Загрузка страницы

"Крама" - Дзе тое месца (1998)

Дзе тое месца ў скуры Зямлі,
Дзе твае косці травой параслі?
Дзе ты застаўся ціха ляжаць?
Дзе назаўсёды ўлёгся ты спаць?

Помніць дарога мары твае
Пра волю Радзімы, свабоду душы.
Шкада, нарадзіў ты мала сыноў,
Што будуць верыць у моц тваіх слоў.

Зараз бярозы спяваюць табе,
Ліюць твае слёзы ўсё ў марнай тузе.
Ты іх не слухай, хоць кажуць яны
Шчырую праўду; ты сні свае сны.

Над лесам устане сонца, туман над ракой,
І будуць яны бясконца зараз з табой.

Колькі мінула гадоў ці вякоў?
Колькі ўбачыць змог шчаслівых ты сноў,
Сноў, у якіх ты, ізноўку жывы
Ідзеш па дарозе свабоднай зямлі?

Над лесам устане сонца, туман над ракой,
І будуць яны бясконца зараз з табой. (2)

Видео "Крама" - Дзе тое месца (1998) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
6 февраля 2010 г. 9:36:19
00:06:16
Яндекс.Метрика