Загрузка страницы

Анатоль Івашчанка пераклаў і заспяваў па-беларуску песню гурта «Кіно» і Віктара Цоя «Перамен»

Анатоль Івашчанка пераклаў і заспяваў па-беларуску песню гурта «Кіно» і Віктара Цоя «Перамен».

Публікуем пераклад, каб і вы таксама маглі выконваць і запісваць свае варыянты гэтай легендарнай песні.

Перамен!
Віктар Цой
(Пераклад Анатоля Івашчанкі)

Заміж сьвятла – выцьвіласьць шкла,
замест агню – дым.
У сетцы календара скрэсьлены дзень.
Чорнае сонца згарае датла,
дзень дагарае зь ім.
На расплаўлены горад падае цень.

Прысьпеў:

Перамен! – прагнуць сэрцы здаўна.
Перамен! – просяць вочы сьвятла.
Ў нашым сьмеху, у нашых сьлязах і ў пульсацыі вен:
“Перамен!
Чакай перамен!”

Электрычнасьць і ўночы працягвае дзень
і з запалкамі зноў недагляд,
але ў кухні сіняю кветкай гарыць газ.
Цыгарэты ў рукох, чай на стале –
дужа просты расклад.
І больш нічога ня трэба – ўсё знаходзіцца ў нас.

Прысьпеў.

Мудрым вокам ніхто не пахваліцца з нас
і умелымі рухамі рук.
Нам ня трэба таго, каб адно аднаго паважаць.
Цыгарэты ў рукох, чай на стале,
кола замкнулася тут.
І вось нам становіцца страшна штосьці зьмяняць.

Прысьпеў.

Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:

https://instagram.com/symbalby/
https://facebook.com/symbalby/
https://t.me/symbalby
https://twitter.com/symbalby
https://vk.com/symbal_by
https://ok.ru/symbalby
https://youtube.com/symbalbybelarus
https://tiktok.com/@symbalby

Видео Анатоль Івашчанка пераклаў і заспяваў па-беларуску песню гурта «Кіно» і Віктара Цоя «Перамен» канала symbal.by
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 июня 2020 г. 22:40:11
00:02:59
Яндекс.Метрика