Загрузка страницы

Янка Купала. Мая малітва

#Вершалюцыя #StandWithBelarus

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,
Што дзіка над намі гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі,
Градоў, перуноў не ссылалі падчас.


Я буду маліцца да зорак і жаліцца,
Што гасяць сябе надта часта яны,
Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.

Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю,
Каб лепшаю ўродай плаціла за труд,
Збагаціла сельскую хату пахілую,
Надзеі збытымі убачыў наш люд.

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.

Янка Купала (1906)

верш чыталі:
Iна - Масква, Расiя - Мiнск
Валянціна - Бостан, ЗША - Нясвіж
Маша - Стакгольм, Швецыя - Жодзіна
Слава - Берлін, Германія - Віцебск
Юля - Грэнобль, Францыя - Мінск
Елена - Фрайбург, Германія - Гродна
Яўген - Бостан, ЗША - Мінск
Ірына - Прага, Чэхія - Мінск
Алена - Цынцынаці, ЗША - Мінск
Дзмітрый - Арланда, ЗША - Магілёў
Святлана - Венецыя, Iталiя - Мар'iна Горка
Кіра - востраў Фемарн, Германія - Петрыкаў
Марына - Парыж, Францыя
Эмілія - Бардо, Францыя
Егор - Гаага, Нідэрланды - Мiнск
Вольга - Стакгольм, Швецыя - Мiнск
Надзея - Рыга, Латвія - Мiнск
Іван - Сант'яга-дэ-Кампастэла, Іспанія - Мінск
Антаніна - Стакгольм, Швецыя - Гродна
Анна - Берлін, Германія - Мінск
Аляксандр - Атава, Канада - Мінск
Валянціна - Таронта, Канада - Мінск
Валерыя - Кіеў, Украіна - Віцебск
Наталля - Матэра, Італія - Рэчыца

музыка:
кампазітар Дзмітрый Камінскі -
Манрэаль, Канада - Мінск
у выкананні:
Улада - Атава, Канада - Светлагорск
Міхаіл - Атава, Канада - Мінск



праект “Вершалюцыя” (2020)

Видео Янка Купала. Мая малітва канала BINiM Canada
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
11 сентября 2020 г. 5:36:23
00:02:01
Другие видео канала
Raisa Orshansky and Viktor Kott. "Сполахі зарніц / Flashes of Light" by Raisa OrshanskyRaisa Orshansky and Viktor Kott. "Сполахі зарніц / Flashes of Light" by Raisa OrshanskyСэрцам з Беларуссю / Сердцем с Беларусью / Our Hearts with Belarus (2)Сэрцам з Беларуссю / Сердцем с Беларусью / Our Hearts with Belarus (2)Raisa Orshansky and Viktor Kott. "Waltz Mirage" by Raisa OrshanskyRaisa Orshansky and Viktor Kott. "Waltz Mirage" by Raisa OrshanskyАнатоль Івашчанка. Мова мая - мы!Анатоль Івашчанка. Мова мая - мы!Picket At The Parliament Hill in OttawaPicket At The Parliament Hill in OttawaWomen's march for Belarus in Ottawa / Марш жанчын за Беларусь у АтавеWomen's march for Belarus in Ottawa / Марш жанчын за Беларусь у АтавеIvonka Survilla. L'art dans ma vie / The Art In My Life / Мастацтва ў маім жыцціIvonka Survilla. L'art dans ma vie / The Art In My Life / Мастацтва ў маім жыцціСяржук Доўгушаў. Колавая ліра і іншыя... / Siarhei Douhushau. Hurdy-gurdy and other..@etnatradycyjaСяржук Доўгушаў. Колавая ліра і іншыя... / Siarhei Douhushau. Hurdy-gurdy and other..@etnatradycyjaLine Dance Game "А мы ляда капалі" by ”Javarovy Ludzi” and ”Javarovy Dzeci”Line Dance Game "А мы ляда капалі" by ”Javarovy Ludzi” and ”Javarovy Dzeci”Ноч паэтаў 1937-2022Ноч паэтаў 1937-2022“Беларуская нацыя вачыма дыяспары і суайчыньнікаў” 12 лістапада 2022 года“Беларуская нацыя вачыма дыяспары і суайчыньнікаў” 12 лістапада 2022 годаМаксім Багдановіч. Слуцкія ткачыхіМаксім Багдановіч. Слуцкія ткачыхіBNR100 in Ottawa - Ludwig van Beethoven - SpringBNR100 in Ottawa - Ludwig van Beethoven - SpringІгар Лучанок,  Якуб Колас. "Мой родны кут"Ігар Лучанок, Якуб Колас. "Мой родны кут"Юрась Шамецька / Juraś Šamiećka.  "Хлопчык" / "A Boy"Юрась Шамецька / Juraś Šamiećka. "Хлопчык" / "A Boy"Pyotr Schwartzman. The Artist And The ArchitectPyotr Schwartzman. The Artist And The ArchitectLeonard Cohen / Міхаіл Рыкаў. "The Future" / "Будущее" / "Будычыня"Leonard Cohen / Міхаіл Рыкаў. "The Future" / "Будущее" / "Будычыня"Raisa Orshansky. "From Urban To Nature" by Raisa OrshanskyRaisa Orshansky. "From Urban To Nature" by Raisa OrshanskyКупалінкаКупалінкаDr. Zina Gimpelevich. "Biełarusian Fine Art: Time and Time Again"Dr. Zina Gimpelevich. "Biełarusian Fine Art: Time and Time Again"Ivonka Survilla's Season Greetings 2023Ivonka Survilla's Season Greetings 2023
Яндекс.Метрика