Загрузка страницы

Суддзі без сумлення нішчаць Беларусь | Судьи без совести уничтожают Беларусь

Свабодныя @Купалаўцы чытаюць верш Якуба Коласа "Перад судом" (1910). https://belsat.eu/?p=1647074

Якуб Колас малюе сцэну развітання маці і сына, які выпраўляецца ў царскі суд. Маці ведае, што сына чакае жорсткі прысуд, хоць той не зрабіў нічога благога. Прайшло больш за 100 гадоў, але ў Беларусі гэтак жа няма справядлівых судоў: супраць людзей сведчаць сілавікі ў балаклавах, якія не называюць сваіх прозвішчаў; журналістаў, якія асвятляюць важныя для краіны падзеі, вінавацяць ва ўдзеле ў закалотах; суды караюць людзей за бел-чырвона-белыя стужкі, шпацыр з парасонам, вопратку ў нацыянальных колерах ці надпісы на тратуарах і гэтак далей.

Не ў салдаты выпраўляе
Маці свайго сына,
Не на службу ў двор да пана, –
Едзе ў суд хлапчына!

Знае маці — не жартуюць,
Судзяць суддзі строга,
Хоць сынок яе не злодзей,
Не зрабіў нічога:

Не забіў, не абясславіў,—
О, не, не! Крый Божа!
Гаварыў ён, – ну, што ў гэтым? –
Што так жыць нягожа,

Жыць і гнуцца, прад багатым
Поўзаць чарвякамі,
Што даволі ўжо цярпелі
Доўгімі вякамі,

Што даўно пара за розум
Бедным людзям ўзяцца
I парадкаў справядлівых
Трэба дабівацца.

А каб справіцца з няпраўдай,
З крыўдаю, з бядою,
Дык націснуць трэба людзям
Дружнай грамадою...

Конь запрэжан, ўсё гатова...
Смутная дарога!
Не суліць яна старэнькай
Добрага нічога.

Горкі жаль акрыў кабету
I здушыў ей грудзі.
Ў кут забілася і плача,
Каб не зналі людзі

Яе гора, і трывогі,
I жальбы па сыну.
– З Богам, сынку! Хай дае ён
Добрую часіну!

Рушыў конік. Зарыпелі
Весніцы гаротна.
Азірнуўся бедны хлопец
Горка і маркотна.

На дварэ стаіць матуля,
Галавой кіўнула,
А сама слязу буйную
Рукавом змахнула.

Вось і поле. Конік трусіць,
Вецер падзімае.
Азірнуўся хлопец — хата
3 вока прападае.

I абцёр ён непрыметна
Жаласці слязіну.
Эх, відаць, не скора ўбачыць
Родную хаціну!Не ў салдаты выпраўляе
Маці свайго сына,
Не на службу ў двор да пана, –
Едзе ў суд хлапчына!

Знае маці — не жартуюць,
Судзяць суддзі строга,
Хоць сынок яе не злодзей,
Не зрабіў нічога:

Не забіў, не абясславіў,—
О, не, не! Крый Божа!
Гаварыў ён, – ну, што ў гэтым? –
Што так жыць нягожа,

Жыць і гнуцца, прад багатым
Поўзаць чарвякамі,
Што даволі ўжо цярпелі
Доўгімі вякамі,

Што даўно пара за розум
Бедным людзям ўзяцца
I парадкаў справядлівых
Трэба дабівацца.

А каб справіцца з няпраўдай,
З крыўдаю, з бядою,
Дык націснуць трэба людзям
Дружнай грамадою...

Конь запрэжан, ўсё гатова...
Смутная дарога!
Не суліць яна старэнькай
Добрага нічога.

Горкі жаль акрыў кабету
I здушыў ей грудзі.
Ў кут забілася і плача,
Каб не зналі людзі

Яе гора, і трывогі,
I жальбы па сыну.
– З Богам, сынку! Хай дае ён
Добрую часіну!

Рушыў конік. Зарыпелі
Весніцы гаротна.
Азірнуўся бедны хлопец
Горка і маркотна.
На дварэ стаіць матуля,
Галавой кіўнула,
А сама слязу буйную
Рукавом змахнула.

Вось і поле. Конік трусіць,
Вецер падзімае.
Азірнуўся хлопец — хата
3 вока прападае.

I абцёр ён непрыметна
Жаласці слязіну.
Эх, відаць, не скора ўбачыць
Родную хаціну!

Якуб Колас рисует сцену прощания матери и сына, который собирается на царский суд. Мать знает, что ее сыну грозит суровый приговор, хотя он ничего плохого не сделал. Прошло более 100 лет, но в Беларуси до сих пор нет справедливых судов: силовики в балаклавах, не называющие своего имени, дают ложные показания против людей; журналистов, освещающих важные события в стране, обвиняют в участии в беспорядках; суды наказывают людей за бело-красно-белые ленты, прогулки с зонтиком и цветами, за одежду национальной расцветки или надписи на тротуарах.

