Загрузка страницы

Беларускі мастацкі фільм "Людзі на балоце". 2 серыя

Жыхары вёскі святкуюць Божае Нараджэнне. Раптам па вясковай вуліцы разносяцца крыкі — бойка. Жыхары выглядваюць з вокнаў і бачаць хлопца, які ляжыць з крывёй на твары.

Ідзе наступны агульны вясковы сход. Пракоп на сходзе абвінавачвае выбраную камісію і ўвесь сельсавет у хлусні. У выніку п’янага Пракопа выводзяць з хаты. Спецыяльны ўпаўнаважаны Зубрыч, які прыехаў з горада, заяўляе, што ўсе пытанні па землеўпарадкаванні цяпер прымае ён. Слова бярэ Міканор. Ён разважае пра незадаволенасць Ігната, а таксама пра тое, што некаторыя вяскоўцы няправільна зрабілі абмер сваёй зямлі. Нехта пытаецца, ці не перадзеляць разам з зямлёй і хатнюю жывёлу. На сходзе становіцца шумна. Тым часам Васіль употай глядзіць на Ганну, а дзяўчына ўсміхаецца яму ў адказ. Вяскоўцы ізноў падымаюць пытанне пра банду Маслака, якая да гэтага часу не знішчана. Эпілогам сходу становіцца натхнёная прамова Васіля, што выступае за роўны перадзел зямлі. Яўхім злосна глядзіць на Васіля, Ганна — з гонарам.

Новае спатканне Васіля і Ганны. Васіль марыць аб урадлівай зямлі і магчымасцях, якія яна дае. Ганна лагодна смяецца ў адказ і гаворыць, што Васіль надта любіць хваліцца. Васіль аднак настроены сур’ёзна, ён абдымае дзяўчыну і гаворыць, што за ім Ганна не прападзе. Становіцца зразумела, што Васіль гатовы ўзяць Ганну за жонку і тая згодная.

Падчас спякотнага летняга дня вяскоўцы працуюць на жніве. Яўхім з воза бачыць стомленую Ганну, якая прылягла ў цень. Хлопец пажадліва глядзіць на маладое і прывабнае цела дзяўчыны. Бацька крычыць на Яўхіма, бо той з-за адцягнутай увагі марудна працуе. Яўхім аддае вожжы Сцяпану і воз са снапамі едзе ў вёску. Сам жа Яўхім ідзе следам за Ганнай у арэшнік. На ўзлеску хлопца перапыняе Хадоська, якая імкнецца абняць Яўхіма, але той гаворыць дзяўчыне, каб адчапілася. Хадоська шчаслівым голасам прызнаецца, што цяжарная. Яўхім збянтэжаны, абвінавачвае дзяўчыну ў тым, што яна «нагуляла» дзіця ад некага іншага, прапануе звярнуцца да знахаркі ў Глінішчах. Хлопец пакідае засмучаную Хадоську і бяжыць за Ганнай. Пасля кароткай размовы Яўхім зноў прыстае да Ганны, але тая гаворыць, што не сілай, а толькі дабратой яе можна заваяваць. Яўхім спрабуе згвалціць дзяўчыну, але тая кусае хлопца і вырываецца. Зразумеўшы, што Ганна не паддаецца, Яўхім перакананым голасам гаворыць, што ўсё роўна даб’ецца яе любым спосабам.

Дажджлівым восеньскім днём Чарнушкава прыбягае да мужа, што працуе ў хляве і са слязамі распавядае вясковыя пагалоскі, быццам Яўхім Карчоў «зсільнічаў» Ганну. Чарнушка бярэ вяроўку і ідзе на поле, дзе Ганна капае бульбу разам з Хадоськай. Ганна бажыцца, што нічога не было. Чарнушка ў парыве лютасці б’е вяроўкай жонку за тое, што тая слухае пустыя плёткі. Застаўшыся на полі ўдвох, Хадоська пытае Ганну, ці сапраўды Яўхім чапляўся да яе. Ганна прызнаецца, што чапляўся, нават парваў кофту, але не дамогся. Хадоська ў адчаі плача.

Яўхім гаворыць з бацькам пра жаніцьбу. Хлопец ставіць умову: ажэніцца з той, каго сам выбраў. Калі бацька чуе, што сын выбраў Ганну Чарнушку, то прыходзіць у лютасць. Халімон Глушак абвінавачвае сына, што той не мае розуму і што «галадранка» яго папросту акруціла, як дурня. Сцяпан, што прысутнічае пры размове, заступаецца за Ганну, і бацька ледзь не збівае яго. Маці і Яўхім супакойваюць старога, але адно застаецца цвёрдым — бацькоўскага дазволу не будзе.

