Навагодняе віншаванне av.by
Адным сонечным снежаньскім днём каманда av.by сабралася, каб ад усёй душы павіншаваць усіх вас з надыходзячым Новым годам. Мароз быў крэпкі, але мы не здаліся! І гэта ўсё — дзеля вас. Спадзяемся, што нашы сардэчныя радкі ў кожным знайдуць водгук і напоўняць вас святочным настроем і цяплом. Урачыста абяцаем не зварочваць з абранага шляху і напоўніць 2023-ці крутымі абнаўленнямі, навінамі і сэрвісамі.
av.by з вамі, сябры! З Новым годам!
Воcь i год на зыходзе. Гартаем старонку:
Час прыйшоў i яе аднаўляць.
Мы вас павiншуем, але ўдагонку
Трэба вам i пра нас расказаць.
Мы ў год заляталi з iмкненнем i мэтай
Зноў вам добра зрабiць i як след.
I ў прадукце, усёй нашай камандай сагрэтым,
Кожны з нас вам пакiнуў прывет.
Вельмi многа машын вы знайсцi самi варты,
Спампаваўшы «Авэ» на смартфон:
На «Андроiд», «Айос» i ў «Апгэлары» нават —
«Хуавэям» таксама паклон.
Наша служба падтрымкi — што шчасця анёлы.
Мадэратар глядзіць дапазна,
Каб у парадку была наша база, аб’явы —
Для дзiкпiкаў тут месца няма.
Гэты год паказаў нам, як трэба мяняцца,
Калi мроiш вышэй i хутчэй.
Зарабляць — гэта добра, але ж развiвацца
Для каманды каштоўней далей.
Як i праўду шукаць, як у школе вучылі,
І як ёсць i казаць, i пicаць.
У раздзеле навін, што пера́запусцілi,
Раiм вам, дзе глядзець і што браць.
Нашы лепшыя вобразы, нашу рэкламу
Мы пакiнулi ў дваццаць другiм.
Але ж ведаем: хутка зноў прыйдзе з экранаў —
Не ляцець жа ж з какосам адным! :)
А яшчэ мы паказваць вам вiдэа здольны
У «Ютубе», «Цiктоку», VK.
Як пабачыш цiкавы вiдос наш павольны,
Цicне лайк са званочкам рука.
I зноў планаў i мэт у нас добра кiшэня.
Няма часу нi спаць, нi лятаць.
Гэта наша жыццё, гэта лёс i iмкненне —
Усім і кожнаму лепшымі стаць.
Вы пабачыце новыя фiшкi i штукi —
Трэба трошку зуciм пачакаць.
«Авэбай» панабраўся багата навукі,
Каб расцiць сябе i развiваць.
«Авэбай» вам жадае i вас зараджае:
Будзе светла на вашым вяку.
Перакуп перакупу з усхода на захад
Праз туманы хай цiсне руку.
I хай год дваццаць трэцi заб'ецца ў сэрцы
Цеплынёю, надзеяй, дабром.
Хай адбудуцца цуды, адчыняцца дзверцы,
Сустракайце за поўным сталом!
Видео Навагодняе віншаванне av.by канала это avby
av.by з вамі, сябры! З Новым годам!
Воcь i год на зыходзе. Гартаем старонку:
Час прыйшоў i яе аднаўляць.
Мы вас павiншуем, але ўдагонку
Трэба вам i пра нас расказаць.
Мы ў год заляталi з iмкненнем i мэтай
Зноў вам добра зрабiць i як след.
I ў прадукце, усёй нашай камандай сагрэтым,
Кожны з нас вам пакiнуў прывет.
Вельмi многа машын вы знайсцi самi варты,
Спампаваўшы «Авэ» на смартфон:
На «Андроiд», «Айос» i ў «Апгэлары» нават —
«Хуавэям» таксама паклон.
Наша служба падтрымкi — што шчасця анёлы.
Мадэратар глядзіць дапазна,
Каб у парадку была наша база, аб’явы —
Для дзiкпiкаў тут месца няма.
Гэты год паказаў нам, як трэба мяняцца,
Калi мроiш вышэй i хутчэй.
Зарабляць — гэта добра, але ж развiвацца
Для каманды каштоўней далей.
Як i праўду шукаць, як у школе вучылі,
І як ёсць i казаць, i пicаць.
У раздзеле навін, што пера́запусцілi,
Раiм вам, дзе глядзець і што браць.
