Загрузка страницы

Будзе дзень

Словы, музыка - Макс Знак. Перадаецца для свабоднага выкарыстоўвання і ўдасканальвання пры захаванні агульнага сэнсу.

Па шматлікіх запытах - словы і акорды

У "до" - C G C F G - 2 раза, Am Em F G - 2 раза. Припев С Am F G 2 раза F G C Am F G Am (у канцы + С)
У "соль" - G D G C D - 2 раза, Em Bm C D - 2 раза. Припев С Em C D 2 раза C D G Em C D Em (у канцы + G)

Будзе дзень
Гэта будзе звычайны дзень
Жоўтае сонца і неба блактнае
Толькі ў вачох людзей
Зноў надзея нікім не забітая,

Будуць глядзець наўкол
І разумець што ўсё памяналася
Будзе ў вачох любоў
Бо без любві б і не атрымалася!

Быць сабою
Што можа быць прасцей
Жыць з любоўю
І павагай да людзей
Болей не хлусіць не баяцца
Ніколі! Ніколі! Ніколі!
Болей ніколі не пазбаўляцца
Годнасці і волі!!!

Зараз здаецца нам
Усе непахіснае і маналітнае
Тольі дрыжыць сцяна
Сыпецца долу тынкоўка адбітая
Хтосьці адкажа "Не!"
Хопіць сумленнага слова аднога
І не стаяць сцяне
І не баяцца болей нічога

Прыпеў

Гэта будзе звычайны дзень
Можа праз месяц, а можа і заўтра
Сонца прагоніць цень
Толькі яшчэ патрываць крыху варта

Каб гэты дзень настаў
Дзелай што трэба і будзе што будзе
Каб гэты дзень настаў
Будзь беларусам, і разам мы будзем!
Прыпеў

Видео Будзе дзень канала Max Znak
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
14 июля 2020 г. 23:40:32
00:02:22
Яндекс.Метрика