На рачной пераправе выпадкова сустракаюцца Васіль і Ганна. Хлопец чуў пра брудныя плёткі і пытае, ці праўду кажуць людзі. Ганна бачыць, што хлопец паверыў хлусні і ў роспачы пытаецца, ці сапраўды Васіль думае пра яе так дрэнна. Засмучаны Васіль спрабуе высветліць, можа Яўхім узяў дзяўчыну сілаю. Ганна ганарлівым голасам адказвае, што ўсё было добраахвотна і абзывае Васіля дурнем. Васіль прышпорвае каня, а Ганна, застаўшыся адна са слязамі на вачах, уголас гаворыць: «Я гэтага табе не забуду!»

Да Чарнушкаў ідуць сваты. Бацька ідзе ў агарод да Ганны і заве яе ў хату. Дачка не хоча ісці. Бацька садзіцца ля плоту і ў роспачы скардзіцца на лёс — хоць бы хто другі па дачку прыйшоў, а не Яўхім. Ганна абдымае бацьку, які квола гаворыць, што можа і нічога, што так складваецца. Тым часам у хаце Дзятлікаў маці за кроснамі справядліва разважае, што няпраўда ўсё тое, што разносяць чуткі пра Ганну, не такая яна дзяўчына. Васіль не можа гэта слухаць і выбягае з хаты. З хаты Чарнушкаў бяжыць мачыха і просіць Ганну ісці да сватоў. Яна вельмі задаволена, што з’явілася магчымасць парадніцца з заможнымі Карчамі. У выніку Ганна згаджаецца. У хаце праходзіць абрад сватаўства, Ганна прымае пірог ад Халімона, Чарнушка бласлаўляе дачку.
Уся вёска выходзіць на будоўлю грэблі. За цяжкай працай Ганна ізноў чуе дзіўны голас, які нібыта кліча яе. Тым часам Хадоська прыходзіць на могілкі да бацькоўскіх крыжоў і просіць прабачэння за тое, што задумала зрабіць...

Видео Беларускі мастацкі фільм "Людзі на балоце". 2 серыя канала Ваш личный педагог
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
11 декабря 2023 г. 22:03:53
01:15:31
Другие видео канала
Дзіцячая ЗаМоваДзіцячая ЗаМоваМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 2 частка. 7 класМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 2 частка. 7 класПра Івана Мележа: перарваныя хронікі / Запіскі на паляхПра Івана Мележа: перарваныя хронікі / Запіскі на паляхМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 1 частка. 7 класМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 1 частка. 7 класГенрых Далідовіч. Апавяданне "Страта". 2 частка. 5 класГенрых Далідовіч. Апавяданне "Страта". 2 частка. 5 класМіхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз“. Частка чатырнаццатая. Каравул! Палкоўніка ўкралі. 5 класМіхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз“. Частка чатырнаццатая. Каравул! Палкоўніка ўкралі. 5 класПераказ па беларускай мове "Нечаканая сустрэча".  9 класПераказ па беларускай мове "Нечаканая сустрэча". 9 класВасіль Быкаў. Аповесць  "Жураўліны крык"  7-8 часткі.  8 класВасіль Быкаў. Аповесць "Жураўліны крык" 7-8 часткі. 8 класРадуйтесь каждому прекрасному моменту своей жизни, и тогда их обязательно будет больше и больше!!!Радуйтесь каждому прекрасному моменту своей жизни, и тогда их обязательно будет больше и больше!!!Васіль Быкаў. Аповесць "Жураўліны крык". 12-13 часткі. 8 класВасіль Быкаў. Аповесць "Жураўліны крык". 12-13 часткі. 8 класПравописание гласных в приставках пре-, при-Правописание гласных в приставках пре-, при-Мікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 4 частка. 7 класМікола Лупсякоў. Апавяданне "Мэры Кэт". 4 частка. 7 класНіл Гілевіч пра Яўгенію ЯнішчыцНіл Гілевіч пра Яўгенію ЯнішчыцНиколай Михайлович Карамзин. Повесть "Бедная Лиза". 9 классНиколай Михайлович Карамзин. Повесть "Бедная Лиза". 9 классФама Рамашка.  Першы колер вясны.  2 класФама Рамашка. Першы колер вясны. 2 класДыктант "Купалаўскі мемарыяльны комплекс" 9 класДыктант "Купалаўскі мемарыяльны комплекс" 9 класМіхась Лынькоў. Аповесць "Міколка паравоз". Частка пятая. Царскія арлы. 5 класМіхась Лынькоў. Аповесць "Міколка паравоз". Частка пятая. Царскія арлы. 5 класДиктант "В госпитале" 9 классДиктант "В госпитале" 9 классГенрых Далідовіч. Апавяданне "Губаты".  5 частка. 8 класГенрых Далідовіч. Апавяданне "Губаты". 5 частка. 8 класМікола Сурначоў. Верш "У стоптаным жыце". Для завучвання на памяць. 6 класМікола Сурначоў. Верш "У стоптаным жыце". Для завучвання на памяць. 6 класAнaтoль Бyтэвiч. Апавяданне ,,Як cacнa з бяpoзaй пacябpaвaлa‘‘. 4 класAнaтoль Бyтэвiч. Апавяданне ,,Як cacнa з бяpoзaй пacябpaвaлa‘‘. 4 клас
Яндекс.Метрика