Загрузка страницы

10 незвычайных фактаў пра Янку Купалу

да 135-годдзя Беларускага Народнага паэта
Светлагорская цэнтральная раённая бібліатэка прадстаўляе
10 незвычайных фактаў пра Янку Купалу
1. Род Луцевічаў паходзіць са збяднелай шляхты
2. Дзед паэта арандаваў зямлю ў Радзівілаў, але быў імі выгнаны з родных мясцін. Гэты факт лёг у аснову купалаўскай драмы "Раскіданае гняздо"
3. Янка Купала быў сапраўдным дэндзі. Ён насіў элегантныя класічныя касцюмы, заўсёды быў пры гальштуку і з кіем. Янка Купала лічыў, што кій надае стылю дадатковую вытанчанасць
4. "Хлопчык і лётчык" - любімы верш маленькага Юрыя Гагарына
5. Яго першы верш на беларускай мове меў гумарыстычна-
эратычнае гучанне. З ліста да Л.Клейнбарта: "Первое стихотворение на белорусском языке я написал, если можно
так выразиться, случайно. Ехал я в Минск.Передо мною ехали
известные мне барышни высшего от меня класса. Вдруг они
выпали из повозки довольно в пикантных позах.Вот этот эпизод и толкнул меня написать юмористическое стихотворение. (...) С этого времени я и начал писать."
6. Паэт вельмі любіў адпачываць на моры ў Грузіі. Адтуль ён
прывозіў марскія камяні і рассыпаў іх дзе-небудзь у кабінеце. Сябрам ён казаў, што "гэта маё маленькае мора"
7. Пры першай сустрэчы Янка Купала не спадабаўся будучай
жонцы. У. Станкевіч успамінала:"Калі я першы раз убачыла Янку Купалу, ён мне тады чамусьці не спадабаўся. (...) Сваім сціплым выглядам ён нагадваў звычайнага сялянскага хлапца"
8. Быў самым галантным кавалерам з тагачасных беларускіх
пісьменьнікаў. Жонка Пятра Глебкі Ніна ўспамінала: "...у адносінах да жанчын быў джэнтльменам, у высокім разуменні
гэтага слова. Ён не мог абразіць або зняважыць жанчыну і не дазваляў нікому непачціва гаварыць пра яе.."
9. З халодным спакоем ставіўся да творчасці Максіма Багдановіча. Л. Клейнбарту пісаў:"С первых же стихов его я почувствовал в нем искреннего поэта, но увлечься им, как,
может быть, он этого заслуживал, я не мог - очень уж по-разному мы писали: у меня мотивы гражданско-национальные, у него - чуть ли не "искусство для искусства", за малым исключением"
10. Паэт вельмі любіў гуляць у шахматы. Каб мець магчымасць гуляць, ён абмяняў свае асабістыя рэчы на шахматны столік

Пры падрыхтоўцы выкарыстоўваліся
ўрыўкі з фільма "Янка Купала. Неназванное"

Видео 10 незвычайных фактаў пра Янку Купалу канала Библиотеки Светлого Города
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 июня 2017 г. 18:31:29
00:04:29
Яндекс.Метрика