Загрузка страницы

"ТУТЭЙШЫЯ" / Спектакль незалежнай тэатральнай групы КУПАЛАЎЦЫ

Янка Купала ТУТЭЙШЫЯ / трагічна-смяшлівыя сцэны 16+

Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” ўтварылася ў 2020 годзе. Купалаўцы – гэта былы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, найстарэйшага драматычнага тэатра Беларусі. У 2020 годзе тэатр рыхтаваўся ўрачыста адзначыць сваё стагоддзе, але ўсё атрымалася інакш. 26 жніўня мы звольніліся ў знак салідарнасці з беларускім народам, які выйшаў на мірныя пратэсты супраць гвалту і беззаконня ў краіне. Мы – нацыянальны тэатр, бо ўсе гэтыя гады стаім поплеч з народам. Цяпер мы – свабодныя купалаўцы, незалежная тэатральная група. Мы пакінулі за плячыма наш дом, але верым, што абавязкова вернемся. І нашу доўгую дарогу дадому мы брукуем творчасцю.

Першы праект “Купалаўцаў” – спектакль “Тутэйшыя” паводле класічнай п’есы апекуна нашага тэатра, паэта і драматурга Янкі Купалы.

“Тутэйшыя” – сатырычная трагікамедыя (у вызначэнні аўтара — “трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях”), была завершана ў жніўні 1922 года і ўпершыню апублікаваная ў часопісе “Полымя” ў 1924 годзе. Дзеянне ў творы ахоплівае складаны для беларускага народа час з зімы 1918 да лета 1920 года, калі на тутэйшай зямлі адна акупацыя імкліва змянялася другой. У 1926 годзе рэжысёр Мікалай Папоў звярнуўся да п’есы і паставіў “Тутэйшых” на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра. Нягледзячы на тое, што Купала ўжо быў прызнаным класікам беларускай літаратуры, пасля першага паказу спектакль забаранілі рашэннем Упраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў і калегіі ЦК як “праяву нацыяналізму“. Пазнейшыя спробы апублікаваць або паставіць п’есу брутальна абрываліся. Надрукаваць тэкст стала магчыма толькі ў 1988 годзе.

У 1990 годзе пастаноўку на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ажыццявіў рэжысёр Мікалай Пінігін. Спектакль без перабольшвання стаўся культавым, своечасовым і запамінальным. І гледачы, і крытыкі назвалі яго “сімвалам эпохі”. Спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію і пратрымаўся на купалаўскай сцэне блізу дваццаці гадоў.

У верасні 2020 года мы збіраліся святкаваць стагоддзе тэатра гучнай прэм’ерай – трэцяй версіяй знакавай Купалавай п'есы ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна. І гэтая пастаноўка працягвае пісаць унікальны лёс п’есы. Пасля звальнення большай часткі трупы ў знак салідарнасці з беларускім народам, прэм’ера легендарнага твору на купалаўскай сцэне сталася немагчымай. Але яшчэ мацней аб’яднаныя артысты не пакінулі задуму аб пастаноўцы спектакля. І першым крокам у сваёй новай гісторыі “Купалаўцы” паказваюць спектакль “Тутэйшыя”.

Купалаўцы ставяць Купалу! Іначай і быць не можа.

#Купалаўцы #Тутэйшыя #Купала

Видео "ТУТЭЙШЫЯ" / Спектакль незалежнай тэатральнай групы КУПАЛАЎЦЫ канала Купалаўцы
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
12 октября 2020 г. 21:00:10
02:27:10
Другие видео канала
"Беларусь для беларусаў" - урывак з фільму "Тутэйшыя""Беларусь для беларусаў" - урывак з фільму "Тутэйшыя""ТУТЭЙШЫЯ" ЯНКА КУПАЛА. Незалежная тэатральная трупа "Купалаўцы". Рэжысёр Мікалай Пінігін."ТУТЭЙШЫЯ" ЯНКА КУПАЛА. Незалежная тэатральная трупа "Купалаўцы". Рэжысёр Мікалай Пінігін.ТутэйшыяТутэйшыяТутэйшыяТутэйшыяПАВЕЛ ХАРЛАНЧУК - ад на Окрестина, дикий ОМОН, Латушко, Купаловский и новый президент в 2020 годуПАВЕЛ ХАРЛАНЧУК - ад на Окрестина, дикий ОМОН, Латушко, Купаловский и новый президент в 2020 годуАдвечны "Сымон-музыка" ад Свабодных КупалаўцаўАдвечны "Сымон-музыка" ад Свабодных КупалаўцаўЗваротЗваротСВАБОДНЫЯ КУПАЛАЎЦЫ. 100 ГАДОЎ.СВАБОДНЫЯ КУПАЛАЎЦЫ. 100 ГАДОЎ.Паўлінка. Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі КупалыПаўлінка. Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі КупалыТутэйшыя (Купалаўскі тэатр, 2003) www.baravik.orgТутэйшыя (Купалаўскі тэатр, 2003) www.baravik.orgЗварот Купалаўцаў.Зварот Купалаўцаў.Michael McIntyre | Best of Big Show Stand Up ComedyMichael McIntyre | Best of Big Show Stand Up ComedyВялікі Купалаўскі дзякуй.Вялікі Купалаўскі дзякуй.Што будзе, калі Лукашэнка ня прыме ўльтыматум / Прокопьев. Что, если Лукашенко не примет ультиматумШто будзе, калі Лукашэнка ня прыме ўльтыматум / Прокопьев. Что, если Лукашенко не примет ультиматумАктеры Купаловского театра — об увольнении ЛатушкоАктеры Купаловского театра — об увольнении ЛатушкоТеатр Сатиры.Спектакль "Идеальное Убийство"Театр Сатиры.Спектакль "Идеальное Убийство"Максим Кац - о белорусских протестах и том, как нам победитьМаксим Кац - о белорусских протестах и том, как нам победитьУмирающая Воркута. Как живёт город, где квартиру можно купить за один рубльУмирающая Воркута. Как живёт город, где квартиру можно купить за один рубльШто спявае АМАП пасля мітынгу | Что поет ОМОН после митингаШто спявае АМАП пасля мітынгу | Что поет ОМОН после митингаКак появилось государство Израиль / Максим КацКак появилось государство Израиль / Максим Кац
Яндекс.Метрика