Загрузка страницы

⚡️ Зварот Аляксандры Герасiменi да беларусаў, украiнцаў, расiян з нагоды пагрозы вайны ⚡️

Шаноўныя сябры, беларусы, украінцы, расіяне!

Спорт заўсёды быў за мір. Захаванне міру і сяброўствы паміж народамі - гэта наша галоўная алімпійская місія.

Але сёння навісла самая сапраўдная пагроза свабодзе і міру на нашых землях. У рамах вайсковых вучэнняў каля межаў Украіны на тэрыторыі Беларусі і Расеі ўпершыню ў сучаснай гісторыі сканцэнтраваная вялікая колькасць войскаў. Два састарэлыя дыктатары - Пуцін і Лукашэнка, дзеля ўтрымання аднаасобнай улады могуць у любы момант развязаць крывавую братазабойчую вайну супраць Украіны і ўкраінскага народа. Цяпер гэта самая галоўная небяспека для нас усіх.

Адначасова пакуль расійскае войска знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі мы можам казаць аб фактычнай акупацыі Беларусі. Суверэнітэт Беларусі ўжо страчаны, баязлівец і хлус Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь. Мы, беларусы, павінны гэта сёння прызнаць і неадкладна распачаць кампанію ў абарону незалежнасці і міру. Беларускія дыяспары за мяжой могуць адыграць вырашальную ролю ў гэтым працэсе, бо ў нас зараз ёсць інтэлектуальныя, інфармацыйныя і матэрыяльныя рэсурсы для вызвалення нашай Бацькаўшчыны.

На жаль, тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца для пагрозы нашай брацкай Украіне новай вайной. У сувязі з гэтым, мы, беларускія спартоўцы і Фонд спартыўнай салідарнасці, выказваем падтрымку ўкраінскаму народу і аб'яўляем гатоўнасць зрабіць усё магчымае для абароны свабоды і незалежнасці Украіны. Будзе свабоднай Украіна - зможа стаць свабоднай і Беларусь. Усё залежыць толькі ад нас і нашых дзеяньняў.

У жніўні 2020 года мы, спартоўцы, не сталі мірыцца з гвалтам і беззаконнем на беларускай зямлі. Мы змаглі ва ўвесь голас заявіць пратэст дыктатуры, і нас пачуў увесь сьвет. Наш учынак - гэта ўжо частка гісторыі.

Таму сёньня мы павінны прадухіліць вайну. Мы заклікаем усіх беларусаў, украінцаў, расіян аб'яднацца і не даць праліць нашу кроў дзеля геапалітычных амбіцый. Таксама мы заклікаем у гэтую складаную хвіліну выказаць падтрымку брацкаму ўкраінскаму народу, які заўсёды выступаў за свабоду і незалежнасць Беларусі. Сення ўкраінцы могуць упэўнена разлічваць на нашу салідарнасць,бо мы не застанемся ў баку!
Таксама я звяртаюся да расійскіх спартоўцаў выкарастаць увесь свой аўтарытэт, каб спыніць злачынную агрэсію, з-за якой будуць гінуць нашыя суайчыннікі. Мір будзе нашай галоўнай агульнай перамогай!

Жыве Беларусь!

