Загрузка страницы

Leibonik - Гузік (Neuro Dubel)

З вялікай павагай да арыгінала.
...
Дзякуй старому добраму клубу "Графіці" за шматлікія гарачыя канцэрты ды "Арт-Сядзібе" за нагоду вярнуцца да гэтай песні.
#новаедыханне #сашатут

Жыццё не каробка цукерак СПАРТАК,
Жыццё як кашуля, чаму яно так?
Бо кожны атрымлівае як па шаблону
Кашулю на выраст - і носіць да скону

І ў свеце наскрозь і паўсюль трафарэтным
Усе носяць кашулю як лічаць патрэбным -
Хтось як бы скуру тканіна не цёрла
Зашпіляе яе аж пад самае горла.

А камусьці ў кашулі спякотна і цесна,
Ён просіцца ўверх як маленькая Цэсна
Расхрыстаны крочыць пад парам эцілу.
Гальштук - хіба пад вянец, ці ў магілу.

Не варта ляпіць на людзей этыкетак
Але ўсё, што адрознівае так ці гэтак
Лютэранаў ад люмпа, што п'е чыстаганы
Гэта гузік - зашпілены ці адарваны

***

Там дзе дзеляць людзей праз іх колер штанінаў
Марскі чалавек жыў пасярод раўнінаў
Упарты і цвёрды як быццам са сталі
Якія бы хвалі яго не хісталі

Маленькія песні ў маёй галаве
Навечна ўраслі пад канцэртным шафе -
Хай помніцца доўга касмічная прытча
Як Леммі прыйшоў на зямлю ў Смалявічах

Чацвёртага жніўня пайду залью лыч -
дзякуй табе Аляксандр Міхалыч,
За тое, што даў, за тое, як пёрла,
За пот і сарванае шмат разоў горла

Хто бы ў мяне не тыкаў свой палец,
Для мяне пальцам піханаё - uber ales
Да гэтай пары ляжыць у кішэні,
Гузік, сарваны з кашулі ў слэме.

Видео Leibonik - Гузік (Neuro Dubel) канала Сяргей Башлыкевіч
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 июля 2020 г. 1:09:10
00:03:40
Яндекс.Метрика