Загрузка страницы

Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»

Беларусы з розных гарадоў і краін разам у анлайне зайгралі і заспявалі песню гурта N.R.M. «Паветраны шар».

Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».

Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

У запісе песні «Паветраны шар» паўдзельнічалі Лявон Вольскі, вядомыя оперныя спевакі Маргарыта Ляўчук і Павел Кацюшын, музыкі гуртоў Vuraj і Dee Tree, палескі народны калектыў «Каляжанкі» і іншыя беларусы, якія жывуць у розных гарадах Беларусі і свету.

У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны, для гэтага трэба далучыцца да тэлеграм-канала і чата «Годна»: https://t.me/hodnaby.

Там Сяржук Доўгушаў будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў праекце адказны за вытворчасць відэа і гуку, было прасцей усё гэта зводзіць у адзін ролік.

У планах праекта «Спявай Годна» запрашаць вядомых беларускіх музыкаў і штотыднёва выпускаць новыя ролікі. Калі вам спадабаўся першы выпуск, то на MolaMola можна падтрымаць праект, каб ён стаў рэгулярным: https://molamola.by/cmp/7NG

А калі скончыцца пандэмія каранавіруса, то арганізатары праекта хочуць сабраць яго ўдзельнікаў і гледачоў, каб ужо ў жывым фармаце нарэшце разам заспяваць гучна і годна.

1 чэрвеня, быў прэзентаваны першы ролік «Спяваем Годна», у якім беларусы разам са Змітром Вайцюшкевічам спявалі песню «Я нарадзіўся тут»: https://youtu.be/1v_nXJCW2Kk

Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by/

Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
https://instagram.com/hodnaby/
https://facebook.com/hodnaby/
https://t.me/hodnaby
https://twitter.com/hodnaby
https://vk.com/hodnaby
https://ok.ru/hodnaby
https://youtube.com/c/hodnaby
https://tiktok.com/@hodnaby

Видео Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар» канала Годна
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
8 июня 2020 г. 16:30:04
00:02:48
Другие видео канала
Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук спяваюць годна «Паветраны шар»Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук спяваюць годна «Паветраны шар»Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»"N.R.M." - Паветраны шар (1999)"N.R.M." - Паветраны шар (1999)Lavon Volski - Паветраны шар (Belsat Music Live)Lavon Volski - Паветраны шар (Belsat Music Live)Lavon Volski - Тры чарапахі (Belsat Music Live)Lavon Volski - Тры чарапахі (Belsat Music Live)BRUTTO – Грай [Live 2015]BRUTTO – Грай [Live 2015]Прыгожы ПОП-КАВЭР на "Воины света"! Аня Шаркунова (live in BML)Прыгожы ПОП-КАВЭР на "Воины света"! Аня Шаркунова (live in BML)Беларускія гурты запісалі песьню-пратэст | Белорусские музыканты записали песню-протестБеларускія гурты запісалі песьню-пратэст | Белорусские музыканты записали песню-протестСпяваем годна і разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Відэаінструкцыя ад Сержука ДоўгушаваСпяваем годна і разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Відэаінструкцыя ад Сержука ДоўгушаваСпяваем Годна і па-беларуску «Перамен»Спяваем Годна і па-беларуску «Перамен»Дай дарогу! - Помоги (Belsat Music Live)Дай дарогу! - Помоги (Belsat Music Live)Анна Шаркунова, Зміцер Вайцюшкевіч - Шалі (cover Lady Gaga, Bradley Cooper - Shallow)Анна Шаркунова, Зміцер Вайцюшкевіч - Шалі (cover Lady Gaga, Bradley Cooper - Shallow)"N.R.M." - Хавайся ў бульбу (2003)"N.R.M." - Хавайся ў бульбу (2003)VOLSKI -  Majo Kachańnie/Маё КаханьнеVOLSKI - Majo Kachańnie/Маё КаханьнеАлесь Чумакоў - Паветраны шар (NRM, гуслі кавер, LIVE)Алесь Чумакоў - Паветраны шар (NRM, гуслі кавер, LIVE)"N.R.M." - Тры чарапахi (2000)"N.R.M." - Тры чарапахi (2000)N.R.M. Паветраны шар Рок каранацыяN.R.M. Паветраны шар Рок каранацыяМова Нанова - Не быць скотамМова Нанова - Не быць скотам
Яндекс.Метрика