Загрузка страницы

Кацярына Ваданосава -"Асыпае чэрвень белы сад" (Алесь Дудар)

5 лістапада 2017. Менск, «Грай кафэ». Песьня з праекту "TuzinFM" -(Не)расстраляная паэзія (1937-2017) у выкананнi Кацярыны Ваданосавай & Fantasy Orchestra - " Асыпае чэрвень белы сад" на словы беларускага паэта Алеся Дудара, расстралянага савецкiм НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычнiка 1937г.
Кацярына Ваданосава напiсла музыку на верш Алеся Дудара у якiм есць моцныя словы - «СІЛ НЯМА ТАКІХ, КАБ НАС ПЕРАДУШЫЦЬ!»...
Так, Кацярына кажа, што ўдзел у такім праекце — гонар для яе і музыкаў, бо такім чынам яна можа знаёміць людзей зь вялікім пластам культуры нашай краіны, яе гісторыяй і, вядома, паэзіяй. «Тэма рэпрэсіяў, якая замоўчвалася дзясяткі гадоў і замоўчваецца зараз, застаецца балючай і блізкай кожнаму з нас», — кажа сьпявачка. Бальшавіцкія рэпрэсіі кранулі і яе сям’ю — беспадстаўна арыштавалі яе дзеда, фэльдчара. Яго катавалі ў турме, потым саслалі на будаўніцтва Беламорканалу, а калі ён паміраў у тыфозным бараку, яго выратаваў выпадковы калега-мэдык. Ён вярнуўся з лягераў і пайшоў ваяваць. «Пра гэта цяжка чытаць, пра гэта цяжка нават думаць, але толькі такім чынам, толькі гаворачы пра гэта ды прапускаючы гэтыя гісторыі праз сэрца, мы зможам пазьбегнуць такога жаху ў будучыні. Таму мы згадзіліся на ўдзел у праекце — каб памятаць і даць нагоду ўспомніць іншым», — тлумачыць Кацярына.
Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra — "Асыпае чэрвень белы сад" (музыка Кацярыны Ваданосавай, словы Алеся Дудара)

Асыпае чэрвень белы сад.

Сок калінавы лугі апаясаў…

Глянь, як раніцы чырвонае віно

срэбраногія бярозкі заліло!

Разважалі — быць нам ці ня быць,

шмат зрабілі — трэба шмат яшчэ зрабіць…

Стаў на варце адзінокай сіні клён;

ўсім — і блізкім, і далёкім —

наш паклон.

Прывітаньне шчыра — ад душы…

Сіл няма такіх, каб нас перадушыць!

Мора пенай разаб’ецца аб граніт —

хай жа кажуць, што ні мэты, ні граніц.

Заплятайцеся, пралескі, у вянок —

плешча радасьці чырвонае віно.

Будзе вецер сівагрывы варажыць

пра свае і пра чужыя рубяжы.

Што нам пацеркі з старых рабін?

Можам самі сабе сьцежку церабіць;

хопіць сілы для чужых і для сваіх,

каб сабою перамогу засланіць.

Будзе праўда з тым, хто перамог,

пераможанаму — крыўда і ярмо…

Ой ты, клён сінегаловы, стройны клён,

па-над возерам празрыстым, быццам шкло!

Асыпае чэрвень белы сад.

Сок калінавы лугі апаясаў…

Нашай раніцы чырвонае віно

срэбраногія бярозкі заліло.

(1927)

"Забыцьцё страшнейшае за сьмерць" (К.Ваданосава)

Видео Кацярына Ваданосава -"Асыпае чэрвень белы сад" (Алесь Дудар) канала Pit Agnev
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
6 ноября 2017 г. 3:27:52
00:07:23
Другие видео канала
Зміцер Вайцюшкевіч & WZ Orkiestra - Бывайце Здаровы, Жывіце БагатаЗміцер Вайцюшкевіч & WZ Orkiestra - Бывайце Здаровы, Жывіце БагатаМилаха - мой любимый другМилаха - мой любимый друггурт КРАМБАМБУЛЯ - Прадай каня, купі віна (2002)гурт КРАМБАМБУЛЯ - Прадай каня, купі віна (2002)Кацярына Ваданосава.  Выступ у "Грай кафэ" 5 лiстапада 2017г.Кацярына Ваданосава. Выступ у "Грай кафэ" 5 лiстапада 2017г.Гурт РЭХА. Выступ у ТНТ.Гурт РЭХА. Выступ у ТНТ.Кацярына Ваданосава - Асыпае чэрвень белы садКацярына Ваданосава - Асыпае чэрвень белы садГурт "Крама" - "Падае дождж"Гурт "Крама" - "Падае дождж"Зьмiцер Вайцюшкевiч - "Месяц жоўтая лодка"Зьмiцер Вайцюшкевiч - "Месяц жоўтая лодка"Кася Камоцкая & Михал Анемпадыстау - Простыя словыКася Камоцкая & Михал Анемпадыстау - Простыя словыПупо.  "Минск Арена" - 14. 11. 2014. Концерт "Феличита"Пупо. "Минск Арена" - 14. 11. 2014. Концерт "Феличита"Кацярына Ваданосава - Сьнежная КаралеваКацярына Ваданосава - Сьнежная Каралевагурт КРАМА. Канцэрт у падтрымку новага альбому.гурт КРАМА. Канцэрт у падтрымку новага альбому.гурт КРАМА - Стэфкагурт КРАМА - СтэфкаГурт Крама - "Падае дождж".  Выступ 12 снежня 2019 г.Гурт Крама - "Падае дождж". Выступ 12 снежня 2019 г.Зьмiцер Вайтюшкевiч - На каляды (07.01.2018)Зьмiцер Вайтюшкевiч - На каляды (07.01.2018)Песняры. Юбилейный концерт-50 лет.Песняры. Юбилейный концерт-50 лет.Riccardo Fogli - "Storie Di Tutti i Giorni" (14.11.2014)Riccardo Fogli - "Storie Di Tutti i Giorni" (14.11.2014)Мiхал Анемпадыстаў на прэзентацыi д/ф «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр». Лiстапад 2017.Мiхал Анемпадыстаў на прэзентацыi д/ф «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр». Лiстапад 2017.гурт "Рэха" (Андрусь Такінданг) - ...Зноў і зноўгурт "Рэха" (Андрусь Такінданг) - ...Зноў і зноўПесняры. Полонез.Песняры. Полонез.
Яндекс.Метрика