Загрузка страницы

Што Латушка пачуў ад бацькі?

Для абсалютнай большасці з нас самымі галоўнымі асобамі ў жыцці з’яўляюцца нашыя бацькі, дзякуючы якім мы з’яўляемся на гэтым свеце, якія даюць нам першае разуменне навакольнага асяроддзя, жыцця, грамадства. Шмат у чым уплываюць на нашу будучыню і на тыя мэты, якія мы акрэсліваем у сваім жыцці. Такімі людзьмі таксама і ў маім жыцці былі мае бацькі. І сёння я хачу падзяліцца з вамі дзвюма гісторыямі пра бацьку.

1979 год. Тады палітбюро ЦК КПСС прыняло рашэнне аб уводзе савецкіх войск у Афганістан. Мой бацька працаваў тады ў майстэрнях Саюза мастакоў БССР і час ад часу браў мяне з сабой. Майстэрня знаходзілася на вуліцы Пуліхава ў Мінску — у дзяцінстве я неаднойчы там бываў і бачыў вядомых беларускіх скульптараў і мастакоў.

Памятаю, як аднойчы, познім вечарам, калі было ўжо даволі цёмна, мы вярталіся з бацькам з майстэрні. Гэта ўжо быў можа 1980 ці 1981 год. Гэта было лета, цёпла. Бацька трымаў мяне за руку. І тады ён сказаў: «Я вельмі не хацеў бы, каб ты са сваім братам пайшлі ваяваць у Афганістан. Вайна ў Афганістане — гэта рэалізацыя палітычных мэтаў тых людзей, якія сёння кіруюць савецкай сістэмай».

Праз шмат гадоў я зразумеў, што бацька меў рацыю. І, на жаль, сучаснасць дэманструе, што Афганістан быў не адзіным прыкладам рэалізацыі неразумных палітычных амбіцый.

Другая гісторыя. Самая смачная гарбата ў маім жыцці. У дзяцінстве мы з бацькам паехалі да бабулі, якая жыла ў вёсцы Волма Смалявіцкага раёна, дзе цячэ і аднайменная рака. Увечары мы пайшлі з бацькам на рыбалку. Бацька любіў гэтую справу. Мы позна вярнуліся з рыбалкі. Ужо было холадна, мы змёрзлі.

Памятаю: увайшлі ў хату, а ў хаце была толькі адна бабуля. У залі бацька паклаў мяне спаць і перад сном прынёс мне гарбату ў вялічэзнай філіжанцы. Глядзіць на мяне і кажа: «Слухай, гэта будзе цікавая гарбата, бо самой гарбаты ў хаце няма, але ёсць цукар» — і ў філіжанцы быў проста кіпень з цукрам. Уяўляеце, да гэтага дня я ўзгадваю гэтую самую смачную ў маім жыцці гарбату — кіпень з цукрам.

Вось такія дзве гісторыі з дзяцінства ўзгадаліся мне сёння. Гісторыі з дзяцінства — яны запамінаюцца. Можа і больш за астатнія ўплываюць на жыццё чалавека, яго святапогляд і ўспрыманне жыцця. Вельмі важна, каб у нашых дзетак таксама было больш добрых гісторый у іх дзяцінстве.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Нам яшчэ жыць у вольнай Беларусі.

#беларусь #латушка #бацька
Што Латушка пачуў ад бацькі?

Видео Што Латушка пачуў ад бацькі? канала Павел Латушко
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
14 апреля 2024 г. 20:00:12
00:06:11
Другие видео канала
Время действовать!Время действовать!За мову – за кратыЗа мову – за кратыЛукашенко – пират XXI века / Павел Латушко про отчет ICAOЛукашенко – пират XXI века / Павел Латушко про отчет ICAOБойкот прокуратур или отсутствие политической воли в Европе?Бойкот прокуратур или отсутствие политической воли в Европе?О первых результатах ЕКРП в эфире БелсатО первых результатах ЕКРП в эфире БелсатВольфович "отбился от рук" Лукашенко / Павел Латушко о внутренней ситуации режима ЛукашенкоВольфович "отбился от рук" Лукашенко / Павел Латушко о внутренней ситуации режима ЛукашенкоТрибунал над ЛукашенкоТрибунал над ЛукашенкоГде деньги беларусов? Что скрывает режим Лукашенко?Где деньги беларусов? Что скрывает режим Лукашенко?Гибридная война ЛукашенкоГибридная война ЛукашенкоЛукашенко украл права беларусовЛукашенко украл права беларусовЛукашенко и Макей путаются в показанияхЛукашенко и Макей путаются в показанияхУ нас не можа не атрымаццаУ нас не можа не атрымаццаКрайний план "правительства" ЛукашенкоКрайний план "правительства" ЛукашенкоВойна победила ООН / Павел Латушко о деятельности международных организацийВойна победила ООН / Павел Латушко о деятельности международных организацийЛукашенко хочет торговаться с ЕС, используя войну против УкраиныЛукашенко хочет торговаться с ЕС, используя войну против УкраиныПрисяга на верность Путину Вольфовича, Кочановой и Хренина / 40 тысяч чиновников под санкциями?Присяга на верность Путину Вольфовича, Кочановой и Хренина / 40 тысяч чиновников под санкциями?Латушка, Сахашчык, Белахвосцік, Пугач, Сныціна, знакамітыя беларусы і НАУ віншуюць з Новым ГодамЛатушка, Сахашчык, Белахвосцік, Пугач, Сныціна, знакамітыя беларусы і НАУ віншуюць з Новым ГодамМягкие игрушки или ракеты?Мягкие игрушки или ракеты?Мы против войны Путина и Лукашенко? / Право на сопротивлениеМы против войны Путина и Лукашенко? / Право на сопротивлениеТрибунал над Лукашенко ближе на три шагаТрибунал над Лукашенко ближе на три шагаПасланне з БеларусіПасланне з Беларусі
Яндекс.Метрика