Загрузка страницы

Пераемнікі. 2 cерыя. Алесь Кіркевіч (палітык)

Дакументальны цыкл "Пераемнікі".
Найноўшая гісторыя Беларусі -- гэта гісторыя барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю. У гэтым змаганні бяруць удзел шмат вядомых палітыкаў, інтэлектуалаў, прадстаўнікоў навукі, культуры і мастацтва. Дасягнутае дзякуючы ім не падлягае аспрэчанню. Гэта яны адраджалі Незалежнасць, сцвярджалі ў свядомасці суграмадзянаў дэмакратычныя каштоўнасці, закладалі асновы новай культуры Беларусі. У гэты час сфармавалася новая генерацыя інтэлектуалаў, пісьменнікаў, мастакоў. Перад намі -- наступнікамі Пазняка, Вячоркі, Баршчэўскага, Карпенкі, Бяляцкага, Караткевіча, Быкава, Барадуліна -- паўстала чарговая задача: стварыць Беларусь як еўрапейскую краіну са сваёй своеасабліваю культураю. У цыкле паказваюцца гэтыя людзі як будучыня нашай краіны.
Алесь Кіркевіч - малады палітык, кіраўнік гарадзенскай філіі Маладога фронту. З сям'і гісторыкаў. Ягоны дзед быў вядомым у Горадні краязнаўцам. Алесь вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэту на спецыяльнасці археалогія. Адклаў вучобу дзеля палітычнай дзейнасці. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 г. быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі. Пасля памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам. Алесь Кіркевіч, акрамя палітычнай дзейнасці, займаецца культурніцкімі і гістарычна - даследчымі праектамі ў Горадні.

Видео Пераемнікі. 2 cерыя. Алесь Кіркевіч (палітык) канала Kutsila Andrei
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
27 января 2013 г. 6:56:32
00:15:09
Яндекс.Метрика