Загрузка страницы

#Беларусь ад краіны разчараванняў да краіны-мары.| #проповедь #костёл #ксёндз

Сённяшняя Беларусь як евангельскі Дэкаполіс. Краіна з уплывамі розных культураў і прадстаўнікамі чужой улады, ды далёкая Бога.

Дэкаполіс, Дзесіцеграддзе, зямля Гадарская - гэта ўсё розныя назвы той самай тэрэторыі, якая аб’ядноўвала дзесятак самастойных гарадоў. Над імі не было улады Юдэйскіх цароў. Аднак, усе яны былі падпарадкаваныя легату Сірыі.

Рымская ўлада, грэцкая культура - у спалучэнні такіх фактараў, Дэкаполіс быў далёкім ад таго, каб ў вачах грамадства юдэйскага быць вобразам і ўзорам жыцця ў зямлі абяцанай.
Але ж і там сярод чужога насельніцтва жылі праведныя юдэі. З гэтай прычыны Ісус неаднойчы там бываў.

На маю прыватную думку цуды Ісуса ўчыненыя ў Дэкаполісе маюць сваю сімволіку. Так аздараўленне глуханямога пасярод межаў Дэкаполіса, аб чым узгадвае евангеліста Марк 7, 31-37, звяртае ўвагу на тое, што калі чалавек жыве ў бязбожным асяроддзі, без гармоніі з сабой і Госпадам, становіцца глухім і нямым. Аднак, Госпад мае моц вяртаць чалавеку незалежна ад назбіранага ім жыццёвага багажу здольнасць чуць і гаварыць. Марк пераказвае: Хрыстос адным словам "эффата", што значыць адкрыйся, вылечыў хворага чалавека.

Глухому і нямому чалавеку пагражае небяспека замкнуцца ў сабе, а такі не ведае і не разумее ні таго, што дзеецца з ім, ні таго, што адбываецца ў свеце.
Яго ахоплівае страх і дэпрысіўнасць. Слова Ісуса "адкрыйся" гучыць як заклік да чалавека адчыніць сваё жыццё на Бога і свет, на самога сябе і іншага чалавека.
Гэта выхад з Дэкаполіса ў Зямлю абяцаную.

👍"#Хрысціянская_візія". Размова з Наталляй Васілевіч. https://youtu.be/rxwcp-gd-gE 👍

Жыццё, нон-стоп перажываных разчараванняў, можна трансфарміраваць у жыццё рэалізаваных мараў - гэта адбываецца пры сустрэчы чалавека з Госпадам і пры ўмове правільна растаўленых прыярытэтаў.

Нагадаю, што таксама ў межах Дэкаполіса Ісус здзейсніў яшчэ адзін цуд. А менавіта вызваліў чалавека з-пад улады злога духа. Коштам вызвалення быў велізарны статак свіней, які рынуўся з абрыва ў мора, бо акурат у свіней быў скіраваны злы дух. Можна дапускаць, што такі кошт не былі гатовыя заплаціць жыхары Гадары, якія ўвыніку папрасілі Хрыста не ўваходзіць у іх горад. (Мк 5, 2-20)

Выснова простая: чалавек ніколі не дойдзе да жыцця-мары, калі матэрыяльнае будзе ставіць вышэй духоўнага. З іншага боку, пры выбары духоўных каштоўнасцяў у складзе прыярытэтных, Госпад забяспечыць таксама і матэрыяльным дабрабытам.

Жыхары Дэкаполіса рабілі свой выбар. Беларусы сёння робяць свой. І будучыня жыцця нашага асабістага, як і ўсёй краіны, залежыць ад нас. А тое, што атрымаем залежыць ад таго, турбуемся мы больш пра тое, як "свіней уратаваць" ці пра тое, як стаць свабодным ад глухаты, нематы ды ўлады злога духа.

Беларусам сёння вельмі важна ісці дарогай "эффата" ды адкрывацца адзін на аднаго. Улада, якая праяўляе глухату і не чуе галасы мільёнаў, мае пачуць народ. Народ мае слухаць Госпада і пачаць думаць не толькі аб тым, як рэжым знішчыць, але як будаваць Беларусь. Беззаконны рэжым абрынецца, як мы навучымся шанаваць сваю, Богам дадзеную нам, зямлю, культуру і мову!

👍Тысячыгадовая спадчына хрысціянства ў Беларусі - падмурак будучыні.👍https://youtu.be/MSBif4U4hRk👍

Беларускае раз’яднанне, параўнальнае з раз’яднаннымі гарадамі Дэкаполіса, можна пераадоліць сёння яднаючыся на фундаментах праўды, справядлівасці і закону.

