Загрузка страницы

Беларусы “Будзе Дзень“ (песня Максіма Знака)

Салідарнасць беларусаў працягвае ўражваць! У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп. Максім Знак трансляваў любоў і павагу да людзей. Годны беларус, якім мы ганарымся і захапляемся.

Максім Знак – адвакат, які зараз знаходзіцца за кратамі за тое, што імкнуўся зрабіць Беларусь дэмакратычнай. Яго асудзілі на 10 гадоў калоніі. У зняволенні ён шмат чытае: у спісе, якім ён падзяліўся з сястрой, – больш за 100 кніг. Максім таксама займаецца і творчасцю – піша вершы, песні і кнігі. А колькасць лістоў, якія Максім напісаў і атрымаў, перайшла адзнаку ў дзесяць тысячаў.

Песню «Будзе Дзень» Максім Знак напісаў у 2020 годзе і выканаў яе на гітары. Са словаў ягонага бацькі, Максім і дагэтуль працягвае верыць, што «будзе дзень!».

Напісаць ліст Максіму можна на адрас: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.

Падпісанты «Годна» запісалі кавер на песню Максіма. Слухаем і захапляемся

Тэкст песні:

Гэта будзе звычайны дзень
Жоўтае сонца і неба блакiтнае
Толькі ў вачох людзей
Зноў надзея нікім не забітая,


Будуць глядзець наўкол
І разумець што ўсё памянялася
Будзе ў вачох любоў
Бо без любві б і не атрымалася!


Быць сабою
Што можа быць прасцей
Жыць з любоўю
І павагай да людзей


Болей не хлусіць, не баяцца
Ніколі! Ніколі! Ніколі!
Болей ніколі не пазбаўляцца
Годнасці ды волі!!!


Зараз здаецца нам
Усё непахіснае і маналітнае
Толькі дрыжыць сцяна
Сыпецца долу тынкоўка адбітая


Хтосьці адкажа "Не!"
Хопіць сумленнага слова аднога
І не стаяць сцяне
І не баяцца болей нічога


Быць сабою
Што можа быць прасцей
Жыць з любоўю
І павагай да людзей


Болей не хлусіць, не баяцца
Ніколі! Ніколі! Ніколі!
Болей ніколі не пазбаўляцца
Годнасці ды волі!!!


Гэта будзе звычайны дзень
Можа праз месяц, а можа і заўтра
Сонца прагоніць цень
Толькі яшчэ патрываць крыху варта


Каб гэты дзень настаў
Рабi, што трэба і будзе што будзе
Каб гэты дзень настаў
Будзь беларусам, і разам мы будзем!


Быць сабою
Што можа быць прасцей
Жыць з любоўю
І павагай да людзей


Болей не хлусіць, не баяцца
Ніколі! Ніколі! Ніколі!
Болей ніколі не пазбаўляцца
Годнасці ды волі!
Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: https://www.youtube.com/channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join
і на патрэоне: https://www.patreon.com/hodnaby

Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by

Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
https://instagram.com/hodnaby
https://facebook.com/hodnaby
https://t.me/hodnaby
https://twitter.com/hodnaby
https://youtube.com/hodnaby
https://tiktok.com/@hodnaby

Видео Беларусы “Будзе Дзень“ (песня Максіма Знака) канала Годна
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
21 июля 2023 г. 20:00:57
00:03:24
Другие видео канала
“Гэта цалкам нармалёва – размаўляць па-нашаму” – з Днём роднай мовы!“Гэта цалкам нармалёва – размаўляць па-нашаму” – з Днём роднай мовы!Наш шлях цяжкі, але годны 💪🏻#беларускаямова #беларусьНаш шлях цяжкі, але годны 💪🏻#беларускаямова #беларусьБеларусь пачынаецца з цябе: кожнае тваё дзеянне мае значэнне!Беларусь пачынаецца з цябе: кожнае тваё дзеянне мае значэнне!Незвычайныя гурты, пра якія вы не чулі| Годная Музыка #8 Usplesk, Сербский Нож, Т.С. КанструктарНезвычайныя гурты, пра якія вы не чулі| Годная Музыка #8 Usplesk, Сербский Нож, Т.С. КанструктарЦіхі тэрор у Беларусі #shortsЦіхі тэрор у Беларусі #shortsЧорная старонка гісторыі Беларусі #1937 #shortsЧорная старонка гісторыі Беларусі #1937 #shortsЧорная старонка гісторыі Беларусі. Трушанка № 10Чорная старонка гісторыі Беларусі. Трушанка № 10Чорная ноч 1937 года, Ізі Харык #by_culture #нерасстраляныя #1937 #ShortsЧорная ноч 1937 года, Ізі Харык #by_culture #нерасстраляныя #1937 #ShortsЧорная ноч 1937 года #by_culture #нерасстраляныя #1937 #ShortsЧорная ноч 1937 года #by_culture #нерасстраляныя #1937 #ShortsПесні, за якія заплацілі жыццём | Годная Музыка #7 Ноч расстраляных паэтаўПесні, за якія заплацілі жыццём | Годная Музыка #7 Ноч расстраляных паэтаўПра памылкі і спосабы іх выпраўлення. Трушанка выпуск #8Пра памылкі і спосабы іх выпраўлення. Трушанка выпуск #8Бусь Беларусь перазагрузка #6: Вільня і Шаўляй. Дэтэктыўны спецвыпуск пра братоў Луцкевічаў!Бусь Беларусь перазагрузка #6: Вільня і Шаўляй. Дэтэктыўны спецвыпуск пра братоў Луцкевічаў!Гэтыя трэкі проста космас! | Годная Музыка #5 Нейро Дюбель, ANGST, LeibonikГэтыя трэкі проста космас! | Годная Музыка #5 Нейро Дюбель, ANGST, LeibonikХто прыдумляе новыя словы ў беларускай мове? Трушанка выпуск #7Хто прыдумляе новыя словы ў беларускай мове? Трушанка выпуск #7Пачакай да прыпеву #1 Слухаем малавядомую беларускую музыкуПачакай да прыпеву #1 Слухаем малавядомую беларускую музыкуБеларусы і мора! Бусь Беларусь перазагрузка #5: ГданьскБеларусы і мора! Бусь Беларусь перазагрузка #5: ГданьскВаршаўскі варушняк! Бусь Беларусь перазагрузка #4: ВаршаваВаршаўскі варушняк! Бусь Беларусь перазагрузка #4: ВаршаваЧароўны Беласток і неймаверныя беларусы Падляшша! Гэта Бусь Беларусь перазагрузка #3: БеластокЧароўны Беласток і неймаверныя беларусы Падляшша! Гэта Бусь Беларусь перазагрузка #3: БеластокЗабаўляльны цэнтр у турме? Бусь Беларусь перазагрузка #2: Вільня (частка 2)Забаўляльны цэнтр у турме? Бусь Беларусь перазагрузка #2: Вільня (частка 2)Адам Міцкевіч і сучасныя імпрэзы. Бусь Беларусь перазагрузка #1: Вільня (частка 1)Адам Міцкевіч і сучасныя імпрэзы. Бусь Беларусь перазагрузка #1: Вільня (частка 1)"Гэта быў свайго роду эксперымент":  гісторыі любові ад беларусаў"Гэта быў свайго роду эксперымент": гісторыі любові ад беларусаў
Яндекс.Метрика