Загрузка страницы

Віктар Шалкевіч - Балада пра св.Мікалая (1998)

http://news.tut.by/61933.html

Кароткі снежаньскі дзянёк
Падоўжаў на барані скок,
Віхура свішча па-над апусцелым садам,
Але аднойчы ўначы
Святлом наздзіўным заблішчыць,
Заззяе зорка — пачынаюцца Каляды.

Стары дасведчаны анёл,
Айца нябеснага пасол,
Штогод ў наш дом з навінай добрай прылятае.
А ты, цікавая ўсяго -
Ізноў з пытаннем да яго
Пра таямнічага Святога Мікалая.

Рэфрэн:
Спі, малое, дзіцятка, хутчэй засынай,
Хай табе сняцца толькі цудоўныя сны.
Спі, малое, дзіцятка, хутчэй засынай
Едзе, едзе ўжо твой Святы Мікалай! (2)

Віват зіма, віват мароз,
Бывай стары, абрыдлы пост,
Ў шырокі свет ідзі шукай сабе ахвяраў.
Анёл сядае пры стале,
У рукі Біблію бярэ
І адзяе на нос старыя акуляры.

Мы, спраўна трапіўшы ў дом,
Старанна "Глорыю" пяём,
А потым келіхі ўгору падымаем.
Табе не спіцца ўсё часцей,
Ты падыходзіш да дзвярэй,
Пытаеш пра свайго Святога Мікалая.

Рэфрэн.

Сівабароды, добры дзед -
Ён не забыўся пра цябе,
Як і пра ўсіх малых, лупатых і цікаўных.
Яму абрыдлая язда,
І нам, бацькам, яго шкада
А што зрабіць - яшчэ хвілінку пачакаем.

Анёл у нябёсы паляцеў,
Анёл спаць моцна захацеў,
Пара табе за добрым прыкладам таксама.
Пад ёлку боцік палажы
І ў ложак хуценька бяжы,
Ён недзе блізка — чуеш, пад'язджаюць сані!

Рэфрэн.

Ціха ў дзверы пастукаў Святы Мікалай.

Видео Віктар Шалкевіч - Балада пра св.Мікалая (1998) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 декабря 2009 г. 7:08:30
00:04:07
Яндекс.Метрика