsat.eu/?p=1227071

Што пакажа "Белсат"?

Нашая мабільная студыя будзе на Катэдральнай плошчы, насупраць Віленскай архікатэдры. Менавіта там плануюцца галоўныя ўрачыстасці – развітанне з парэшткамі паўстанцаў, святая літургія, і там будуць прамаўляць прэзідэнты. Усё гэта мы плануем паказаць у жывым эфіры.

Прэзідэнты будуць прамаўляць на розных мовах. "Белсат" забяспечыць пераклад, каб нашыя гледачы ўсё зразумелі. У нашай палявой студыі – вялікім намёце – будуць працаваць перакладчыкі з літоўскай і польскай моваў на беларускую.

У працэсе рыхтавання эфіру мы былі ў Вільні каля Вострай брамы, дзе пройдзе працэсія. Потым яна накіруецца на могілкі Росы, дзе ў адмысловай капліцы пахаваюць парэшткі паўстанцаў. На сёння там яшчэ ідуць падрыхтоўчыя працы.

Нашыя гледачы ўбачаць больш, чым прысутныя

Не ўсе змогуць трапіць на літургію і прамову прэзідэнтаў у Катэдру – усё будзе праходзіць за зачыненымі дзвярыма. З 9 раніцы будзе паўтары гадзіны на развітанне – кожны зможа пайсці і развітацца з паўстанцамі, парэшткі якіх выставяць у Катэдры. Пазней касцёл зачыняць, і пачнуцца ўрачыстасці.

"Белсат" скарыстаецца сігналам Літоўскага тэлебачання "LRT", якое, як гаспадар гэтай падзеі, будзе ўсё здымаць унутры Катэдры. Святар або тэолаг у нашай студыі будзе тлумачыць элементы набажэнства.

Гэта незвычайная літургія

Па-першае, там будуць тры біскупы – беларускі, літоўскі і польскі. Па-другое, некаталікам некаторыя фрагменты могуць быць незразумелыя, таму адмысловы каментатар будзе каментаваць, не замінаючы слухаць святара.

Гэта будзе адзін з надаўжэйшых эфіраў у гісторыі "Белсату". Ён будзе доўжыцца каля 7 гадзінаў.

Мы пачнем яго новаю версіяй песні Лявона Вольскага на верш Уладзіміра Караткевіча "Калі ідуць на абардаж". Верш прысвечаны паўстанцам Каліноўскага. Версію гэтай з аднаго боку сумнай, з другога – узнёслай песні Вольскі запісаў адмыслова для нас.

Лукашэнка праігнараваў

У касцёле выступяць прэзідэнты Літвы ды Польшчы. Кіраўнік Беларусі ў Вільню не збіраецца. Магчыма, прамовіць кіраўнік дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, дапусцім, міністр замежных справаў. Але гэта не ўзровень прэзідэнтаў [заўв. рэд. На момант публікацыі невядома, хто будзе рэпрэзентоўваць Беларусь на перапахаванні паўстанцаў у Вільні].

Таму мы папрасілі старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу, якая таксама будзе ў Вільні, выступіць са зваротам.

Мяркуецца, што яна запіша яго яшчэ ў Канадзе. Пасля прамоваў прэзідэнтаў Польшчы і Літвы мы пакажам выступ Івонкі Сурвілы ды інтэрв’ю з ёй у студыі.

Хто будзе каментаваць падзеі ў студыі?

Гісторыкі Васіль Герасімчык, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, а таксама іхныя літоўскія калегі. Але гэта яшчэ недакладна. Хутчэй за ўсё далучыцца і спадарыня Людвіка Кардзіс – лідарка беларускай супольнасці ў Літве. Літоўскія беларусы шмат гадоў дамагаліся гэтага ўшанавання паўстанцаў.

Нашая старонка – https://belsat.eu/
Расклад новых выданняў – https://belsat.eu/schedule

Падпішыся на нашыя каналы

BELSAT NEWS – https://goo.gl/fe2Lw9
ВОТ ТАК – http://goo.gl/Kra6Qf
БЕЛСАТ БЕЗ ПАЛІТЫКІ – https://goo.gl/qSjU7a
БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ – https://goo.gl/cfiYTj
БЕЛСАТ МУЗЫКА – https://goo.gl/NDB5oB
ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ – https://goo.gl/obVGMH
BIEŁSAT PO POLSKU – https://goo.gl/4LdFdG
BELSAT IN ENGLISH – https://goo.gl/mtBQvM

Далучыся да нас у сацыяльных сетках

Па-беларуску

FACEBOOK – https://goo.gl/nWYVXF
VKONTAKTE – https://goo.gl/vvwJyJ
TELEGRAM – https://goo.gl/jMMQAc
INSTAGRAM – https://goo.gl/Vsuix6
TWITTER – https://goo.gl/CbSrPA

