Загрузка страницы

Vaclaŭ Lastoŭski. «PIŠY...» / Вацлаў Ластоўскі. «ПІШЫ...». Чытае Міхась Рыкаў

Вацлаў Ластоўскі

ПІШЫ...

Пiшы
пра болесьцi жыцьця пішы,
пра глум i зьдзек — ярэмнае мадзеньне,
пра трутны хлеб, пра слоў каменьнi…
Як брат няволiць брата,
як раб багомiць ката,
пра стогн душы пiшы!

Ня словамi, ня чорнаю сьлязой чарнiльнаю,
а нэрвамi, крывёй, узрыгамi душы пiшы!

Сябе распнi на кры́жу мук,
надзеi спапялi,
ачысьцi сэрца у агнi цярпеньня;
усiх багоў i стодаў,
кром мiласьцi к народу, ты пакрышы!

Й пiшы:
журбой сiротнаю, смагой гаротнаю,
самотай ўдоваю, пакрыўдай братняю,
тульбой бясхатняю, сардэчнаю тугой,
мiлуючай душой;
зямлi апарамi
i чарамi мiнуўшчыны свой твор вяршы,
сьлязьмi душы пiшы!

[1924]

Видео Vaclaŭ Lastoŭski. «PIŠY...» / Вацлаў Ластоўскі. «ПІШЫ...». Чытае Міхась Рыкаў канала BINiM Canada
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
29 октября 2023 г. 10:00:09
00:01:44
Яндекс.Метрика