Загрузка страницы

Беларуске вымярэньне прыгожынскага крызісу

Першы этап расейскага крызісу, спрычыненага выступам ПВК "Вагнэр" скончыўся. Бакі (Лукашэнка, Пуцін, сам Прыгожын) агучылі контуры дамоўленасьцяў, часткай якіх ёсьць прыезд Яўгена Прыгожына ў Беларусь. Ягоныя самалёты ўжо пасьпелі прызямліцца ў Мачулішчах, а адзін, нават зноў паляцеў у РФ. Ці то за новымі пасажырамі, ці то за новым грузам.

Адпаведна, ёсьць сэнс паразважаць над наступствамі для Беларусі ад уцягваньня ў гэты крызіс. Што я і паспрабаваў зрабіць:

00:00 Перадгісторыя, альбо чаму марш Прыгожына ня быў ні паўстаньнем ні смутай ні "мятежом". Сутнасьць ягоных інтарэсаў і канфлікт з Шойгу.
02:44 Чаму РФ скарысталася паслугамі Лукашэнкі? Патавая сытуацыя калі ваявода ваюе з баярынам.
03:50 Розныя версіі дамоўленасьцяў. У чым сыходзяцца Лукашэнка, Прыгожын, Пуцін і ФСБ РФ.
04:24 Тактычная перамога Лукашэнкі. Ключавое тое, пра што не кажуць услых: упершыню за апошнія дзесяцігоддзі Крэмль вымушаны вызнаць, што ён некаму "вінен паслугу". Фактычна маем пераварот формулы расейскай палітыкі "усе вінны Расеі". Як Лукашэнка манэтызуе і будзе манэтызаваць гэтую сітуацыю.
07:31 Але ж вінны і Прыгожын. Інструктары для войска - не галоўнае што хоча атрымаць Лукашэка ад уладальніка ПВК "Вагнэр". Узгадваем пра сэгмэнтацыю беларускага грамадства,новыя медыя. А таксама не забываем праблему "прыкрыцьця" беларускага ценявога бізнэсу ў Афрыцы.
10:43 Тактычна Лукашэнка атрымлівае бонусы. А стратэгічна мае некалькі моцных выклікаў. Напрыклад, помста Пуціна Прыгожыну. Балазе, другі не маўчыць і працягвае граць цягліцамі сваіх медыя рэсурсаў. Момант будучага канфлікту стварае праблемы для беларускага МА, беларускай прапаганды і асабіста Лукашэнкі. Ну і правядзем гістарычныя паралелі між сучасным ПВК і казакамі 17 ст., якія маглі лёгка мяняць саюзьнікаў. Прыгожын не партыёт Беларусі. Ён перасьледуе ўласныя інтарэсы.
14:00 Ці можа атачэньне Лукашэнкі мінімізаваць рызыкі ад прысутнасьці вагнэраўцаў? А таксама адказ на пытаньне ці будуць 25 тысяч наймітаў у Беларусі. Робім разьлікі "на пальцах".
17:20 І зноў да выклікаў. Некалькі сутак таму прапаганда разганяла "перавагу" Беларусі ў манаполіі на ўзброеныя фармаваньні. А цяпер такой няма? Затое ёсьць раздражняльнік для насельніцтва.
19:40 Прыгожынскі марш і рэакцыя на яго апанэнтаў Лукашэнкі навочна паказала бяду (ужо не праблему) апазыцыйных групаў - адсутнасьць экспэртызы. У выніку Аб'яднаны пераходны кабінэт патрапіў у сьмешнае становішча. Іншыя прайшлі па краю.
21:14 Уплыў наяўнасьці ПВК (чужой) на тэрыторыі Беларусі. Гэта чыньнік, які можа ўмяшацца ў унутрыбеларускія палітычныя разборкі. Асабліва ў тыя, што маюць сілавую кампанэнту.
22:26 Сілавы блёк дзяржавы і магчымасьці дзейнасьці. Расейскі досьвед паказаў, што рэпрэсіўная машына не дае сабе рады калі сутыкаецца з арганізаваным узброеным супраціўнікам.
24:05 Атрады спецназу ў Беларусі, што знаходзяцца ў арбіце Віктара Лукашэнкі. Гэтая сыстэма эфэктыўна пры праціўніку які дзейнічае ў алгарытме Стралкова ў Славянску ў 2014 годзе. Але сучасныя падыходы крыху іншыя. І тут брыгады (сумарна) ужо ня хопіць.
Падтрымка каналу: https://www.patreon.com/ihar_Tyshkevich

Стань спонсарам каналу на youtube:
https://www.youtube.com/channel/UCPzkJa8wcDnUYPeNCTODD_A/join

Видео Беларуске вымярэньне прыгожынскага крызісу канала ihar Tyshkevich
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
28 июня 2023 г. 15:25:49
00:29:50
Другие видео канала
Палітычная рэабілітацыя і кампэнсацыя: рацыянальнае, дзіўнае і як можна зрабіцьПалітычная рэабілітацыя і кампэнсацыя: рацыянальнае, дзіўнае і як можна зрабіцьКороткий курс щодо російських ПВК (відео презентації доповіді)Короткий курс щодо російських ПВК (відео презентації доповіді)Мая ацэнка рэакцыі беларускіх палітычных сілаў на "прыгожынскі крызіс"Мая ацэнка рэакцыі беларускіх палітычных сілаў на "прыгожынскі крызіс"Как геополитическое противостояние Китая и США переформатирует миропорядокКак геополитическое противостояние Китая и США переформатирует миропорядокБеларусі вэктар расейскае крызы.Беларусі вэктар расейскае крызы.Лица русской смуты: разговор с Ю. Романенко о позиции российских элитЛица русской смуты: разговор с Ю. Романенко о позиции российских элитПригожин взял Ростов. Что дальшеПригожин взял Ростов. Что дальшеПойдёт ли Пригожин на МосквуПойдёт ли Пригожин на МосквуШтрафбаты Путина: сколько зеков Путин отправит на войну?Штрафбаты Путина: сколько зеков Путин отправит на войну?Залезть в голову к беларусам: как брать власть на фоне раскола в обществеЗалезть в голову к беларусам: как брать власть на фоне раскола в обществеПоговорим с РоманенкоПоговорим с РоманенкоНачалось ли наступление Украины?Началось ли наступление Украины?Взрыв дамбы Каховской ГЭС: что дальше?Взрыв дамбы Каховской ГЭС: что дальше?Год который изменил: наблюдения и впечатления за год после возвращения в освобождённый дом.Год который изменил: наблюдения и впечатления за год после возвращения в освобождённый дом.Кадыров, Пригожин и пленный полковник: логика противостояния порученцев ПутинаКадыров, Пригожин и пленный полковник: логика противостояния порученцев ПутинаГотовы ли украинцы воевать дальше? (пару слов про усталость от войны)Готовы ли украинцы воевать дальше? (пару слов про усталость от войны)Если завтра переворот: условия, сценарии и игроки в случае силовой смены власти в БеларусиЕсли завтра переворот: условия, сценарии и игроки в случае силовой смены власти в БеларусиБелгородский кейс для БеларусиБелгородский кейс для БеларусиБои в Белгородской области: данные на 17-00 и какое значение это будет иметь в будущемБои в Белгородской области: данные на 17-00 и какое значение это будет иметь в будущемЧто после Бахмута (для Пригожина и не только)Что после Бахмута (для Пригожина и не только)
Яндекс.Метрика