Загрузка страницы

Кузьма Чорны: "На пыльнай дарозе". Аўдыёкніга. Кароткі змест.

Кузьма Чорны: "На пыльнай дарозе". Аўдыёкніга. Кароткі змест. Літаратура "Беларуская". 09 клас. Літаратура - YouTube. Агучванне апавядання - М.Кійка.
Кузьма Чёрный: "На пыльной дороге". Аудиокнига. Краткое содержание. Белорусская литература. 09 класс. Чтение рассказа - Н.Кийко.

Кароткі змест:
"Кузьма Чорны. “На пыльнай дарозе”
Кароткі змест:
Гэтае апавяданне Кузьмы Чорнага было надрукавана ў 1926 годзе. Гэта значыць, калі пісьменніку споўнілася 26 гадоў. Галоўны герой апавядання – 12-гадовы хлопчык, які ідзе па свайго брата, які цэлую зіму працаваў у гаспадара за 40 вёрст ад роднай хаты. Па шляху да брата ён і сустракае свайго спадарожніка, які ідзе з вёскі ў горад, да месца свайго сталага жыхарства…
… Як гэта часта бывае ў дарозе, абодва спадарожнікі адкрываюцца адзін аднаму. Старэйшы, верагодна гэта сам Кузьма Чорны, распытвае малодшага пра мэту ягонага падарожжа з дому. Нешматслоўны аповяд хлопчыка-падлетка пра сваё і жыццё сваіх блізкіх глыбока кранае ягонага старэйшага суразмоўцу.
Аказваецца, 12-гадовы хлопчык-падлетак, яго дзве старэйшыя сястры і брат Васіль з маці жылі апошнія гады з айчымам. Айчым проста “заядаў” дзяцей. Асабліва Васіля. Нават маці не магла яго абараніць ад нападкаў айчыма. Бо, як кажа хлопчык, “айчым чуць і мацеру ў труну не ўвагнаў – азіят нейкі быў, а не чалавек.” Васіль не вытрымаў і сыйшоў з дому “служыць”. Як вядома з тэксту апавядання, Васіль адпрацаваў у чужых людзей цэлую зіму. Але нядаўна, з надыходам вясны, айчым памёр пасля доўгай хваробы. І зараз стала магчымым злучэнне ўсёй сям’і ў адно цэлае. І галоўным “рухавіком” па збіранню сям’і пад адзін дах выступае менавіта галоўны юны герой, якому толькі 12 гадоў.
Кузьма Чорны ўпэўнены ў шчаслівай і паспяховай будучыні гэтага хлопчыка-падлетка. Бо апошні ўжо фактычна стаў галоўным ў сям’і, гаспадаром дома. Дарэчы тут успомніць, што “ён летась адзін паараў усё”. Гэта значыць, выканаў самую цяжкую, працаёмкую працу ў гаспадарцы, калі айчым моцна захварэў і ня мог болей працаваць. Далей, ён вельмі любіць сваю маці. Вельмі перажывае за яе. Клапоціцца пра яе стан, здароўе. Вельмі кранае тое, як ён перажывае, што яны, дзеці, “яшчэ нічым не пацешылі сваю маці…”
Калі коратка, то пасля прачытання гэтага твора настрой пісьменніка аб шчаслівай ды радаснай будучыні гэтага падлетка перадаецца і табе. Ты верыш у гэта. Верыш, што сапраўды гэты юнак шмат дасягне ў сваім зямным жыцці. Што яго жыццё будзе паспяховым. Бо насамрэч, перад намі чалавек, які падрыхтаваны да самастойнага жыцця. Які рана стаўся дарослым. Які ў стане самастойна прымаць жыццёва важныя рашэнні…
… Гэты хлопчык – “моцны” чалавек!
Дазволю сабе падзяліцца адным назіраннем з гэтага апавядання Кузьмы Чорнага. Самай характэрнай рысай характару хлопчыка-падлетка ёсць менавіта ягоная “моц”! Аўтар 6 разоў ужывае слова “моцны” ў тэксце апавядання. Не магу не ўзгадаць адну выключна важную рысу моцных людзей, якую прыкмеціў Кузьма Чорны, і падзяліўся з намі, сваімі чытачамі, у гэтым творы:
“Я сядзеў на каменнях і думаў аб маленькіх і нязначных здарэннях, якія слабым здаюцца вялікімі і страшнымі, і аб вялікіх і страшных здарэннях, якія моцным здаюцца маленькімі і нязначнымі.”