Нашы лепшыя вобразы, нашу рэкламу
Мы пакiнулi ў дваццаць другiм.
Але ж ведаем: хутка зноў прыйдзе з экранаў —
Не ляцець жа ж з какосам адным! :)
А яшчэ мы паказваць вам вiдэа здольны
У «Ютубе», «Цiктоку», VK.
Як пабачыш цiкавы вiдос наш павольны,
Цicне лайк са званочкам рука.
I зноў планаў i мэт у нас добра кiшэня.
Няма часу нi спаць, нi лятаць.
Гэта наша жыццё, гэта лёс i iмкненне —
Усім і кожнаму лепшымі стаць.
Вы пабачыце новыя фiшкi i штукi —
Трэба трошку зуciм пачакаць.
«Авэбай» панабраўся багата навукі,
Каб расцiць сябе i развiваць.
«Авэбай» вам жадае i вас зараджае:
Будзе светла на вашым вяку.
Перакуп перакупу з усхода на захад
Праз туманы хай цiсне руку.
I хай год дваццаць трэцi заб'ецца ў сэрцы
Цеплынёю, надзеяй, дабром.
Хай адбудуцца цуды, адчыняцца дзверцы,
Сустракайце за поўным сталом!
Видео Навагодняе віншаванне av.by канала это avby
Показать
Комментарии отсутствуют
Информация о видео
Другие видео канала
![Mazda 6 2013 - презентация в Минске](https://i.ytimg.com/vi/IZPmdkIfznw/default.jpg)
![VW Amarok. Репортаж av.by](https://i.ytimg.com/vi/YxvLVObsBOM/default.jpg)
![Тачка из США: Tesla Model 3](https://i.ytimg.com/vi/MeajtNT8vxQ/default.jpg)
![Розыгрыш призов среди заполненных анкет автопремии «Маскот-2019»](https://i.ytimg.com/vi/BNq42is10aM/default.jpg)
![Наша "Мa6ка" - японка, спортсменка и просто красавица!](https://i.ytimg.com/vi/5-9nqQzJJGE/default.jpg)
![открытие Lifan](https://i.ytimg.com/vi/HqY89DJwvrs/default.jpg)
![Тест-драйв авто с ручным управлением. Сравниваем Passat B8 и B6.](https://i.ytimg.com/vi/hqmVQB7Eqts/default.jpg)
![Талон есть, а троллейбуса нет 🤯](https://i.ytimg.com/vi/qjaa2WfOV_E/default.jpg)
![Как работает автопарковщик в Peugeot 3008](https://i.ytimg.com/vi/p7HmuVs4Q1o/default.jpg)
![Как работает коробка DSG-7 DQ200. Плюсы и минусы, советы по эксплуатации коробки.](https://i.ytimg.com/vi/tbLwkleIGJI/default.jpg)
![Скорая попала в пробку 🚨😖 #скораяпомощь #пробка #shorts](https://i.ytimg.com/vi/ceS5KftcyYc/default.jpg)
![НЕ ПРОПУСКАЮТ СКОРУЮ? 🚑 #авто #shorts #скораяпомощь](https://i.ytimg.com/vi/V5seAnsfL28/default.jpg)
![Что осталось от BMW за 42 года? Корч или жемчужина?](https://i.ytimg.com/vi/jx0XMUmxZ-s/default.jpg)
![Купил машину из автохауса, а она в розыске. Авто могут конфисковать](https://i.ytimg.com/vi/OuoSMVZdKq4/default.jpg)
![Хетчбэк цвета неба! VIN проверяйте на av.by](https://i.ytimg.com/vi/vjTojC_toq8/default.jpg)
![На BMW не экономят #shorts](https://i.ytimg.com/vi/nptG6aEmTu0/default.jpg)
![Как машины помогают спасать жизни людей: довезут туда, куда другие не проедут.](https://i.ytimg.com/vi/mfd56VtdGXc/default.jpg)
![Интервью с Паном Усяляном. «Усе хлопцы iдуць цяпер у дальнабой?»](https://i.ytimg.com/vi/_rAvzAQh_QM/default.jpg)
![Как зарабатывают на б/у запчастях? Продал крышку багажника — отбил половину стоимости](https://i.ytimg.com/vi/O541UDtR2FE/default.jpg)
![Как устроена моторазборка? Сколько зарабатывают на мотозапчастях?](https://i.ytimg.com/vi/IJfC59cq_Qs/default.jpg)