Загрузка страницы

Віктар Шалкевіч - Хамская ўлада (2005)

Войт нашае гміны Гарбоўскі Васіль
У свой час жабраку гаварыў:
"Бяры залатоўку, маліся што сіл,
Каб хам нігды панам не быў!"

Але час мінуў - і пагляньце-ка вы:
Нібыта чыясь там рука
Прымкнула касцёлы, пабіла званы,
На цэрквах заместа крыжоў - груганы,
Жыццё чалавека не мае цаны,
Няма ўжо ні войта, ані жабрака,

Затое ёсць хамская ўлада -
Подласць і здрада,
Хамская ўласць -
Чорная масць. (2)

Задулі вятрыскі з чужой стараны,
Нанеслі снягоў і дажджоў.
Усходні цягнік, як бандыт, засвістаў:
Прыпёр хеўру новых паноў.

Я доўга стаяў і не мог зразумець,
А потым жа вока набіў,
Гляджу: што ні пан - то ўчарашні жабрак,
Падраныя боты, прыпалены фрак,
Але ж морду дуе, трымаецца так,
Як быццам шляхецкай крыві.

А на самой справе - хамская ўлада -
Подласць і здрада,
Хамская ўласць -
Чорная масць. (2)

Нібыта пясок год за годам плыве -
Ці лепей? Ніяк, ўсё ніяк!
І думка гаротная точыць мяне,
І думка гаротная слепіць мяне,
І думка гаротная ные ўва мне:
Эх, слаба маліўся жабрак!

Видео Віктар Шалкевіч - Хамская ўлада (2005) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
27 декабря 2009 г. 7:05:20
00:05:00
Яндекс.Метрика