Загрузка страницы

Былы трактарыст сельгаспрадпрыемства спрабуе прымусіць кіраўніцтва засяваць палі

Пакуль кіраўнік дзяржавы сваімі ўказамі ўводзіць у сельгасабарот забруджаныя землі ў чарнобыльскай зоне, тысячы гектараў урадлівага ворыва папросту закінутыя.
Зноў нашых карэспандэнтаў паклікалі ў сельгаспрадпрыемства “Стрэшынскі”, якое праславілася на ўсю краіну здохлымі каровамі, што валяліся проста за фермай, ды запойнымі ветэрынарамі. Гэтым разам мясцовыя жыхары наракаюць на тое, што замест сельгаскультур на палях буяюць палын, лапухі і піжма.
37 – гадовы жыхар Жлобіна Мікалай Мірашнічэнка, які 10 гадоў працаваў трактарыстам у Стрэшыне ўжо некалькі год звяртаецца ў кантралюючыя органы: пракуратуру, дзяржкантроль, на гарачую лінію і ў мясцовы райвыканкам. Ён распавядае чыноўнікам, што землі ў гаспадарцы, дзе ён калісь працаваў не засяваюцца і зарастаюць бадыльлем. Чыноўнікі на звароты рэагуюць, прыязджаюць, глядзяць зарослыя палынам, лапухамі ды піжмай палі, даюць абяцанні паправіць сітуацыю, але нічога не мяняецца.
З шасці тысяч гектараў ворыва ў гаспадарцы не засеянымі сёлета засталіся каля трох тысяч, сцвярджаюць супрацоўнікі гаспадаркі, якія не пажадалі называцца. Людзі баяцца помсты з боку дырэктаркі КСУП “Стрэшынскі” Вольгі Камай, якая нават пасля скандалу з масавым падзёжам кароваў не адлучаная ад кіраўніцтва і гаворыць людзям, што пасадзяць загадчыкаў і спецыялістаў фермаў, а ёй усё сыйдзе з рук.
Пустазелле, якім пазарасталі мясцовыя палі, распаўсюджваецца вакол. Цяпер, каб наноў увесці гэтыя землі пад пасеў нейкіх культурных раслінаў, давядзецца выдаткоўваць значныя грошы на хімічную праполку. А па ўскрайках палёў, дагніваюць яшчэ і кучы арганічных угнаенняў, якія калісьці вывозіліся на палі, але так і не былі ўнесеныя ў глебу.
Засяваць усе плошчы, лічаць мясцовыя, не дазваляе нястача тэхнікі. У той жа час, за сценамі старога мехдвара ў вёсцы Верхняя Алба мы знайшлі новую яшчэ, але ўжо разваленую сеялку, якая ўрасла ў траву. А ў закінутай майстэрні – разабраны энерганасычаны трактар МТЗ-3522, з якога зняты рухавік. Машына не рамантуецца ўжо працяглы час, сцвярджаюць работнікі КСУП, а добрыя механізатары з гаспадаркі папросту звольніліся, бо не маглі трываць абразлівага стаўлення дырэктаркі.
Аўтар Ларыса Шчыракова, Андрэй Мядзведзеў
Гомельская вясна

Видео Былы трактарыст сельгаспрадпрыемства спрабуе прымусіць кіраўніцтва засяваць палі канала Гомельская Весна
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
4 августа 2019 г. 21:54:32
00:05:27
Другие видео канала
Канеўскія з Гомля - сям'я, дзе два палітзняволеныхКанеўскія з Гомля - сям'я, дзе два палітзняволеныхАгітпікет Таццяны Канеўскай у ГомліАгітпікет Таццяны Канеўскай у ГомліРокер Уладзіслаў Наважылаў пра свой суд за абразу чыноўнікаРокер Уладзіслаў Наважылаў пра свой суд за абразу чыноўнікаСвятлана Кароль - пра пратэсты, гомельскую КР, затрыманні, арыштыСвятлана Кароль - пра пратэсты, гомельскую КР, затрыманні, арыштыХто вінават у аварыі на Савецкай і што рабіць: Апытанне гамельчукоўХто вінават у аварыі на Савецкай і што рабіць: Апытанне гамельчукоўКандыдат у дэпутаты: Лукашэнка пераўтварыў Беларусь у калгасКандыдат у дэпутаты: Лукашэнка пераўтварыў Беларусь у калгасВасіль Яроховіч. Асуджаны на 20 гадоў Калымы пры Сталіне.Васіль Яроховіч. Асуджаны на 20 гадоў Калымы пры Сталіне.Палякоў пра акалічнасці свайго арышту і зняволенняПалякоў пра акалічнасці свайго арышту і зняволенняСтрымБЕЛСАТ ХойнікіСтрымБЕЛСАТ ХойнікіЯк гомельцы ставяцца да смяротнага пакарання? АпытаннеЯк гомельцы ставяцца да смяротнага пакарання? АпытаннеСвяткаванне КупальляСвяткаванне КупальляСяргей Гудзілін пра досьвед фрылансераСяргей Гудзілін пра досьвед фрылансераУ Гомлі адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатаў ЦВКУ Гомлі адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатаў ЦВКГамельчукі загукалі вясну і заклікалі птушакГамельчукі загукалі вясну і заклікалі птушакПра бесчалавечнае абыходжанне з людзьмі і жывёламі кіраўніцы фермы Вольгі Камайы гаспадаркіПра бесчалавечнае абыходжанне з людзьмі і жывёламі кіраўніцы фермы Вольгі Камайы гаспадаркіСядзеліца жаночай калоніі ў Гомлі: Быў выпадак - уся зона ляжала упокат ад сальманелёзуСядзеліца жаночай калоніі ў Гомлі: Быў выпадак - уся зона ляжала упокат ад сальманелёзуПад Гомлем прыйшоў фестываль шчаслівых людзейПад Гомлем прыйшоў фестываль шчаслівых людзейАйцец Павел Гінтаўт - расстраляны ў 1933г. гомельскі святарАйцец Павел Гінтаўт - расстраляны ў 1933г. гомельскі святарБард – рок музыка Слава не ДэЗа: Дэвіз нашага часу – гэта твая праблемаБард – рок музыка Слава не ДэЗа: Дэвіз нашага часу – гэта твая праблемаАбвяшчэнне прысуду па справе 3-х працаўнікоў БМЗАбвяшчэнне прысуду па справе 3-х працаўнікоў БМЗЯўген і Валерыя Альшамоўскія - расстраляныя 1937г. у Гомлі.Яўген і Валерыя Альшамоўскія - расстраляныя 1937г. у Гомлі.
Яндекс.Метрика