Загрузка страницы

Дэма-ролік: Беларусы свету спяваюць гімн "Пагоня" у падтрымку Беларусі, чэрвень-лістапад 2020

Памятаеце наш заклік да ўдзелу ў міжнародным музычным праекце "Спяваем Разам - гімн Пагоня"? Сёння мы хочам падзяліцца з вамі невялікім дэма-ролікам тых матерыялаў, якія мы атрымалі ў лістападзе ад амаль 30 краін!

Мы паспелі зрабіць яго для ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Народных Амбасад Беларусі, якая прайшла 10 снежня ў анлайне. Гэта відеа - маленькі рэ-мейк чэрвеньскага роліка на канале Годна з далучэннем восеньскіх матерыялаў ад беларускіх дыяспар, якія зрабілі запісы спеваў на вуліцах сваіх гарадоў і наваколля, каб перадаць на Радзіму хвалю салідарнасці з розных канцоў свету.

Фінальны ролік ад беларусаў замежжа чакаецца пазней. Падпісвайцеся на наш канал і сачыце за абнаўленнямі!

Спасылкі на папярэднія ролікі:
- "Пагоня" на канале Годна ў чэрвені: https://youtu.be/nhaBzLqp3OU
- Відеа-заклік да ўдзелу ў спевах "Пагоні" беларусам замежжа: https://youtu.be/9KQPme4wr88

У запісе песні летам і восенню паўдзельнічалі:
- оперны барытон Ілля Сільчукоў
- гусляр Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная
- мастацкі кіраўнік і дырыжор хору "Concordia" Галіна Казіміроўская
- вакаліст украінскага гурта "Антитіла" Тарас Таполя
- спявачка беларускага гурта "Shuma" Марына Шукюрова (Руся)
- бразільская музыка Cristiane Nogueira Miguel
- беларускамоўны бэнд з Францыі "Lounata"
- актрыса і фотамадэль Elee Nova
- а таксама беларусы з Аб’яднанных Арабскіх Эміратаў, Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Ізраіля, Ірландыі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, ЗША, Тайваня, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чылі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

---------------------------------
Тэкст: Максім Багдановіч
Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Біце ў сэрцы іх — біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсьцішыцца гэтакі боль.
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

---------------------------------
Youtube-канал дыяспары беларусаў у Вялікабрытаніі:
http://www.nadzeya-by.co.uk
http://youtube.nadzeya-by.co.uk
http://instagram.nadzeya-by.co.uk
http://facebook.nadzeya-by.co.uk
http://twitter.nadzeya-by.co.uk
http://telegram.nadzeya-by.co.uk

Жыве Беларусь! Яе не разбіць, не спыніць, не стрымаць! ❤️✊✌️

Видео Дэма-ролік: Беларусы свету спяваюць гімн "Пагоня" у падтрымку Беларусі, чэрвень-лістапад 2020 канала nadzeya_co_uk
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 декабря 2020 г. 19:05:44
00:03:17
Другие видео канала
Нацыянальны гімн Беларусі. Мужчынскі хор «Унія» - Пагоня / Национальный гимн Беларуси. Уния - ПогоняНацыянальны гімн Беларусі. Мужчынскі хор «Унія» - Пагоня / Национальный гимн Беларуси. Уния - ПогоняДанчык. Беларусь мая.Данчык. Беларусь мая.Спяваем Разам Гімн Пагоня: Як Прыняць Удзел.Спяваем Разам Гімн Пагоня: Як Прыняць Удзел.1937-2020 - беларусы Лондана чытаюць верш уласнага сачынення1937-2020 - беларусы Лондана чытаюць верш уласнага сачыненняАндрэй Мельнікаў - Гэта мы! (1996)Андрэй Мельнікаў - Гэта мы! (1996)Данчык - Пагоня (1990)Данчык - Пагоня (1990)Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Жаночы Марш Салідарнасці з Беларуссю  - Лондан, Вялікабрытанія, 10 КастрычнікаЖаночы Марш Салідарнасці з Беларуссю - Лондан, Вялікабрытанія, 10 КастрычнікаБеларусы ў гандлёвым цэнтры спяваюць «Разбуры турмы муры»Беларусы ў гандлёвым цэнтры спяваюць «Разбуры турмы муры»Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Гімн свабодных беларусаў «Жыве Беларусь»Гімн свабодных беларусаў «Жыве Беларусь»Данчык - Мы яшчэ сустрэнемся (1990)Данчык - Мы яшчэ сустрэнемся (1990)Гімны Беларусі - ПагоняГімны Беларусі - ПагоняЖители Новой Боровой присоединились к танцевальному челленджу «Иерусалим»Жители Новой Боровой присоединились к танцевальному челленджу «Иерусалим»Болкунец/Рыжков: ставка на Лукашенко как стратегическая ошибка РоссииБолкунец/Рыжков: ставка на Лукашенко как стратегическая ошибка РоссииЗьмiцер Вайцюшкевiч - СцягЗьмiцер Вайцюшкевiч - СцягПравила поведения во время задержания.Правила поведения во время задержания.БНР і Рэспубліка Беларусь за 90 сэкундБНР і Рэспубліка Беларусь за 90 сэкундНацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь "Пагоня" і "Магутны Божа" на ПИАНИНО+СЛОВЫ+НОТЫНацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь "Пагоня" і "Магутны Божа" на ПИАНИНО+СЛОВЫ+НОТЫГімны Беларусі - Багародзіца (урывак)Гімны Беларусі - Багародзіца (урывак)
Яндекс.Метрика