Загрузка страницы

Наш Быкаў. Лекцыя прафесара Зіны Гімпелевіч да 100-годьдзя Васіля Быкава.

У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава, аднаго з самых значымых людзей Беларусі ХХ стагодзьдзя, і мы запрашаем вас на онлайн-сустрэчу, каб паразмаўляць пра НАШАГА БЫКАВА.

На яго жыццё прыйшліся такія трагічныя і цяжкія часы як калектывізацыя, рэпрэсіі, вайна, савецкі лад, кароткі перыяд адраджэньня і зноў час таталітарызма. Праз усё жыцьцё ён заставаўся самім сабой і ва ўсіх сваіх творах казаў праўду. Напэўна ўсім, хто цікавіцца Беларусьсю, вядом Васіль Быкаў і кожны мае свайго.

На гэтай сустрэчы доктар Зіна Гімпелевіч раскажа пра сваё адчуваньне Васіля Быкава. Іх жыццёвыя шляхі перасякаліся, і таму мы будзем мець магчымасць пачуць гісторыі, як кажуць, з першых вуснаў.

Доктар Зіна Гімпелевіч — ганаровы прафесар Універсітэта Ватэрлоо, Канада. Яна атрымала ступень доктара філасофіі і ступень магістра славістыкі ва ўнівесітэце Атавы ў 1987 годзе. Да свайго прызначэння ва ўніверсітэт Ватэрлоо ў 1990 г. Гімпелевіч працавала ў Дэпартаменце замежных спраў і Атаўскім універсітэце. Цяпер яе навуковыя інтарэсы — гісторыя Беларусі, літаратура і выяўленчае мастацтва.

Доктар Гімпелевіч з'яўляецца аўтарам дзевяці кніг, у тым ліку «Vasil Bykau: His Life and Works» https://a.co/d/8Pfd9VD, сямнаццаці кніжных раздзелаў, больш за васьмідзесяці артыкулаў, сааўтарам дзвюх падручнікаў і выступаў з больш чым васьмідзесяццю дакладамі на канферэнцыях. У дадатак да кіраўніцтва шматлікімі прафесійнымі і некамерцыйнымі арганізацыямі, Гімпелевіч была прэзідэнтам Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (2002-2017), а таксама прэзідэнтам Канадскай асацыяцыі славістаў (2008-2014 г.); яна з'яўляецца ганаровым пажыццёвым сябрам трох прафесійных і грамадскіх арганізацый.

Видео Наш Быкаў. Лекцыя прафесара Зіны Гімпелевіч да 100-годьдзя Васіля Быкава. канала BINiM Canada
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
23 июня 2024 г. 3:02:39
01:34:11
Яндекс.Метрика