Загрузка страницы

Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння нарыса.

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. "ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ". ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ НАРЫСА.

Нястомны вандроўнік i працаўнік, літаратар, чалавек невычарпальна светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіць родных людзей, ўсё сэрца аддаваць роднай зямлі і застацца ёй верным да самага канца – такім быў легендарны пісьменнік-рамантык Уладзімір Караткевіч.

І творы ствараў такія, як сам: глыбокія, шматгранныя, рамантычныя, прасякнутыя шчырай і адданай любоўю да Беларусі.

У нарысе «Зямля пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч надзвычай падрабязна распавёў пра Беларусь, яе культуру, мову і літаратуру, фальклор і прыроду. Ён здолеў ахапіць беларускую гісторыю ад старажытнасці да 1970-х гадоў.

І гэты твор не мог не з’явіцца, бо Караткевіча заўсёды перапаўнялі пачуцці за сваю радзіму і ён быў гатовы расказваць пра яе ўсяму свету, толькі б ведалі, што існуе на планеце такая прыгожая, Богам пацалаваная, зямля пад белымі крыламі – Беларусь, багатая, перш за ўсё, на шчырых, добрых і таленавітых людзей.

Гэтай кнігай, як і ўсёй сваёй творчасцю пісьменнік вучыў любіць сваю гісторыю, свой край, вучыў быць адданым сынам сваёй зямлі. І заўсёды зазначаў: “ Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы...”.

Першы варыянт рукапісу нарыса ад 12 ліпеня 1971 года сёння захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў. А ў кніжным фондзе аддзела зберагаецца выданне “Зямлі пад белымі крыламі”, якое пісьменнік у 1979 годзе падпісаў і падараваў бібліятэцы.

Дарэчы, свой асабісты архіў, спачатку ў 1970, а потым у 1981 годзе, пісьменнік сам перадаў ЦНБ НАН Беларусі. І сёння ў бібліятэцы захоўваецца самая вялікая частка дакументальнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча.

Сайт ЦНБ НАН Беларусі: https://csl.bas-net.by/

Мы ў Facebook: https://www.facebook.com/CSL.by

Бібліятэка ў Instagram: https://www.instagram.com/cslnasb/

Видео Уладзімір Караткевіч. "Зямля пад белымі крыламі". Гісторыя стварэння нарыса. канала ЦНБ НАН Беларуси
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 января 2023 г. 13:48:28
00:06:11
Другие видео канала
Віды генеалагічных крыніц у дзяржаўных гістарычных архівах. ЛЕКЦЫЯ 7Віды генеалагічных крыніц у дзяржаўных гістарычных архівах. ЛЕКЦЫЯ 7Генеалагічная праца з тэматычнымі сайтамі і іх форумамі. ЛЕКЦЫЯ 5Генеалагічная праца з тэматычнымі сайтамі і іх форумамі. ЛЕКЦЫЯ 5Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных кніжных выданняў. ЛЕКЦЫЯ 4Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: анонс найбольш важных кніжных выданняў. ЛЕКЦЫЯ 4Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі. ЛЕКЦЫЯ 3Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі. ЛЕКЦЫЯ 3Першыя крокі генеалагічнага пошуку.  Слова. Камень. Дакумент. ЛЕКЦЫЯ 2Першыя крокі генеалагічнага пошуку. Слова. Камень. Дакумент. ЛЕКЦЫЯ 2Библионочь в ЦНБ НАН Беларуси. 2023. КАК ЭТО БЫЛО!Библионочь в ЦНБ НАН Беларуси. 2023. КАК ЭТО БЫЛО!ЦЫКЛ ЛЕКЦЫЙ ПА ГЕНЕАЛОГІІ. Сфера генеалогіі. Асаблівасці даследавання радаводу сёння. ЛЕКЦЫЯ 1ЦЫКЛ ЛЕКЦЫЙ ПА ГЕНЕАЛОГІІ. Сфера генеалогіі. Асаблівасці даследавання радаводу сёння. ЛЕКЦЫЯ 1ТАБОЙ Я ЖЫЎ, ТАБОЙ ЖЫВУ...          #shortvideos #книги  #библиотека  #якубколас #литератураТАБОЙ Я ЖЫЎ, ТАБОЙ ЖЫВУ... #shortvideos #книги #библиотека #якубколас #литератураАлімпія Фульвія Марата. Навукова-папулярная лекцыяАлімпія Фульвія Марата. Навукова-папулярная лекцыя8 сакавіка short #popular_video #8марта #shortvideos #цнбнанбеларуси #библиотека8 сакавіка short #popular_video #8марта #shortvideos #цнбнанбеларуси #библиотекаАГАТА КРИСТИ - домохозяйка #short  #агатакристи # #факты   #книги #библиотекаАГАТА КРИСТИ - домохозяйка #short #агатакристи # #факты #книги #библиотека100 гадоў паэме Якуба Коласа "НОВАЯ ЗЯМЛЯ" # shorts #книги #цнб нан беларуси100 гадоў паэме Якуба Коласа "НОВАЯ ЗЯМЛЯ" # shorts #книги #цнб нан беларусиМалевич, которого вы не знали #shorts #искусство #малевич #черный квадрат #цнб нан беларусиМалевич, которого вы не знали #shorts #искусство #малевич #черный квадрат #цнб нан беларусиЧтение книг снимает стресс #shorts #книги #ученые доказали #цнб нан беларусиЧтение книг снимает стресс #shorts #книги #ученые доказали #цнб нан беларусиКультурны код: РАМЭА І ДЖУЛЬЕТАКультурны код: РАМЭА І ДЖУЛЬЕТАПрыжыццёвыя выданні ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧАПрыжыццёвыя выданні ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧАВасилий Суриков. ТОП 5 КНИГ О ХУДОЖНИКЕ #shorts #суриков  #искусство #shortvideos #топ5Василий Суриков. ТОП 5 КНИГ О ХУДОЖНИКЕ #shorts #суриков #искусство #shortvideos #топ5Ирен Жолио КюриИрен Жолио КюриНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Інбелкульт і сучаснасцьНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Інбелкульт і сучаснасцьНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Даследаванні прыроды і гаспадаркіНавуковая спадчына Інстытута беларускай культуры. Даследаванні прыроды і гаспадаркі
Яндекс.Метрика