Нашая старонка – https://belsat.eu/
Расклад новых выданняў – https://belsat.eu/schedule

Падпішыся на нашыя каналы

Belsat News – https://goo.gl/fe2Lw9
Вот Так – http://goo.gl/Kra6Qf
Белсат Life – https://goo.gl/qSjU7a
Белсат Гісторыя – https://goo.gl/cfiYTj
Белсат Музыка – https://goo.gl/NDB5oB
Biełsat po polsku – https://goo.gl/4LdFdG
Belsat in english – https://goo.gl/mtBQvM

Далучыся да нас у сацыяльных сетках

Па-беларуску

Instagram – https://goo.gl/Vsuix6
Facebook – https://goo.gl/nWYVXF
Vkontakte – https://goo.gl/vvwJyJ
Twitter – https://goo.gl/CbSrPA
Odnoklassniki – https://goo.gl/sXdZ4p
Telegram – https://goo.gl/jMMQAc
TikTok – https://vm.tiktok.com/HDLu8w/

По-русски

Instagram – https://www.instagram.com/vottaktv/
Facebook – https://www.facebook.com/vot.tak.belsat/
Vkontakte – https://vk.com/vottak_belsat
Twitter – https://goo.gl/J4wpAg

Po polsku

Facebook – https://goo.gl/b7VuoV
Twitter – https://goo.gl/rmvobb

In english

Twitter – https://goo.gl/P3H5Qp

Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com

#Купалаўцы #суды #пратэсты

Видео Суддзі без сумлення нішчаць Беларусь | Судьи без совести уничтожают Беларусь канала БЕЛСАТ LIFE
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
23 ноября 2020 г. 18:00:12
00:03:42
Другие видео канала
Возле дома его поджидал ОМОН! Отказался играть за сборную, пока в Беларуси режим ЛукашенкоВозле дома его поджидал ОМОН! Отказался играть за сборную, пока в Беларуси режим ЛукашенкоKATZ.NEWS. 25 ноября: Изоляция Лукашенко / Эффективность вакцин от ковида / Ёж в шляпеKATZ.NEWS. 25 ноября: Изоляция Лукашенко / Эффективность вакцин от ковида / Ёж в шляпеРасійскі журналіст адбыў 15 сутак у Беларусі | Российский журналист отбыл 15 суток в БеларусиРасійскі журналіст адбыў 15 сутак у Беларусі | Российский журналист отбыл 15 суток в БеларусиБеларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як! | Беларусский язык вернулся в обиход. Да еще как!Беларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як! | Беларусский язык вернулся в обиход. Да еще как!Што здараецца, калі людзі не ўцякаюць ад сілавікоў | Что случается, если белорусы не убегают от ОМОНШто здараецца, калі людзі не ўцякаюць ад сілавікоў | Что случается, если белорусы не убегают от ОМОНБеларусь - Как войдет в историю лукашенко?Беларусь - Как войдет в историю лукашенко?Што АМАП рабіў з "каардынатарамі" | Что ОМОН делал с "координаторами"Што АМАП рабіў з "каардынатарамі" | Что ОМОН делал с "координаторами"Не вам гасіць паходні, што распаліў жывы народ! | Не вам гасить пламя, которое зажег живой народ!Не вам гасіць паходні, што распаліў жывы народ! | Не вам гасить пламя, которое зажег живой народ!Спасибо моим подписчикам! И немного о моем отце!)Спасибо моим подписчикам! И немного о моем отце!)Журналіст Ігар Карней адседзеў 10 сутак у адной камэры з прыхільнікам Лукашэнкі.Журналіст Ігар Карней адседзеў 10 сутак у адной камэры з прыхільнікам Лукашэнкі.Срочно! Лукашенко потух–прямо на глазах.В камере устроили ад– Тихановская ужаснулась.Зверье спустилиСрочно! Лукашенко потух–прямо на глазах.В камере устроили ад– Тихановская ужаснулась.Зверье спустилиКДБ папрасіла прабачэння ў арыштантаў | КГБ попросило прощения у арестантовКДБ папрасіла прабачэння ў арыштантаў | КГБ попросило прощения у арестантовЛукашенко-Израиль.Лукашенко-Израиль.Беларусы пачалі “адварочвацца” ад саюза з Расіяй?Беларусы пачалі “адварочвацца” ад саюза з Расіяй?Санкции на Лукашенко и чиновников, дети про ОМОН, Бабарико грозит до 15 лет - Вечерний ВыпускСанкции на Лукашенко и чиновников, дети про ОМОН, Бабарико грозит до 15 лет - Вечерний Выпуск"Мы яшчэ не ўяўлялі, што такое граната" | "Мы еще не представляли, что такое граната""Мы яшчэ не ўяўлялі, што такое граната" | "Мы еще не представляли, что такое граната"У Беларусі забароняць бел-чырвона-белых Дзедаў Марозаў | В Беларуси запретят БЧБ-Дедов МорозовУ Беларусі забароняць бел-чырвона-белых Дзедаў Марозаў | В Беларуси запретят БЧБ-Дедов МорозовЯк з беларусаў рабілі расейцаў: рэформа правапісу 1933 годаЯк з беларусаў рабілі расейцаў: рэформа правапісу 1933 годаПракоп'еў у Вашынгтоне: «Жыве Беларусь!» / Вадим Прокопьев в Вашингтоне. ЭксклюзивПракоп'еў у Вашынгтоне: «Жыве Беларусь!» / Вадим Прокопьев в Вашингтоне. Эксклюзив
Яндекс.Метрика