Загрузка страницы

Ларыса Генiюш. Не бярозаю і не калінаю

#Вершалюцыя #StandWithBelarus #by_culture

Не бярозаю і не калінаю
з салаўямі на досьвітку млець,
ані вечназялёнай ялінаю
ў сьнегапады і ў сьпёку шумець.
Не лябёдкай, ня скрыпкай ліповаю –
я хачу, як апошні наш зубр,
сільнай быць, гартаванай, суроваю,
так цьвярдой, бы пушчанскі наш дуб.
Хачу ўстояць – каронаю ў просіні,
а карэньнем ад сэрца зямлі, –
ад нямілых, ліхіх, ад няпрошаных
сваім гольлем яе затуліць.
I пяяць ёй ліствою, галінамі,
кожным нэрвам карэньняў кахаць.
Яе лёс, яе шчасьце праўдзівае
на дубовыя плечы узьняць.
Старажыць, засланяць, безбаронную,
ад чужацкіх разгулаў спыняць
і удар, ў яе сэрца скірованы,
трапяткім сваім сэрцам прыняць.

1966

верш чыталі:
Анхела - Малага, Іспанія
Мікалай - Аннсі, Францыя
Аляксандра - Брусэль, Бельгія
Ганна - Дублін, Ірландыя - Мінск
Алена - Краснагорск, Расея - Шостка, Мінск
Даша - Нідэрланды
Данііл - Уроцлаў, Польшча
Наталля - Вісбадэн, Нямеччына
Людміла - Драгеда, Ірландыя - Ваўкавыск
Сяржук - Масква, Расея - Менск


анімацыя:
Ксенія - Атава, Канада
гітара:
Міхась - Атава, Канада - Мінск
відэамантаж:
Аляксандр - Атава, Канада - Мінск



праект “Вершалюцыя” (2021)

Видео Ларыса Генiюш. Не бярозаю і не калінаю канала BINiM Canada
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
6 апреля 2021 г. 18:28:55
00:01:46
Яндекс.Метрика