Загрузка страницы

Жывы (трэйлер)

У гэты дзень невялікі сквер каля буйнога менскага завода як ніколі напаўняецца людзьмі рознага веку. Яны – і юныя, і сталыя – пад высокімі каўнярамі хаваюцца ад непагадзі. З неба ідзе дождж. Ён пераўтварае зямлю ў шэры глейкі бруд, які ахвотна месяць ботамі мітынгоўцы. Мы бачым адны толькі твары ў чаканні падзеі. Хтосьці пасміхаецца, трымаючы ў руках гваздзікі, хтосьці ледзьве хавае раздражненне наконт нечаканай марознай вільгаці. Аркестрык – з дзясятак недарэчна элегантных мужчын у вярблюджых паліто – дастае з чахлоў інструменты. І вось ужо немудрагелісты маршык ляціць па прасторы. Але для чаго ўсё гэта? Натоўп не разважае. Ён падпарадкоўваецца плыні часу, і зараз размаўляе паўшэптам пра будзённае: дзяцей і суседзяў, рэдкі адпачынак і цяжкую працу, палітыку і надвор’е. Бясконцыя размовы спыняе толькі з’яўленне, чаканае і неадступнае, прывіда былых часоў, які паўстае над натоўпам, каб паказаць Беларусі і ўсяму свету, куды мы рухаемся. Ці то ў будучыню, ці то ў мінулае…

Видео Жывы (трэйлер) канала Kutsila Andrei
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
7 ноября 2017 г. 16:18:24
00:01:13
Яндекс.Метрика