Гэта і ёсць беларускі шлях ад зямлі гадарскай з насельніцтвам з характэрысчнай глуханяматой, якое жыве пад панаваннем злога духа да зямлі абяцанай з жыхарамі, якія слухаюць голас Госпада, калі і не ў храме, то прынамсі ў сваім сумленні.

А таму як кажа Госпад вуснамі прарока Ісаі маладушным:
"Будзьце адважнымі! Не бойцеся!
Вось Бог ваш, помста прыйдзе;
адплата Божая.
Ён сам прыходзіць і збавіць вас."(Іс 35, 4-5).

@belsat_news

Видео #Беларусь ад краіны разчараванняў да краіны-мары.| #проповедь #костёл #ксёндз канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
5 сентября 2021 г. 19:59:16
00:14:11
Другие видео канала
Бога трэба слухацца больш, чым людзей. | #беларусь #касцёл #нетвойнеБога трэба слухацца больш, чым людзей. | #беларусь #касцёл #нетвойнеІмша анлайн. #ВаршаваІмша анлайн. #ВаршаваТрансляцыя. Імша. Касцёл. ВаршаваТрансляцыя. Імша. Касцёл. ВаршаваВялікая Пятніца. Крыж - адлюстраванне ўсёй гістроыі жыцця Хрыста і кожнага з нас.| #Пасха. #постВялікая Пятніца. Крыж - адлюстраванне ўсёй гістроыі жыцця Хрыста і кожнага з нас.| #Пасха. #постПакаяльны ліст - пісаць ці не? | #беларусь #амнистия #политзаключенныеПакаяльны ліст - пісаць ці не? | #беларусь #амнистия #политзаключенныеДумкі перад раством. | #Беларусь #РаствоДумкі перад раством. | #Беларусь #РаствоСвятая Імша онлайн. Касцёл Св. Аляксандра. Малітва за мір.Святая Імша онлайн. Касцёл Св. Аляксандра. Малітва за мір.Трансляцыя Святой ІМШЫ. Вігілія Пасхальная. |#ВаршаваТрансляцыя Святой ІМШЫ. Вігілія Пасхальная. |#ВаршаваТрансляцыя Святой Імшы. #касцёл. Варшава.Трансляцыя Святой Імшы. #касцёл. Варшава.Уваскрослы Хрыстос па-за канкурэнцыяй. | #беларусь #войнаукраина #пасхаУваскрослы Хрыстос па-за канкурэнцыяй. | #беларусь #войнаукраина #пасхаЗмiцер Хведарук. Як стаў палітыкам, прыняў хрост. | #беларусь #церковь #политикаЗмiцер Хведарук. Як стаў палітыкам, прыняў хрост. | #беларусь #церковь #политикаТрансляцыя Імшы. #Касцёл св.Аляксандра. #ВаршаваТрансляцыя Імшы. #Касцёл св.Аляксандра. #ВаршаваВайну можна спыніць перамогай праўды і справядлівасці. Размова на Белсаце.Вайну можна спыніць перамогай праўды і справядлівасці. Размова на Белсаце.Намеры Божыя і планы чалавека. | #проповедь #церковь #божаесловаНамеры Божыя і планы чалавека. | #проповедь #церковь #божаесловаАльтэрнатыва ёсць заўсёды. |  #пятидесятница #беларусь #католицизмАльтэрнатыва ёсць заўсёды. | #пятидесятница #беларусь #католицизм#Хрысціянін і рэлігійны пераслед.  | #Священник и #католики про #кризис_Беларусь#Хрысціянін і рэлігійны пераслед. | #Священник и #католики про #кризис_БеларусьЧаму Касцёл у Беларусі не кананізаваў мучанікаў з СССР?| #беларусь #церковь #христианствоЧаму Касцёл у Беларусі не кананізаваў мучанікаў з СССР?| #беларусь #церковь #христианствоІснаванне Касцёла пасля каронавіруса. Будзе, ці не?| Церковь в современном мире.Існаванне Касцёла пасля каронавіруса. Будзе, ці не?| Церковь в современном мире.Становішча Царквы ў Беларусі 2020-2022гг. Што далей? | # #беларусь #церковь #РПЦСтановішча Царквы ў Беларусі 2020-2022гг. Што далей? | # #беларусь #церковь #РПЦ#Трансляцыя Імшы онлайн. |#Касцёл #Варшава#Трансляцыя Імшы онлайн. |#Касцёл #ВаршаваТрансляцыя. ІМША.Трансляцыя. ІМША.
Яндекс.Метрика