Загрузка страницы

Разам нас не зламаць! Салідарнасць – адзінае выйсце

Мы звяртаемся да ўсіх, хто працуе ў сферы культуры.

Да тых, хто меў забарону на выступы, каго выкрэслівалі са школьных праграмаў і падручнікаў.
Да тых, хто працуе ў дзяржаўных бібліятэках, тэатрах, музеях, выставачных залях, куды не пускаюць “забароненых”.
Сёння мы ўсе разам – бо нельга больш быць убаку і абыякава ставіцца да таго, што зараз адбываецца ў Беларусі.
У нашай краіне не дзейнічае закон. Беларусаў катуюць і забіваюць. Рэжым канчаткова ператварыўся ў антынародную крымінальную хеўру.
Пагадзіцца з гэтым немагчыма. Рабіць выгляд, што так і трэба – ганебна.

Мы мусім сказаць сваё слова і выступіць адзіным фронтам.

Заклікаем усіх дзеячаў культуры падтрымаць патрабаванні Народнага ўльтыматума, а ў выпадку яго невыканання далучыцца да Агульнанацыянальнай забастоўкі.

Для людзей культуры гэта азначае:
– поўнае спыненне дзейнасці ў межах культурных устаноў: не даём канцэрты, не граем спектаклі, не выстаўляем працы і г.д. Гледачоў таксама заклікаем адмовіцца ад наведвання культурных устаноў з 26 кастрычніка.
– незалежным творцам ад 26 кастрычніка варта цалкам спыніць сваю дзейнасць у клубах і на карпаратыўных мерапрыемствах. Прамоўтэраў таксама заклікаем устрымацца ад арганізацыі івэнтаў.
Пры гэтым мы не заклікаем музыкаў не граць, актораў не выступаць, мастакоў не маляваць, а паэтаў не чытаць свае вершы. Кожны можа падтрымаць акцыі салідарнасці на раёнах. Выступіць у падтрымку лекараў, настаўнікаў, шахцёраў. Усіх тых, хто проста цяпер будуе Новую Беларусь.

У сваю чаргу Беларускі фонд культурнай салідарнасці зробіць усё, каб падтрымаць тых, хто звольнены за выказванне сваёй пазіцыі і трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Мы ўжо пачалі дапамагаць тым, хто пацярпеў за свае погляды. Сярод іх Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, дырыжор ансамбля “Харошкі” Іван Ерамеевіч, пісьменнік Уладзімір Садоўскі, спявачка Валерыя Валадзько, тэлевядоўца Кацярына Пытлева, купалаўцы ды іншыя творцы, якія не збаяліся помсты рэжыму.

Калегаў за мяжой мы заклікаем у гэтыя дні ладзіць акцыі салідарнасці – каб падтрымаць беларусаў маральна і фінансава.
Па пытаннях ахвяраванняў у падтрымку беларускіх культурных дзеячаў просім звяртацца на старонку Фонда культурнай салідарнасці ў Facebook https://www.facebook.com/bcsfbel

Абазначайцеся ў сацыяльных сетках хэштэгам #by_culture, каб заявіць, што вам не ўсё адно.

Разам мы сіла! Беларусь будзе вольнай!

Мы ў соцсетках:
👉 Youtube - http://bit.ly/youtube-byculture
👉 Facebook - http://bit.ly/by-culture-fb
👉 Telegram - https://t.me/by_culture

👉 Cтаць валанцёрам - http://bit.ly/by-culture-volonter

Видео Разам нас не зламаць! Салідарнасць – адзінае выйсце канала Беларуская Рада культуры
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 октября 2020 г. 17:45:11
00:00:53
Другие видео канала
Акустыка: LIVE / Сяргей Башлыкевіч / фэст #АртыстыПерамогі / Vol.15Акустыка: LIVE / Сяргей Башлыкевіч / фэст #АртыстыПерамогі / Vol.15Беларуский журналист ездил по Польше и давал представления для украинских детейБеларуский журналист ездил по Польше и давал представления для украинских детейНовы YouTube канал для дзетак БЭЙБУС!Новы YouTube канал для дзетак БЭЙБУС!Białoruscy partyzanci zatrzymali lub spowolnili około 80% transportów wojskowych #belaruswithukraineBiałoruscy partyzanci zatrzymali lub spowolnili około 80% transportów wojskowych #belaruswithukraineСяргей Будкін пра прэмію "За духоўнае адраджэнне" і звальненні дзеячаў культуры для "Белсат"Сяргей Будкін пра прэмію "За духоўнае адраджэнне" і звальненні дзеячаў культуры для "Белсат""Жадаю ўсім міра, не вайне!" Музыка Дзмітрый Іваноў з гурта "Аддис Абеба" ў падтрымку Украіны"Жадаю ўсім міра, не вайне!" Музыка Дзмітрый Іваноў з гурта "Аддис Абеба" ў падтрымку УкраіныЛэслі Найф пра Сяргея ЦіханоўскагаЛэслі Найф пра Сяргея Ціханоўскага"Я супраць вайны!" Мастачка Ксіша Ангелава ў падтрымку Украіны"Я супраць вайны!" Мастачка Ксіша Ангелава ў падтрымку Украіны"Дапамагаць Украіне ў любым выглядзе". Кінакрытык Тарас Тарналіцкі ў падтрымку Украіны"Дапамагаць Украіне ў любым выглядзе". Кінакрытык Тарас Тарналіцкі ў падтрымку УкраіныКазкі з Маляванычам: Кароль ДраздабародКазкі з Маляванычам: Кароль Драздабарод"Беларуский Гаюн" и "Киберпартизаны"  - без оружия за свободу ✊"Беларуский Гаюн" и "Киберпартизаны" - без оружия за свободу ✊Naviband "Іншымі". Караоке па-беларуску. Спяваем разам!Naviband "Іншымі". Караоке па-беларуску. Спяваем разам!"Гэта нейкі начны кашмар". Музыка Аляксандр Памідораў у падтрымку Украіны"Гэта нейкі начны кашмар". Музыка Аляксандр Памідораў у падтрымку УкраіныЛЮСТЭРКА НЕ ВЫБІРАЕ, ШТО ЯМУ АДЛЮСТРОЎВАЦЬЛЮСТЭРКА НЕ ВЫБІРАЕ, ШТО ЯМУ АДЛЮСТРОЎВАЦЬКупалле, Цэслер, палітвязні: як прайшлі "Дні беларускай культуры"? Belarus Must Go OnКупалле, Цэслер, палітвязні: як прайшлі "Дні беларускай культуры"? Belarus Must Go OnЛэслі Найф пра АкрэсцінаЛэслі Найф пра АкрэсцінаАнлайн-фэст #АртыстыПерамогі. ТызерАнлайн-фэст #АртыстыПерамогі. ТызерАляксандр Памідораў: Я выхажу!Аляксандр Памідораў: Я выхажу!LIVE:  SloMo / Жбанкоў ды Залескі / чытанка дзеля кніжнікаўLIVE: SloMo / Жбанкоў ды Залескі / чытанка дзеля кніжнікаўRichard. TeaserRichard. Teaser
Яндекс.Метрика