Загрузка страницы

Яўген Барышнікаў - Зарапад (lyrics video)

Многія беларусы сустрэлі вайну ва Ўкраіне, якая стала нам другім домам. Многія засталіся дапамагаць. Многія былі змушаны выехаць. Многія далучыліся да супраціву. Але сірэны паветранай трывогі гучаць для ўсіх аднолькава. Прысвячаецца ўсім, хто быў вымушаны пакінуць свае дамы.

Слухайце на платформах:
Spotify: https://open.spotify.com/track/0jKteBPRTmmPuJLSzysIaa
YouTube Music: https://music.youtube.com/watch?v=8kLMQDvXMlE
Soundcloud: https://soundcloud.com/baryshnikau/zarapad
Іншыя: https://onerpm.link/407991339903

Facebook: https://www.facebook.com/baryshnikau

=== Зарапад ===
Ціхі шэпт зарапада спыняе складацца ў верш,
Застывае мора мёртвага лісця, што толькі што мыла ногі,
Калі з горада, дзе ты больш не жывеш,
Зноў прыходзіць сігнал паветранае трывогі.

І падбітае лісце зямлю крые йржавай бранёй,
Перамолваюць зерне ў порах і снег бязлітасныя жорны…
Калі жоўта-блакітнае неба
Залівае зара крывёй,
Яно робіцца чырвона-чорным.

І сыходзяць усе, але лепшыя з нас — найперш.
І брукуе гісторыя іх чарапамі дарогу.
А ў горадзе, дзе ты больш не жывеш,
Зноў лунае паветраная трывога.

Там са змеем змагаецца сокалам сціплы герой,
Хаця ён, як і ты, меў іншыя планы на сёння…
Калі жоўта-блакітнага неба шэўрон
Заплыве пабрацімаў крывёй,
Ён становіцца чырвона-чорным.

Кожны дзень як апошні, бо заўтра ня бачна з дазорных задымленых веж,
І пачуцці схаваныя мурам высокага болевага парогу.
Але ў горадзе, дзе ты больш не жывеш,
Хтосьці блізкі штодзённа цябе ўспамінае з трывогай.

Хтосьці ў неба з надзеяй глядзіць вечаровай парой,
Хтосьці моліць каб знічкі ня падалі хаця б гэтаю ноччу зорнай...
Калі жоўта-блакітнае неба
Набрыняе вайной,
Яно робіцца чырвона-чорным.

Ды аднойчы, мой дружа, "навзаєм" альбо "наўзаем"
Мы зруйнуем муры, размінуем да сэрцаў дарогі.
І ў тых гарадох, дзе мы зноў зажывем,
У паветры ня будзе трывогі.

Паглядзі, як працяты світанку вагнём
Падыхае паранены змей пад кустом ракітным…
Калі чорна-чырвонае неба начы
Развіднеецца новым днём
Яно стане зноў жоўта-блакітным.

1-24.11.2022 Беласток-Гданьск (з думкай пра Львоў, Кіеў, Мінск, Слонім)

Запісана ў Гданьску, 23-24.02.2023
Тэкст, музыка, запіс, гітара, вакал, праграмаванне: Яўген Барышнікаў
Звядзенне і мастэрынг: Павал Сініла
Візуал: Midjourney

Видео Яўген Барышнікаў - Зарапад (lyrics video) канала Яўген Барышнікаў
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
7 марта 2023 г. 17:11:31
00:06:06
Яндекс.Метрика