PS Хацеў бы пажадаць беларускай моладзі быць падобнымі па характару да галоўнага героя гэтага апавядання – 12-гадовага хлопчыка-падлетка!
Мікалай Кійка

Видео Кузьма Чорны: "На пыльнай дарозе". Аўдыёкніга. Кароткі змест. канала Літаратура
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
14 мая 2020 г. 0:48:07
00:13:30
Другие видео канала
Васіль Быкаў: "Незагойная рана". Аўдыёкніга з тэкстам.Васіль Быкаў: "Незагойная рана". Аўдыёкніга з тэкстам.Я.Купала: "Магіла льва". Характарыстыка баярына ("Сярэдневечны алігарх"). Аўдыякніга з тэкстам.Я.Купала: "Магіла льва". Характарыстыка баярына ("Сярэдневечны алігарх"). Аўдыякніга з тэкстам.Васіль Быкаў. "Незагойная рана". Кароткі змест. Аўдыякніга з поўным тэкстам.Васіль Быкаў. "Незагойная рана". Кароткі змест. Аўдыякніга з поўным тэкстам.Францішак Багушэвіч: "Кепска будзе!" Паэма. Аўдыякніга з тэкстам.Францішак Багушэвіч: "Кепска будзе!" Паэма. Аўдыякніга з тэкстам.Кузьма Чорны: "Насцечка". Аповесць. Заключныя (5-7) раздзелы.Кузьма Чорны: "Насцечка". Аповесць. Заключныя (5-7) раздзелы.Кузьма Чорны: "Насцечка". Аповесць. Раздзелы 3-4Кузьма Чорны: "Насцечка". Аповесць. Раздзелы 3-4Мікола Кійка: "Пра канал Літаратура"Мікола Кійка: "Пра канал Літаратура"Кузьма Чорны: "Насцечка ". Раздзелы 1-2. Аўдыякніга з тэкстам.Кузьма Чорны: "Насцечка ". Раздзелы 1-2. Аўдыякніга з тэкстам.Іван Навуменка: "Хлопцы самай вялікай вайны". Аўдыякніга з тэкстамІван Навуменка: "Хлопцы самай вялікай вайны". Аўдыякніга з тэкстамІван Навуменка: "Сямнаццатай вясной". Аўдыякніга з тэкстам.Іван Навуменка: "Сямнаццатай вясной". Аўдыякніга з тэкстам.Змітрок Бядуля: "Бондар". Кароткі змест.Змітрок Бядуля: "Бондар". Кароткі змест.Змітрок Бядуля: "Бондар". Аўдыякніга з тэкстам.Змітрок Бядуля: "Бондар". Аўдыякніга з тэкстам.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 11. Аўдыякніга з тэкстам.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 11. Аўдыякніга з тэкстам.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 10. Аўдыякніга з тэкстам.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 10. Аўдыякніга з тэкстам.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 8.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 8.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 7. "Урокі пані Мар'і"-2.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 7. "Урокі пані Мар'і"-2.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 6. "Урокі пані Мар'і"-1.Янка Брыль: "Сірочы хлеб". Раздзел 6. "Урокі пані Мар'і"-1.Змітрок Бядуля: "На Каляды к сыну". Аўдыякніга з тэкстам.Змітрок Бядуля: "На Каляды к сыну". Аўдыякніга з тэкстам.Іван Навуменка: "Настаўнік чарчэння". Аўдыякніга з тэкстам.Іван Навуменка: "Настаўнік чарчэння". Аўдыякніга з тэкстам.Іван Мележ: "Людзі на балоце".  Частка 1. Раздзел 4.1. Аўдыякніга з тэкстам.Іван Мележ: "Людзі на балоце". Частка 1. Раздзел 4.1. Аўдыякніга з тэкстам.Уладзімір Маякоўскі: "Парыжанка". Аўдыякніга з тэкстам.Уладзімір Маякоўскі: "Парыжанка". Аўдыякніга з тэкстам.
Яндекс.Метрика