Загрузка страницы

"Ліцэй" - Вожык-патрыёт (2005)

Словы Андрэя Хадановіча
Музыка Джона Ленана і Пола Макартні
Спеў Андрэя Хадановіча, Аляксея Крукоўскага, Ганны Паўлоўскай, Макса Русця, Міколы Тоўсціка і Франака Вячоркі
http://khadanovich.livejournal.com/14232.html

Не працуюць санвузлы,
Не нясуць дзяцей буслы,
Не шанцуе па жыцці.
У паход пара ісці!

Бел-чырвона-белы
Бусел-патрыёт,
бусел-патрыёт,
бусел-патрыёт
Разам з намі
Крочыць у паход,
крочыць у паход,
крочыць у паход.

Нават вожык на грыбы
Не раскатвае губы.
Ён выходзіць на прасцяг,
Несучы на голках сцяг.

Бел-чырвона-белы
Вожык-патрыёт,
вожык-патрыёт,
вожык-патрыёт
Разам з намі
Крочыць у паход,
крочыць у паход,
крочыць у паход.

Хай за намі папаўзе
Лепшы трактар МТЗ.
Ён у полі дыр-дыр-дыр.
Мы за дружбу, мы за мір.

Бел-чырвона-белы
Трактар-патрыёт,
трактар-патрыёт,
трактар-патрыёт
Разам з намі
Крочыць у паход,
крочыць у паход,
крочыць у паход.

Годзе жыць нам у дрыгве -
Зажывем, як свет жыве.
Трэба пні нам карчаваць,
Каб усіх прахарчаваць!

Бел-чырвона-белы
Бусел-патрыёт,
Вожык-патрыёт,
Трактар-патрыёт
Разам з намі
Крочаць у паход,
крочаць у паход,
крочаць у паход.

Песня зроблена ў межах праекту "Партызанская школа".
Усе правы на аранжыроўкі належаць аўтарам тэкстаў і музыкі, а таксама прадусару - Франаку Вячорку.

Видео "Ліцэй" - Вожык-патрыёт (2005) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 мая 2010 г. 7:06:34
00:03:24
Яндекс.Метрика