Загрузка страницы

Спяваем Годна карагодную песню «Што й па мору»

Беларусы з розных краін свету заспявалі разам народную карагодную песню «Што й па мору». Паглядзіце-паслухайце. Да дрыжыкаў!

Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».

У чарговым роліку «Спяваем годна» мы прэзентуем беларускую карагодную песню «Што й па мору». Карагод, які ўсіх яднае, асабліва ў гэтыя складаныя часы, калі нам трэба трымацца за рукі і быць разам.

Беларускія народныя песні адны з самых старажытных песень Еўропы. Паслухайце, гэта нешта магічнае.

У запісе паўдзельнічалі больш за 20 беларускіх фальклорных калектываў і сольных выканаўцаў.

Сярод якіх: гурт «Варган», «Рада», Gudа, Volia (ЗША), «Яваровыя людзі» (Канада), «Мярэжа», «Беларусы Прыбайкалля», H.S.P, Антон Бельскі (дуда), «Гаманіна», гурт з вёскі Дзятлавічы, Сяржук Доўгушаў (колавая ліра), Маша Яр, Вераніка Круглова, маладыя выканаўцы Улада і Соф’я, Патрыцыя Свіціна, Лізавета Рэўт і іншыя.

Ранейшыя выпускі:
Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»: https://youtu.be/nhaBzLqp3OU
Спяваем Годна гімн БНР «Ваяцкі марш»: https://youtu.be/CKGsmzHuMqU
Спяваем Годна і па-беларуску «Перамен»: https://youtu.be/rDQPSYyZT7E
Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»: https://youtu.be/NzcPh6aVt_Q​
Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»: https://youtu.be/1v_nXJCW2Kk​

Тэкст песні «Што й па мору»:

Што й па мору, Што й па мору
Што й па мору, мору сіняму
Што й па мору, мору сіняму

Там плавала, Там плавала
Там плавала стада Белых лебядзей
Там плавала стада Белых лебядзей

Са малымі, Са малымі
Са малымі лебядзятамі
Са малымі лебядзятамі

Адкуль узяўся, Адкуль узяўся,
Адкуль узяўся, шыза-белы арол
Адкуль узяўся, шыза-белы арол

Разбіў стаду, Разбіў стаду
Разбіў стаду ўсё па сіняму мору
Разбіў стаду ўсё па сіняму мору

Белы пушок, велы пушок
Белы пушок па пад небейку пайшоў
Белы пушок па пад небейку пайшоў

Шыза пер'е, Шыза пер'е
Шыза пер'е па зялёнаму лужку
Шыза пер'е па зялёнаму лужку

А хто ж тое, а хто ж тое
А хто ж тое шыза пер'е сабярэ
А хто ж тое шыза пер'е сабярэ

Збярэ пер'е, Збярэ пер'е
Збярэ пер'е красна дзевіца
Збярэ пер'е красна дзевіца
******************************
Свайму дружку, Свайму дружку
Свайму дружку на падушачку
Свайму дружку на падушачку

Ляжы дружа, Ляжы дружа
Ляжы дружа дый ня гневайся
Ляжы дружа дый ня гневайся

Мне за цябе, Мне за цябе
Мне за цябе не хацелася
Мне за цябе не хацелася

Хацелася, хацелася
Хацелася мне за гожага
Хацелася мне за гожага

За гожага, За гожага
За гожага, за прыгожага
За гожага, за прыгожага

За белага, За белага
За белага, за румянага
За белага, за румянага

За Йванюшку, За Йванюшку
За Йванюшку кучаравага
За Йванюшку кучаравага

Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by/

Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
https://www.instagram.com/hodnaby/
https://www.facebook.com/hodnaby/
https://t.me/hodnaby
https://twitter.com/hodnaby
https://vk.com/hodnaby
https://ok.ru/hodnaby
https://youtube.com/c/hodnaby
https://tiktok.com/@hodnaby

Видео Спяваем Годна карагодную песню «Што й па мору» канала Годна
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
7 июля 2020 г. 11:00:01
00:03:13
Другие видео канала
Кліп на песню «Развітанне з Радзімай»Кліп на песню «Развітанне з Радзімай»Сюрпрызы Падняпроўя. Бусь Беларусь #7:  Жылічы, Рагачоў і СлаўгарадСюрпрызы Падняпроўя. Бусь Беларусь #7: Жылічы, Рагачоў і СлаўгарадПершы вялікі канцэрт беларускага вольнага аркестру Warsaw Freedom orchestraПершы вялікі канцэрт беларускага вольнага аркестру Warsaw Freedom orchestraЗянон Пазьняк. Інтэграцыя супраць незалежнасьці Беларусі.Зянон Пазьняк. Інтэграцыя супраць незалежнасьці Беларусі.Laboratorium Pieśni - Sztoj pa moru (Што й па мору)Laboratorium Pieśni - Sztoj pa moru (Што й па мору)NAVIBAND - Сумне мореNAVIBAND - Сумне мореГодная Беларусь: Как белорусы стали народом (1 серия)Годная Беларусь: Как белорусы стали народом (1 серия)Беларуская жаночая літаратура. Што пачытаць з сучаснага — Чытаем разам з Лізай ВетравайБеларуская жаночая літаратура. Што пачытаць з сучаснага — Чытаем разам з Лізай ВетравайАквариум - Пошёл Вон Вавилон (Official Video)Аквариум - Пошёл Вон Вавилон (Official Video)Laboratorium Pieśni - Zabilili sniżki (Да забіліли сніжки)Laboratorium Pieśni - Zabilili sniżki (Да забіліли сніжки)«Мы разам, нас многа! За намi перамога!» / Песня-шэдэўр у харавым выкананні жыхароў Серабранкі«Мы разам, нас многа! За намi перамога!» / Песня-шэдэўр у харавым выкананні жыхароў СерабранкіLaboratorium Pieśni - Sztoj pa moru (Што й па мору) reaction!Laboratorium Pieśni - Sztoj pa moru (Што й па мору) reaction!Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук спяваюць годна «Паветраны шар»Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук спяваюць годна «Паветраны шар»Беларусы Вялікабрытаніі спяваюць разам нацыянальны гімн «Пагоня»Беларусы Вялікабрытаніі спяваюць разам нацыянальны гімн «Пагоня»"Александрына""Александрына"Tautumeitas - Raganu Nakts (Official Music Video)Tautumeitas - Raganu Nakts (Official Music Video)NEVRIDA - "Што й па мору" (Live in Brugge)NEVRIDA - "Што й па мору" (Live in Brugge)Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»Kupalinka — Olga Badziuk & Marc DesorbayKupalinka — Olga Badziuk & Marc Desorbay
Яндекс.Метрика