Слава Украіне!
#беларусь #политика #новости

Видео ⚡️ Зварот Аляксандры Герасiменi да беларусаў, украiнцаў, расiян з нагоды пагрозы вайны ⚡️ канала Беларусский Фонд Спортивной Солидарности
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Другие видео канала
"Алімпійскія гульні ў Парыжы ў цені вайны ў Еўропе". Вялікія публічная дыскусія на канале Белсат"Алімпійскія гульні ў Парыжы ў цені вайны ў Еўропе". Вялікія публічная дыскусія на канале Белсат⚡️Зварот беларускіх спартсменаў да вайскоўцаў Беларусі⚡️Зварот беларускіх спартсменаў да вайскоўцаў Беларусі🏆Футбольны турнір у падтрымку Аляксандра Івуліна: каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці🏆Футбольны турнір у падтрымку Аляксандра Івуліна: каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці⚡️ "Я хочу почути ваш голос!" Український дзюдоїст Георгій Зантарая звернувся до всіх спортсменів.⚡️ "Я хочу почути ваш голос!" Український дзюдоїст Георгій Зантарая звернувся до всіх спортсменів.⚡️ Зварот Віталя Гуркова да грамадства з-за пагрозы вайны.⚡️ Зварот Віталя Гуркова да грамадства з-за пагрозы вайны.Тяжелый год для беларусского спорта? Подводим итоги! Лукашенко и НОК, Скандал с Тимановской | БасковТяжелый год для беларусского спорта? Подводим итоги! Лукашенко и НОК, Скандал с Тимановской | БасковАлександра Герасименя поздравляет с наступающим новым годом!🎄 Глава BSSF поздравила беларусовАлександра Герасименя поздравляет с наступающим новым годом!🎄 Глава BSSF поздравила беларусовТакой хоккей НИКОМУ не нужен❌ Изнанка КХЛ. Что не так с Йокеритом? Провокация с гимном\случайность?Такой хоккей НИКОМУ не нужен❌ Изнанка КХЛ. Что не так с Йокеритом? Провокация с гимном\случайность?Шах и мат беларусской федерации шахмат | Снятие Анастасии Сорокиной | Назначение силовика С.СычукаШах и мат беларусской федерации шахмат | Снятие Анастасии Сорокиной | Назначение силовика С.СычукаИзнанка беларусского спорта | Коррупция, взятки в НОК под носом администрации ЛукашенкоИзнанка беларусского спорта | Коррупция, взятки в НОК под носом администрации ЛукашенкоГде сидит Базан? | Задержание Владимира Базанова | Депортация из Евросоюза | Коррупция в белфутболеГде сидит Базан? | Задержание Владимира Базанова | Депортация из Евросоюза | Коррупция в белфутболеПочему УЕФА не хочет инициировать расследование против АБФФ❓ Прямой эфирПочему УЕФА не хочет инициировать расследование против АБФФ❓ Прямой эфирInternational SportTech Hackathon Closing Ceremony. SportTech Ideas Pitches | Live streamInternational SportTech Hackathon Closing Ceremony. SportTech Ideas Pitches | Live streamInternational SportTech Hackathon Opening Ceremony. SportTech Ideas Pitches | Live streamInternational SportTech Hackathon Opening Ceremony. SportTech Ideas Pitches | Live streamИзнанка Беларуского Футбола | Все нарушения АБФФ | Договорные матчи, коррупция в белфутболеИзнанка Беларуского Футбола | Все нарушения АБФФ | Договорные матчи, коррупция в белфутболеОтгребают по полной?🚣Номинальный глава ФХБ и теневой кардинал. Что общего между хоккеем и греблей?Отгребают по полной?🚣Номинальный глава ФХБ и теневой кардинал. Что общего между хоккеем и греблей?Спортсмен должен государству? Государство — спортсмену? Александром Игнатович о главных проблемахСпортсмен должен государству? Государство — спортсмену? Александром Игнатович о главных проблемахСвободные спортсмены SOS_BY и Фонд спортивной солидарности: присоединяйтесь к забастовке!Свободные спортсмены SOS_BY и Фонд спортивной солидарности: присоединяйтесь к забастовке!Кристина Тимановская и американские санкции в отношении НОК, приговор Алексею Кудину, итоги марафонаКристина Тимановская и американские санкции в отношении НОК, приговор Алексею Кудину, итоги марафонаСпортсмены свободы: Александра Герасименя и Александр Опейкин о борьбе за справедливость и свободуСпортсмены свободы: Александра Герасименя и Александр Опейкин о борьбе за справедливость и свободу
Яндекс.Метрика