Загрузка страницы

Eugen Baryšnikaŭ - Dziady (live with midi guitar orchestra)

Жывая канцэртная версія песні "Дзяды" з MIDI-аркестрам. Усё, што вы тут чуеце граеццца ўжывую, нічога запісана загадзя няма. Песня напісаная яшчэ ў 2008 і даўно стала адной з маіх візітовак. Майму дзеду і бабулі прысвячаецца.

Бліжэйшыя канцэрты:
11.11 Вільня
12.11 Клайпеда
16.11 Беласток
17.11 Варшава
18.11 Кракаў
19.11 Познань
08.12 Гаага

Facebook: https://www.facebook.com/baryshnikau
Instagram: https://instagram.com/skepsys
Soundcloud: https://soundcloud.com/baryshnikau

=== Дзяды ===
Сёньня ў выраі ні душы.
Сёньня ў выраі, пэўна што, пуста.
Дзень адчыненых вокнаў, сустрэч, успамінаў — пакуль не прыйшлі халады.
Усё гатова: гарэлка, грыбы, хлеб пакроены дбайна на лусты,
У лазьні — венік і чысты ручнік.
Усё гатова,
Дзяды.

Прамаўляю імёны ў туман.
Пахне паленым лісьцем адранку.
Пэўна гэта з-за дыму ў куточку вачэй дрыжыць кропля салёнай вады.
Ды як вейкі расплюшчаных вокнаў, скалынуцца ледзь бачна фіранкі.
Дзякуй вам, што прышлі.
Прывітаньне,
Дзяды.

Моўчкі сядзем за стол. Што казаць?
Пра мяне вам напэўна ж вядома:
Сумняюся, гадую, раблю… Карацей, як жывы.
Вось сам я, вось сям’я, тое месца, што клічу я домам.
Але ўсё гэта бачна адтуль… Раскажыце-ка лепей як вы?
Ці пачулі вы словы мае, не сказаныя своечасова?
(Яны комам дагэтуль стаяць— не запіць гэту горыч нічым.)
Хай дрыготкі агеньчык сьвячы стане вашаю сёньняшняй мовай:
Пагамонім пра ўсё, аб усім памаўчым.

За сямейным сталом прасядзім дацямна, як бывала калісьці.
Балазе пільных справаў на заўтра нарэшце няма.
А на вейкі расплюшчаных вокнаў ападае апошняе лісьце,
Тоне сьпеў журавоў у імжы. Неўзабаве зіма.

Зорным пылам птушыных шляхоў, галашэньнямі ветру
Ляжа белы абрус забыцьця, прыцярушыць сьляды.
Застанецца жыць рэхам імя ў гулкай памяці нетрах.
І спадзёў, што ўзгадаюць яго на Дзяды.

Што ня згіне, ня ссохне мой дуб побач з каменем шэрым,
Разрасьцецца гальлё, прарастуць жалуды між травы…
Нехта з тварам падобным на мой зноў пакліча сваіх на вячэру,
А пасьля, не прыбраўшы стала, адыдзе ў сьвет жывых…

За вакном тлее горад агнёў — зараз рана цямнее.
Прамільгне ў небе зьнічка, пазбавіць кагосьці пакут.
Выбачайце, ня ведаю усіх. Памінаю і то як умею…
Хаця мо ад самоты трызьню? Мо нікога й нямашака тут?…

Раптам ў чорнае бездані шкла я за сьпінаю постаці ўбачу,
На імгненьне сустрэнемся позіркамі праз гады…
Нехта з тварам, падобным на мой, згасіць сьвечку й прашэпча, удзячны:
— Дзякуй вам, што былі.
Да сустрэчы,
Дзяды.

Мінск, 10.2008

===

Запісана ў Гданьску 01.11.2023
Тэкст, музыка, MIDI-гітара, жывое выкананне, гуказапіс, відэаздымкі, мантаж: Яўген Барышнікаў

Видео Eugen Baryšnikaŭ - Dziady (live with midi guitar orchestra) канала Яўген Барышнікаў
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
2 ноября 2023 г. 10:33:01
00:07:57
Яндекс.Метрика