Загрузка страницы

Віктар Шалкевіч - Гарадоцкі раманс (1996)

Калі на захадзе забліскаюць зарніцы,
I сон паморыць і жывёлу, і людзей,
Прыходзь тады, мая Марыська, да крыніцы -
Як мае быць, нам заспявае салавей.

Закрэхчуць жабы гэтак млосна ў балоце,
Як быццам заўтра не крахтаць ім і не жыць.
I пры паваленым "Яновічавым" плоце
Мы станем ціхенька і будзем гаварыць.

Быў я у Гайнаўцы ў мінулым панядзелку.
Вазілі з бацькам на продаж воз гаршкоў,
I даў стары мне трохі грошай на гарэлку,
А я замест карчмы у краму - шасць цішком.

Забег у надта у пажондную я краму,
Дзе мае гэшэфт пан сам Валовіц Абрам.
I, сталкаваўшыся з Валовіцам Абрамам,
Купіў пярсцёнак. Прыйдзеш, то табе аддам.

Во, певень заспяваў. За ім другі і трэці.
На лямпы фукнуў працай здушаны народ.
Цябе ж, Марыся, пэўна, недзе носяць чэрці.
Хай лепш прынеслі б пад "Яновічавы" плот.

Пара ісці, напэўна, трэцяя гадзіна,
Бо месяц ссунуўся за Крынкаўскі балышак.
I з плота я цягнуў здаровую тыніну,
Каб чым было мне адбівацца ад сабак.

Видео Віктар Шалкевіч - Гарадоцкі раманс (1996) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
20 декабря 2009 г. 7:24:37
00:02:20
Яндекс.Метрика