По-русски

FACEBOOK – https://goo.gl/N4FKHF
TWITTER – https://goo.gl/J4wpAg
ODNOKLASSNIKI – https://goo.gl/sXdZ4p

Po polsku

FACEBOOK – https://goo.gl/b7VuoV
TWITTER – https://goo.gl/rmvobb

In english

TWITTER – https://goo.gl/P3H5Qp

Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com

#Белсат #Вільня #Каліноўскі

Видео Перапахаванне Кастуся Каліноўскага | Перезахоронение Кастуся Калиновского канала БЕЛСАТ HISTORY
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
22 ноября 2019 г. 20:41:24
07:37:20
Другие видео канала
⚡️Вядомыя беларускія прымаўкі #shorts⚡️Вядомыя беларускія прымаўкі #shorts"У чужыя выбары Расея ўмешваецца з часоў Пятра І" / Intermarium"У чужыя выбары Расея ўмешваецца з часоў Пятра І" / IntermariumВыбар Фердынанда Рушчыца. Кар'ера ці праца для Радзімы? / Вусы СкарыныВыбар Фердынанда Рушчыца. Кар'ера ці праца для Радзімы? / Вусы СкарыныЯк жыхары памежжа ўзбагацілі беларускую мову / Мова нановаЯк жыхары памежжа ўзбагацілі беларускую мову / Мова нановаСтарая назва Беларусі: Крывія, а таксама – крывіцкая мова і крывічы #shortsСтарая назва Беларусі: Крывія, а таксама – крывіцкая мова і крывічы #shortsЯк беларус ракету прыдумаў? #shortsЯк беларус ракету прыдумаў? #shortsМіхал Эльвіра Андрыёлі. Як паўстанец і шпіён стаўся сусветна вядомым мастаком / Вусы СкарыныМіхал Эльвіра Андрыёлі. Як паўстанец і шпіён стаўся сусветна вядомым мастаком / Вусы СкарыныЦынізм пуцінскай прапаганды падчас вайны з Украінай #shortsЦынізм пуцінскай прапаганды падчас вайны з Украінай #shorts"Таямніцы старажытных майданаў і сакрэты самых першых лялькаводаў" на "Белсаце" #shorts"Таямніцы старажытных майданаў і сакрэты самых першых лялькаводаў" на "Белсаце" #shortsПане Каханку. Размаўляў з каралём па-беларуску і змагаўся з Расеяй / Вусы СкарыныПане Каханку. Размаўляў з каралём па-беларуску і змагаўся з Расеяй / Вусы СкарыныЗахаваў непаўторны вобраз Беларусі. Напалеон Орда / Вусы СкарыныЗахаваў непаўторны вобраз Беларусі. Напалеон Орда / Вусы СкарыныЧаму Новы год адзначаецца 1 студзеня? / Вусы СкарыныЧаму Новы год адзначаецца 1 студзеня? / Вусы СкарыныВасіль Талаш. Чым праславіўся легендарны партызанскі камандзір / Вусы СкарыныВасіль Талаш. Чым праславіўся легендарны партызанскі камандзір / Вусы Скарыны"І сёння блукае ў Менскай ратушы". Міхаіл Валадковіч / Вусы Скарыны"І сёння блукае ў Менскай ратушы". Міхаіл Валадковіч / Вусы СкарыныКнягіня Магдалена Радзівіл: "Я грошай для маіх беларусаў не шкадую" / Вусы СкарыныКнягіня Магдалена Радзівіл: "Я грошай для маіх беларусаў не шкадую" / Вусы СкарыныКазімір Семяновіч. Таямніца знікнення заснавальніка ракетабудаўніцтва / Вусы СкарыныКазімір Семяновіч. Таямніца знікнення заснавальніка ракетабудаўніцтва / Вусы Скарыны🔥Давыд Гарадзенскі. Жорсткі князь ВКЛ, які граміў крыжакоў на іхнай жа тэрыторыі / Вусы Скарыны🔥Давыд Гарадзенскі. Жорсткі князь ВКЛ, які граміў крыжакоў на іхнай жа тэрыторыі / Вусы СкарыныПолацк – сусветная сталіца езуітаў, і іхныя містычныя таямніцы / Вусы СкарыныПолацк – сусветная сталіца езуітаў, і іхныя містычныя таямніцы / Вусы СкарыныМузыка, паўстанец, палітык – захапляльнае жыццё Міхаіла Клеафаса Агінскага / Вусы СкарыныМузыка, паўстанец, палітык – захапляльнае жыццё Міхаіла Клеафаса Агінскага / Вусы СкарыныСоф’я Гальшанская. Маці каралёў / Вусы СкарыныСоф’я Гальшанская. Маці каралёў / Вусы СкарыныГорад, які 6 разоў змяніў дзяржаву цягам ХХ ст. | Город, 6 раз сменивший страну в течение XX векаГорад, які 6 разоў змяніў дзяржаву цягам ХХ ст. | Город, 6 раз сменивший страну в течение XX века
Яндекс.Метрика