Загрузка страницы

Зміцер Вайцюшкевіч - Раскажы (2003)

"Паравіны году"
Словы Алеся Камоцкага
http://www.todar.net/downloads/lyrics/paraviny_godu.doc

Раскажы мне пра дождж, раскажы.
Хто у небе збірае дажджы,
Што шматдзённа ліюць на маю галаву?
Хто у небе збірае дажджы?
Пакажы мне сябе, пакажы,
Не чакай, покуль час прабяжыць.
Слова моўчкі аддай і пытанні здымай,
Не чакай, покуль час прабяжыць.

Прыпеў:
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт,
Што табе заўтра трэба, што табе як сваё?
Раніцай свежы позірк ці вечаровы змрок?
Дай мне руку і пойдзем. Ціха, за крокам крок.

Затрымай над вачыма руку,
Каб не зведаць ад сонца пакут.
У выглядванні хмар, што абклалі абшар,
Каб не зведаць ад сонца пакут.
І трывай, покуль сілы, трывай.
Хай не глянецца за небакрай,
Дый не сціхне ў ілжы
За штуршок да мяжы
Тое, што нам ніхто не казаў.

Прыпеў.

Видео Зміцер Вайцюшкевіч - Раскажы (2003) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
5 марта 2010 г. 6:37:00
00:03:47
Яндекс.Метрика