Загрузка страницы

Крэва (Kreva)

Некалі сталіца земляў аславяненага крывічамі балцкага племені Нальшаў (Нальшанскай зямлі), згаданая ў нямецкай хроніцы 13ст. як цэнтр паўлегендарных Нальшан, Крэва, абавязанае сваёй назвай крэвам (крывічам). У 13ст Нальшаны удзельнічаць у міжусобнай барацьбе з суседняй петапіснай Літвой. Супярэчнасці паміж Нальшанамі і Літвой адбіліся ў паданні, што пасля смерці сваёй жонкі Міндоўг - літоўскі князь, запрошаны на княжанне ў Ноўгарадак - сілай узяў сябе яе сястру - жонку Нальшанскага князя Даўмонта, які ў адказ у 1263 годзе забіў Міндоўга і двух ягоных сыноў. Але ўжо праз год трэці сын Міндоўга - знакаміты наваградскі князь-манах Войшалк, заснавальнік Лаўрышаскага манастыра, заваяваў Нальшаны і ўключыў іх у склад Вялікага княства Літоўскага. Даўмонт збег у крывіцкі Пскоў, дзе прыняўшы хрысціянства і імя Цімафей, сеў князем. Даўмонт верна служыў Пскову, баронячы яго ад тых жа лівонцаў, за што і быў залічаны у пскоўскія святыя. Сын Даўмонта ад шлюбу з дачкой Аляксандра Неўскага - Давыд вярнуўся на зямлю продкаў. Гэта той самы знакаміты ваяр Гародні (Гродна),яе абаронца, кашталян Гарадзенскага замку, пад сцены якога на прыступ, штогод збіраўся ўвесь цвет рыцарства заходняй Еўропы (хто не быў пад Гародней - той не рыцар). Вытрымаўшы аблогі, у якіх са знакамітасцяў удзельнічаў продак Чэрчыля, Давыд сам з сваёй дружынай рабіў рэйды у Нямеччыну, даходзячы да Брандэнбурга.
З Даўмонтам закончылася гісторыя Нальшан, на Нальшанскай зямлі ўзнікла ўдзельнае Крэўскае княства, а Нальшаны з 14ст. ужо на згадваліся.
У 1338 годзе вялікі князь Гедымін пры дзяльбе сваіх зямель паміж сынамі даў "Ольгердови Крево замок". Пасля смерці Альгерда ў 1377г. Крэва перайшло да яго сына Ягайлы, князя Віцебскага. У 1382 Ягайла захапіў свайго дзяцьку Кейстута- князя Трокаў (Трокай) і Жамойці(Этнічнай Літвы) і замарыў яго ў мурах Крэўскага замка. Такі ж лёс рыхтаваўся Вітаўту, сыну Кейстута, але таму ў адзенні служанкі ўдалося збегчы з Крэўскага замка. У 1385 годзе ў Крэскім замку была заключана унія паміж Польшчай і Беларуссю, у выніку якой на чале дзвух дзяржаў стаў Ягайла,а Вітаўт быў абвешчаны вялікім князем. З тае пары за невялікім выключэннем (Стэфан Баторый) польскімі каралямі станавіліся Ліцьвіны (беларусы).
У 1559 годзе мястючка атрымала магдэбурскае права.
У 1564 годзе Жыгімонт Аўгуст даў Крэўскае стараства ўцекачу ад дэспатызму маскоўскага цара Івана ІV князю Андрэю Курбскаму.
Пасля разбуральных войнаў маскоускай дзяржавы супраць Беларусі 1654-1667 гадоў аб Крэве амаль няма звестак. Сённяшнее Крэва - невялікая вёска.

Видео Крэва (Kreva) канала Alexandr Sokolov
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 января 2011 г. 0:21:42
00:01:43
Яндекс.Метрика