"Народны альбом" - Настаўнік Рагойша (1997)
Словы Міхала Анемпадыстава
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D0%BC
http://nastaunik.info/files/f/470_Spieunik.doc
Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год.
Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы.
У цэнтры плошча. На плошчы касцёл.
Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша.
Ён апрануты па апошняй модзе:
На ім галіфэ, камізэлька ды гальштук,
На ім акуляры ды новыя боты
(Новыя боты добрай работы!).
Сам ён тутэйшы — вярнуўся нядаўна.
Вучыўся на фізыка ў Ратэрдаме.
Ну, ёсць такі горад недзе ў Эўропе.
Але гэта, зрэшты, не вельмі істотна.
Дык вось пра Рагойшу: у школе працуе,
А дома чытае ды нешта майструе.
Напрыклад, паставіў на даху антэну,
Зрабіў зазямляльнік, аплёў дротам сцены
І прыстасову паставіў у хаце —
Даруйце, панове, завецца «адапцер»...
Яшчэ ёсць дынамік і ручка настройкі.
А ў школе, сабака, паставіў мне тройку.
Але не пакрыўдзіўся я на Рагойшу —
Я ў школе не лепшы, але й не горшы.
Затое Рагойша сказаў па сакрэту,
Навошта паставіў антэніну гэту.
Маўляў, яна ловіць нябачныя хвалі,
Якія як быццам у часе блукалі,
Ці будуць яшчэ яны ў часе блукаць...
Даруйце, панове, мне цяжка казаць.
Я, кажучы шчыра, не ўсё разумею,
Але кажу праўду, кажу, як умею.
Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша,
А ён, можа, зблытаў ці перабольшыў.
Але прысягаю: уночы аднойчы
На ўласныя вушы, на ўласныя вочы
Я бачыў і чуў, як ў Рагойшавай хаце
Свяціўся і граў той, даруйце, адапцер,
І слухаў Рагойша вар'яцкія гукі —
Пякельныя енкі, пачварныя хрукі,
Як быццам бы д'ябал пілікаў на скрыпцы.
І мне закарцела пабегчы ў паліцыю.
Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы,
Збляднелы, нібыта два тыдні не еўшы.
І вось адчыняюцца дзверы у хаце,
І кажа Рагойша: «Заходзьце, сядайце!»
Заходжу, кажу: «Вечар добры у хату!»
«Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты», —
Кажа ён мне і дзіка рагоча.
І я зразумеў: вар'яцее Рагойша,
Шалее Рагойша. І я адчуваю,
Як б'е ў галаву маю музыка тая,
І я паміж волі раблюся варятам
Ад музыкі, гранай у семдзесят пятым.
Я страціў прытомнасць ад року ды панку,
З бальной галавой ачуняў толькі ранкам.
І болей ніколі ў жыцці да Рагойшы
Я не пайду... Лепш нап'юся у Мойшы,
У простай звычайнай карчме местачковай,
Гарэлкі празрыстай, гарэлкі жытнёвай!
Видео "Народны альбом" - Настаўнік Рагойша (1997) канала secondbelarus
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D0%BC
http://nastaunik.info/files/f/470_Spieunik.doc
Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год.
Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы.
У цэнтры плошча. На плошчы касцёл.
Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша.
Ён апрануты па апошняй модзе:
На ім галіфэ, камізэлька ды гальштук,
На ім акуляры ды новыя боты
(Новыя боты добрай работы!).
Сам ён тутэйшы — вярнуўся нядаўна.
Вучыўся на фізыка ў Ратэрдаме.
Ну, ёсць такі горад недзе ў Эўропе.
Але гэта, зрэшты, не вельмі істотна.
Дык вось пра Рагойшу: у школе працуе,
А дома чытае ды нешта майструе.
Напрыклад, паставіў на даху антэну,
Зрабіў зазямляльнік, аплёў дротам сцены
І прыстасову паставіў у хаце —
Даруйце, панове, завецца «адапцер»...
Яшчэ ёсць дынамік і ручка настройкі.
А ў школе, сабака, паставіў мне тройку.
Але не пакрыўдзіўся я на Рагойшу —
Я ў школе не лепшы, але й не горшы.
Затое Рагойша сказаў па сакрэту,
Навошта паставіў антэніну гэту.
Маўляў, яна ловіць нябачныя хвалі,
Якія як быццам у часе блукалі,
Ці будуць яшчэ яны ў часе блукаць...
Даруйце, панове, мне цяжка казаць.
Я, кажучы шчыра, не ўсё разумею,
Але кажу праўду, кажу, як умею.
Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша,
А ён, можа, зблытаў ці перабольшыў.
Але прысягаю: уночы аднойчы
На ўласныя вушы, на ўласныя вочы
Я бачыў і чуў, як ў Рагойшавай хаце
Свяціўся і граў той, даруйце, адапцер,
І слухаў Рагойша вар'яцкія гукі —
Пякельныя енкі, пачварныя хрукі,
Як быццам бы д'ябал пілікаў на скрыпцы.
І мне закарцела пабегчы ў паліцыю.
Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы,
Збляднелы, нібыта два тыдні не еўшы.
І вось адчыняюцца дзверы у хаце,
І кажа Рагойша: «Заходзьце, сядайце!»
Заходжу, кажу: «Вечар добры у хату!»
«Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты», —
Кажа ён мне і дзіка рагоча.
І я зразумеў: вар'яцее Рагойша,
Шалее Рагойша. І я адчуваю,
Як б'е ў галаву маю музыка тая,
І я паміж волі раблюся варятам
Ад музыкі, гранай у семдзесят пятым.
Я страціў прытомнасць ад року ды панку,
З бальной галавой ачуняў толькі ранкам.
І болей ніколі ў жыцці да Рагойшы
Я не пайду... Лепш нап'юся у Мойшы,
У простай звычайнай карчме местачковай,
Гарэлкі празрыстай, гарэлкі жытнёвай!
Видео "Народны альбом" - Настаўнік Рагойша (1997) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Информация о видео
Другие видео канала
"Народны альбом" - Простыя словы (1997)"Народны альбом" - Крэўская полька (1997)2002 - NRM - Лёгкія"Народны альбом" - Край, ты мой край (1997)"Народны альбом" - Кантрабандыст (1997)Лявон Вольскі, Кася Камоцкая – "Край ты мой, край"Leibonik - Ксенаморф"Народны альбом" - Ja spiewam po-polsku (1997)ЧТО НАДО ГОВОРИТЬ ЕСЛИ НЕ СДЕЛАЛ ДОМАШКУ!Dzieciuki - Сумнае рэгі (прэм'ера кліпа на TuzinFM!)"Стары Ольса" - Рэвель (2006)"N.R.M." - Песнi пра каханне (1999)Уладзімір Арлоў у Віцебску (з салаўём)BRUTTO - Родны Край [Official Music Video]Як чыноўнікі зачышчаюць "Дразды 2" ад "просталюдзінаў" | "Дрозды 2" зачищают для чиновниковДзе мой КрайКрама - Дзяўчынка (прэм'ера на TuzinFM)Андрэй Хадановіч у ВіцебскуBRUTTO - ГОДЗЕ [Official Music Video]