Загрузка страницы

Halshany - Гальшаны .avi

Гальшаны ўпершыню ўзгадваюцца пад 1280г.,калі Гольша замак сталічны свайго княства заснаваў на рэчцы Карабель.
У канцы 14 - пачатку 15 ст. Гальшаны вядомыя як горад, цэнтр гандлю і рамёстваў. З 15 ст. у Гальшанах быў касцёл, з 1536 - праваслаўная царква, у 16ст. дзейнічаў кальвінскі збор (рэфарматарская царква).
Гальшанскае княства ў 15 ст. было даволі вялікае і займала часткі сучасных Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцей і частку сучаснай Літвы. Князі Гальшанскія доўгі час займалі высокія пасады ў Вялікім Літоўскім княстве, мелі буйныя землеўладанні на Беларусі і Украіне, былі намеснікамі Вітаўта вялікага ў Кіеве ( Іван 1379-1401), у Вялікім Ноўгарадзе ( Сямён Люты
( ?- 1433). Дачка Андрэя Вязынскага (1365-1410) Соф' я ў 1422 выйшла замуж за польскага караля Ягайлу (таксама беларуса) і стала заснавальніцай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Сямён Гальшанскі (1445-1506) быў старастай луцкім, маршалкам Валынскай зямлі, Юрый (1480-1536) - ваяводай Кіеўскім, Павел (1490-1555) - біскупам луцкім, з 1536 - біскупам віленскім - выхавацелем будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду - Сямён (1515-1556). Пасля яго смерці вялізныя вотчыны былі падзелены паміж шасцю яго сёстрамі.
У 16 ст. радавое ўладанне Гальшанскіх перайшло па жаночай лініі да Сапегаў.
Да 16 ст. замак Гальшанскіх размяшчаўся за 1,5 км ад Гальшанаў на рэчцы Карабель (прыток Гальшанкі).На новае месца рэзідэнцыя была перанесена, відаць, Багданам Сапегай. Каля 1600г. быў пабудованы новы замак - палац у стылі маньерызму (аналагі - галандскія замкі таго ж перыяду). Замак быў моцна пашкоджаны, асабліва у савецкія часы, калі разбіралі яго муры і вежы, каб здабытую цэглу пусціць на будаўніцтва кароўнікаў.
Зараз Гальшаны - вёска з 1277-ю жыхарамі (перапіс 1993г).

Видео Halshany - Гальшаны .avi канала Alexandr Sokolov
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
8 июля 2010 г. 23:15:30
00:03:33
Яндекс.Метрика