Загрузка страницы

Зміцер Вайцюшкевіч — Мора (Мора гранітныя хвалі)(Belsat Music))

Źmicier Vajciuškievič - Mora hranitnyja chvali (IPTVrip)
Словы Уладзіміра Караткевіча

Мора гранітныя хвалі,
Ад ветру чырвоныя людзі,
І ты, што мяне кахала
І болей кахаць ня будзеш.
Даўнія вежы суровыя
З сухім палыном і ўзьлётам,
Сатканыя з нашай любові,
Са скалаў, тугі і журботы.
Якая бязглуздая сіла
Якім акрываўленым раньнем
Грані ў іх разбурыла
Разам з нашым каханьнем?
А я застаюся, як з Богам,
Навекі, навекі закуты
Ў твае пяшчотныя ногі,
Ў гняздо маё, месу, пакуту.
І я ўспамінаю, як кляты,
Скалы колеру перца,
Вуснаў тваіх гранаты,
Сэрца біцьцё пад сэрцам,
На скуры кропляў каралі,
Ад сонца медныя грудзі...
Кахала мяне ты, кахала...
Ня будзеш, ня будзеш, ня будзеш.

Видео Зміцер Вайцюшкевіч — Мора (Мора гранітныя хвалі)(Belsat Music)) канала Ivan Bubien
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
21 мая 2017 г. 23:53:54
00:03:44
Яндекс.Метрика